Прэзiдэнт запатрабаваў завяршыць уборку з улiкам надвор’я ў самыя кароткiя тэрмiны i з мiнiмальным
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 24 жнiўня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага.
Кiраўнiк урада праiнфармаваў прэзiдэнта аб ходзе жнiва, тэмпы якога знiжаны з-за неспрыяльных умоў надвор’я. Як прагназуюць спецыялiсты, яшчэ трэба сабраць каля 1,5 млн тон збожжа. Прычым каля 1 млн тон з iх — у Магiлёўскай i Вiцебскай абласцях, дзе ўбрана пакуль каля 68—70 працэнтаў плошчаў. Прэзiдэнт запатрабаваў завяршыць уборачную кампанiю з улiкам умоў надвор’я ў самыя кароткiя тэрмiны i з мiнiмальнымi стратамi. Пры спрыяльным надвор’i для завяршэння масавай уборкi збожжавых спатрэбiцца каля пяцi дзён. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб тым, што ў поўным аб’ёме ўбраны пасевы ячменю. Цяпер стаiць задача адабраць з гэтай колькасцi пiваварны ячмень. Кiраўнiк урада праiнфармаваў прэзiдэнта аб тым, што ўжо нарыхтавана каля 3 млн. тон травяных кармоў. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, у краiне будзе створаны паўтарагадовы запас кармоў для жывёлагадоўчых фермаў i комплексаў. Прэм’ер-мiнiстр таксама праiнфармаваў прэзiдэнта аб рэалiзацыi праектаў iнвестыцыйнай праграмы. У прыватнасцi, цяпер iдзе будаўнiцтва завода газетнай паперы ў Шклове, першая чарга якога будзе здадзена ў тэрмiн, у лiстападзе гэтага года. Акрамя таго, у Шклове пачынаюцца работы па будаўнiцтву новага прадпрыемства, на якiм будзе наладжана вытворчасць зборных драўляных дамоў. У гэтым раённым цэнтры будзе пашырана сацыяльная iнфраструктура. У прыватнасцi, плануецца пабудаваць два 60-кватэрныя дамы i катэджы, у якiх будуць жыць спецыялiсты. Прэзiдэнт падтрымаў прапанаваны ўрадам праект па рэканструкцыi Летняга амфiтэатра ў Вiцебску, дзе штогод праводзiцца «Славянскi базар». Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра, у блiжэйшы час пачнуцца работы па вырабу складаных металiчных канструкцый даху амфiтэатра, рэканструкцыi глядацкай залы, якая будзе расшырана на 2 тыс. месцаў i, такiм чынам, зможа ўмяшчаць да 7 тыс. чалавек. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 24 жнiўня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага
|
|