21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шлюб «выроўнiваецца», а даўжнiкi па алiментах «прыцiскаюцца»

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Сямейнае права

Уступiў у сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i». «Сямейнае» заканадаўства падверглася грунтоўнаму рэфармаванню.

Нагадаем, што новы Кодэкс аб шлюбе i сям’i дзейнiчае з 1 лiпеня 1999 года, i з таго часу ў яго шэсць разоў уносiлiся змяненнi i дапаўненнi, якiя мелi дачыненне да абароны правоў дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, а таксама да ўзмацнення адказнасцi бацькоў за неналежнае выкананне сваiх абавязкаў.

Паводле слоў кiраўнiка рабочай групы па распрацоўцы закона, галоўнага саветнiка аддзялення сацыяльнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Пятра РАГОЙШЫ, практыка прымянення кодэкса, развiццё прававой навукi падказалi неабходнасць комплекснага, сiстэмнага рэфармавання яго палажэнняў.

Такiм чынам, цяпер Шлюбны дагавор можна заключыць не толькi ў шлюбе, але i да яго. З дазволу бацькоў дагавор могуць заключаць i непаўналетнiя, якiя збiраюцца ўзяць шлюб. Такая магчымасць спрыяе замацаванню больш карысных умоў у параўнаннi з заканадаўствам падзелу маёмасцi, прадастаўленню ўтрымання жонцы (мужу) i сумесным дзецям, урэгуляванню сямейных абавязкаў i пытанняў рэалiзацыi асабiстых iнтарэсаў у шлюбе.

Закон прадастаўляе асобам, якiя збiраюцца ўзяць шлюб маг-чымасць прайсцi бясплатнае медыцынскае абследаванне ў дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя, каб даведацца, у прыватнасцi, аб спадчынных захворваннях.

Сам шлюб пры наяўнасцi важкiх прычын можа быць зарэгiстраваны не толькi ў памяшканнi ЗАГСаў, але i па месцы жыхарства, па месцы прадастаўлення стацыянарнай медыцынскай дапамогi. Пры цяжарнасцi, нараджэннi дзiцяцi, пагрозе жыццю i некаторых iншых абставiнах шлюб можа рэгiстравацца непасрэдна ў дзень падачы заявы, без вытрымлiвання 15-дзённага тэрмiну.

Закон дапаўняе кодэкс артыкулам «Роўнасць мужа i жонкi ў сямейных адносiнах», паводле якога ўсе пытаннi шлюбных i сямейных адносiнаў муж i жонка павiнны вырашаць сумесна, па ўзаемнай згодзе i на падставе роўнасцi.

Правам запатрабавання алiментаў на сваё ўтрыманне жонка (муж) надзяляецца толькi тады, калi яна (ён) знаходзiцца ў адпачынку па догляду дзiцяцi i ажыццяўляе бацькоўскi клопат аб iм. Доглядам дзiцяцi абумоўлена i права жонкi (мужа) выдачы дазволу на скасаванне шлюбу да моманту дасягнення дзiцем трохгадовага ўзросту.

Дэталёва адрэгуляваны прававыя наступствы прымянення метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогiй, у тым лiку сурагатнага мацярынства, што дазволiць забяспечыць легальны механiзм вырашэння праблем сем’яў, якiя не могуць мець дзяцей па стану здароўя. Адначасова ўдасканалена рэгуляванне нацыянальнага i мiжнароднага ўсынаўлення, апекi i апякунства, дзейнасцi прыёмных сем’яў. Дзiця можа ўсынаўляцца за мяжу з дазволу мiнiстра адукацыi i пасля таго, як на працягу года не ўдалося адшукаць усынавiцеляў у Беларусi. Закон устанаўлiвае мiнiмальную рознiцу ва ўзросце памiж усынавiцелем i ўсыноўленым — 16 гадоў.

Упершыню ў заканадаўстве СНД уводзiцца такi прававы iнстытут, як устанаўленне мацярынства, якое неабходна ў выпадках, калi дзiця падкiнута i мацi яго невядомая. У далейшым мацярынства, як i бацькоўства, можа быць устаноўлена па рашэнню суда.

Больш жорсткiмi сталi ўмовы спагнання алiментаў на ўтрыманне непаўналетнiх дзяцей з бацькоў, якiя маюць запазычанасцi па алiментах. Памер запазычанасцi за кожны месяц не можа быць меншы за базавую велiчыню. Акрамя таго, калi даўжнiк не працуе i з моманту звальнення прайшло больш за тры месяцы, памер запазычанасцi вылiчваецца зыходзячы з сярэдняй заработнай платы для дадзенай мясцовасцi. Гэта прымусiць даўжнiкоў па алiментах хутчэй шукаць работу i адпаведна выплачваць запазычанасць.

Прадугледжана скарачэнне тэрмiну разгляду дакументаў пры рэгiстрацыi шэрагу актаў грамадзянскага становiшча. Так, калi раней заява аб рэгiстрацыi змены прозвiшча, уласнага iмя i iмя па бацьку магла разглядацца на працягу шасцi месяцаў з моманту падачы, то цяпер адпаведная працэдура не павiнна доўжыцца больш за месяц.

Шлюбы замежных грамадзян памiж сабой рэгiструюцца не ў органах ЗАГС, а толькi ў дыпламатычных прадстаўнiцтвах i консульскiх установах замежных дзяржаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уступiў у сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i». «Сямейнае» заканадаўства
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика