Калi чакаць саюзнага рэферэндуму?
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Праект Канстытуцыйнага Акта можа быць вынесены на разгляд прэзiдэнтаў Беларусi i Расii ўжо ў гэтым годзе. Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi кiраўнiк Прадстаўнiцтва Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы ў Мiнску Васiль Шаладонаў.
На сёння праект Канстытуцыйнага Акта падрыхтаваны на 99 працэнтаў, лiчыць старшыня Камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Мiкалай Чаргiнец, якi ўдзельнiчаў у самых розных камiсiях па распрацоўцы праекта, у тым лiку i ў сумеснай беларуска-расiйскай, што была створана два гады таму. Паводле яго слоў, беларуска-расiйская камiсiя працавала дастаткова прадуктыўна, i праект адпрацаваны да такой ступенi, што цяпер прыйшоў час сказаць сваё слова прэзiдэнтам. У прыватнасцi, на самым высокiм узроўнi павiнны вырашыць некалькi пытанняў, сярод якiх i тое, што датычыцца вышэйшага кiраўнiцтва Саюзнай дзяржавай: на ўзроўнi ўвядзення пасады прэзiдэнта цi захавання Вышэйшага дзяржаўнага савета. Паводле слоў В. Шаладонава, у чацвёртым квартале гэтага года плануецца правесцi пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, на разгляд якога i можа быць вынесены праект. М. Чаргiнец не выключыў магчымасцi таго, што прэзiдэнты Беларусi i Расii ўжо маглi абмяркоўваць дакумент падчас сустрэчы ў Сочы, аб чым пiсалi асобныя СМI. Тым не менш, гэта толькi чуткi, а надаць пытанню сапраўдны рух могуць толькi дакладныя ўказаннi прэзiдэнтаў. А вось да выказвання дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзiна аб тым, што рэферэндум па Канстытуцыйнаму Акту можа прайсцi ўжо ў гэтым годзе, М. Чаргiнец паставiўся з доляй iронii: «Я падзяляў яго погляды ў 2004-м, 2005 гадах. Цяпер я спадзяюся, што гэта будзе так». В. Шаладонаў выказаў думку, што з правядзеннем рэферэндуму асаблiва спяшацца не трэба, неабходна спачатку дакладна ведаць, чаго мы ад праекта чакаем. На думку сенатара, абмяркоўвацца дакумент павiнен не менш месяца, а то i двух-трох. Пры гэтым ужо пасля абмеркавання праекта ў яго можна ўнесцi яшчэ некаторыя змяненнi i толькi потым вынесцi яго на рэферэндум.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект Канстытуцыйнага Акта можа быць вынесены на разгляд прэзiдэнтаў Беларусi i Расii ўжо ў гэтым годзе. Аб гэтым заявiў учора на прэс-канферэнцыi кi |
|