21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Турыстычная здабыча Турцыi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 24 жніўня.)

«У iншаземнага турыста павiнен узнiкаць мiнiмум праблем i пытанняў — дэвiз турыстычнай галiны Турцыi. Зручнасцi адпачынку ў краiне турыст ужо адчувае на стадыi падрыхтоўкi да паездкi. Напрыклад, у яго не балiць галава аб вiзе. Яе ўсе турысты атрымлiваюць прама ў аэрапорце. Кошт — 15 еўра цi 20 долараў ЗША.

Свой шанц зарабiць на турыстах iмкнуцца не ўпусцiць, як бы ў нас сказалi, дробныя прадпрымальнiкi. У пасёлку Алачаты нам паказалi былы млын, якi пасля грунтоўнай перабудовы быў абсталяваны ва ўтульны маленькi экзатычны гатэльчык. Тут кожны нумар, дарэчы, з выгодамi, мае сваю сельскагаспадарчую назву: «кукуруза», «дыня», «гарбуз», «бульба», «авёс» i г. д. Ёсць тут ну вельмi незвычайны нумар, на шырокiм ложку якога месцiцца вадзяны матрац з падагрэвам. Кажуць, гэты нумар карыстаецца асаблiвым попытам у маладажонаў. Гасцiнiца — сямейны бiзнэс. У Турцыi можна паўсюдна сустрэць невялiчкiя пансiёны для турыстаў, якiя належаць сем’ям. Яны ж i абслугоўваюць пастаяльцаў, за сезон зарабляюць на ўвесь год. У сферы абслугоўвання ствараецца значная частка новых працоўных месцаў. Думаецца, гэта тэндэнцыя не абыдзе i нас.

Турцыя ў сваёй курортнай палiтыцы ў многiм разлiчвае на пастаянны прыезд значнай колькасцi расiян, прадстаўнiкоў iншых краiн СНД, якiя на яе курортах пакiдаюць сотнi мiльёнаў долараў. Дарэчы, на грошы расiян не толькi разлiчваюць, але ўжо маюць значную долю iх курортных выдаткаў многiя iншыя еўрапейскiя, азiяцкiя i афрыканскiя краiны. Турцыя актыўна канкурыруе за сваю частку гэтай, вобразна кажучы, курортнай здабычы.

Нам таксама варта вылучыць расiйскi накiрунак як прыярытэтны i больш вынаходлiва прываблiваць расiян. Шанцы, здаецца, неблагiя. Многiя расiяне пабывалi на курортах той жа Турцыi, Егiпта, Тунiса, Тайланда i, г. д. i думаю, не супраць частку адпачынку правесцi на беларускiх азёрах i рэках. За мяжой традыцыйны курортны тур не перабольшвае 10 дзён. Таму заможным расiянам будзе няцяжка ў плане выдаткаў тыдзень-другi правесцi ў суседняй Беларусi. Сярод нашых пераваг у многiм падобны з расiянамi менталiтэт, адсутнасць моўнага бар’ера, добразычлiвасць насельнiцтва, блiзкi i танны праезд i г. д. Мэтанакiраваная i эфектыўная рэкламная кампанiя ў Расii магла б значна паскорыць працэс папулярызацыi адпачынку ў Беларусi.

Што мы можам цi маглi б прапанаваць iншаземцам акрамя звычайных турыстычных забаў? Прапаную зноў звярнуцца да турэцкага вопыту. Скажам, чаму як i туркi, не атрымлiваць прыбытак ад удалага выкарыстання захаплення еўрапейцамi модным сёння вiндсёрфiнгам — слiзганне па хвалях на дошцы з рухомым парусам? Нам паказалi адну са школ па навучанню вiндсёрфiнгу ў пасёлку Алачаты — узыходзячай зорцы турыстычнай галiны Турцыi. Знаходзiлася школа ўбаку ад асноўнай курортнай зоны на беразе бухты, над якой пастаянна дзьме спрыяльны для занятку вiндсёрфiнгам вецер. У школе мы пазнаёмiлiся з Раманам з Крыма, якi тут ужо другi сезон працуе iнструктарам для рускамоўных турыстаў. Але асноўны кантынгент навучэнцаў складаюць немцы. Iм ды iншым iншаземцам базавы курс (8—10 гадзiн) авалодання вiндсёрфiнгам абыходзiцца прыкладна 155—180 еўра ў залежнасцi ад здольнасцi засваення навыкаў кiравання дошкай. У маладых працэс навучання iдзе хутчэй, а сталым нярэдка патрабуюцца дадатковыя заняткi.

Хоць школа знаходзiцца пакуль не ў вельмi добраўпарадкаваным, у параўнаннi з iншымi курортамi, месцы, тым не менш, яна не адчувае недахопу ў жадаючых тут навучыцца майстэрству вiндсёрфiнга: правiльна браць берагавы i водны старт, выконваць трапецыю i петлi, фордакi i сальта. У школу прымаюць з шасцi гадоў i далей без абмежавання ўзросту. Суседнiя пязоркавая гасцiнiца i некалькi недарагiх пансiянатаў звычайна запоўнены ў сезон. Апошнiм часам сюды шмат прыязджае моладзi з Расii. Раман да гэтага працаваў iнструктарам у Егiпце на Чырвоным моры. Але Турцыя i, ў прыватнасцi, Алачаты здаецца яму больш дынамiчным i перспектыўным курортам. Тут усё часцей праводзяцца мiжнародныя спаборнiцтвы.

Так, у нас няма марскiх пляжаў i залiваў. Затое дастаткова вялiкiх i сярэднiх азёр з чыстай i празрыстай вадой, прыгодных да турыстычнага выкарыстання. Больш-менш у сэнсе ўязнога турызму задзейнiчаны некалькi вадаёмаў, сярод якiх усё тыя ж Браслаўскiя азёры, Нарач. Iх памеры дазваляюць развiваць сетку школ па навучанню вiндсёрфiнгу, iншым вiдам воднага спорту i адпачынку.

Заслугоўвае ўвагi ўменне туркаў «выцiснуць» па максiмуму ў турыстычных мэтах з гiстарычнай спадчыны. Прычым, заўважце, чужой. У рэгiёне Эгейскага мора туркi-сельджукi з’явiлiся ў раннiм сярэднявеччы. Да iх тут былi заснаваныя, прайшлi стадыi росквiту i заняпаду сем з дванаццацi самых вядомых гарадоў антычнай Грэцыi. Многiя мясцiны звязаны з Аляксандрам Македонскiм. Яго iмя так часта ўжываецца мясцовымi гiдамi, што часам здаецца: ён быў славутым турэцкiм палкаводцам.

Туркi, як гаворыцца, на поўным сур’ёзе сцвярджаюць, што на ўзбярэжжы Эгейскага мора нарадзiўся Гамер — аўтар слынных эпiчных паэм «Адысея» i «Iлiяда».

На тэрыторыi Беларусi, на жаль, адсутнiчаюць руiны антычных гарадоў, але ёсць нямалала гiстарычных мясцiн i помнiкаў, звязаных з агульнаеўрапейскай гiсторыяй i цiкавых для турыстаў з суседнiх краiн. Можа варта, па прыкладу туркаў, больш сродкаў укладваць у рэстаўрацыю знакамiтых аб’ектаў, якiя знаходзяцца на шляху цi побач з турыстычнымi маршрутамi. Мы агледзелi нядаўна адноўленую ў Чэшме крэпасць, якую некалi ўзялi войскi Пятра I. Яна здзiўляе сваiмi гiганцкiмi памерамi, маляўнiчым i экзатычным выглядам i вабiць шмат турыстаў.

У час паездкi мы часта сустракалi адпачываючых суайчыннiкаў. Адно з такiх спатканняў адбылося ў горнай прыгожай вёсцы Шырынджэ. Двум магiляўчанкам спадабалася ўбачанае i выклiкала пытанне: чаму б у нас не паспрабаваць зрабiць нешта падобнае? Скажам, стварыць этнаграфiчную вёску, жыхары якой бы спецыялiзавалiся на вырабах народных промыслаў. Насельнiцтва Шырынджэ (каля 800 чалавек) цалкам перайшло на абслугоўванне турыстаў: амаль палова дамоў пераведзены ў разрад пансiёнаў, ёсць адзiн вялiкi i некалькi дробных рэстаранаў i тавернаў, дзе падаюць мясцовае вiно, стравы, паўсюдна сувенiрныя лаўкi з вырабамi тутэйшых майстроў уздоўж крывых старажытных вулачак.

Восенню тут адзначаюць свята заканчэння ўборкi вiнаграду — накшталт нашых дажынак. Вiнаградныя дажынкi выклiкаюць цiкаўнасць у турыстаў. На свяце льецца вiно ракой, выступаюць з канцэртамi артысты. Вядома, рэдкi турыст за мяжой упусцiць магчымасць паласавацца прысмакамi мясцовай кухнi. Туркi, ва ўсякiм разе Iзмiрскага рэгiёна, дзе перабольшвае сярэдняморская кухня, маюць сваю фiрменную страву — iзмiрскiя катлеты. Iснуе шмат рэцэптаў iх прыгатавання на любы густ шаноўных турыстаў. Чаму б i нам нейкую звычайную беларускую страву (у дадатак да дранiкаў) не зрабіць сiмвалам нацыянальнай кухнi?

Як правiла, адпачываючыя на курортах Iзмiрскага рэгiёна iншаземцы мiрна суiснуюць на яго пляжах i ў гатэлях. Праўда, як нам не без гумару расказалi туркi, пэўныя разыходжаннi ўзнiкаюць памiж немцамi i расiянамi ў адносiнах да святкавання 9 мая. Немцы даволi стрымана адзначаюць дзень канчатковага збаўлення ад нацызму, а вось нашчадкi iх вызвалiцеляў шырока i шумна святкуюць чарговую дату Перамогi. Таму немцы лiчаць за лепшае напярэдаднi 9 мая ад’язджаць на 2—3 днi на экскурсii па краiне.

Шмат цiкавых, у тым лiку i лiнгвiстычных адкрыццяў, чакае тут падарожнiкаў з былога СССР. Напрыклад, як турэцкiя словы ў магутнай рускай мове набылi новы змест. Так, «дурак» па-турэцку значыць прыпынак; «бардак»— шклянка.

Карысным будзе падарожжа па Iзмiру. Ён робiць уражанне цывiльнага i ўтульнага касмапалiтычнага азiяцка-еўрапейскага горада з турэцкай спецыфiкай. Мы былi крыхуi здзiўленыя колькасцю сатэлiтных антэн на дахах дамоў, батарэй для выкарыстання сонечнай энергii. На вулiцах шмат новых машын, iх вадзiцелi адрознiваюцца павагай да пешаходаў i правiлаў дарожнага руху.

Уразiў велiзарны гарадскi парк культуры, асаблiва яго шыкоўныя шматствольныя пальмы «Фенiкс», бездакорныя газоны, квiтнеючыя магнолii i iншыя экзатычныя раслiны. На тэрыторыi парку праходзiць знакамiты Iзмiрскi кiрмаш. У iм, дарэчы, рэгулярна ўдзельнiчае i наша краiна. Дарогi ўздоўж марскога ўзбярэжжа выклiкаюць захапленне: трохрадная шаша з шырокай раздзяляльнай паласой адпавядае строгiм мiжнародным стандартам i спрыяе прыемнаму падарожжу па гэтай частцы Турцыi.

Тое, што мы ўбачылi на ўзбярэжжы, рэзка кантрастуе з тым, што нярэдка паказваюць аб гэтай краiне на тэлеэкране: суцэльныя мячэцi, жанчыны ў мусульманскай вопратцы, няголены турак на iшаку вязе дровы, сутычкi з палiцыяй на сацыяльнай i нацыянальнай глебе. Вядома, гэта таксама тут мае месца. Але што датычыцца курортаў — там амаль усё па-еўрапейску.

Здаецца, туркi ўсё ж прыдумалi свой «турыстычны веласiпед». Яго асаблiвасць — выгадныя суадносiны цаны адпачынку i ўзроўню камфорту пражывання. За адносна невялiкiя па еўрапейскiх мерках грошы ў Турцыi можна няблага правесцi час. Таму турэцкi «веласiпед» хутка рухаецца ў патрэбным накiрунку. Лiк iнтурыстаў ужо iдзе на мiльёны. Да 2010 года пастаўлена задача давесцi iх колькасць да 20 мiльёнаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У iншаземнага турыста павiнен узнiкаць мiнiмум праблем i пытанняў — дэвiз турыстычнай галiны Турцыi. Зручнасцi адпачынку ў краiне турыст ужо адчувае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика