I педагогi, i цесляры
У Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце падводзяць вынiкi працоўнага семестра «Лета-2006», удзел у якiм узялi каля 800 студэнтаў.
Усяго ва унiверсiтэце было сфармавана 27 будаўнiчых, валанцёрскiх, педагагiчных i сельскагаспадарчых атрадаў. Студэнты БДУ былi задзейнiчаны на будаўнiцтве гасцiнiцы «Еўропа» ў Мiнску i цяплiчнага комплексу ў вёсцы Багатырова Мiнскага раёна, працавалi на сельгасработах у РУП «Шчомыслiцы», займалiся добраўпарадкаваннем студэнцкiх iнтэрнатаў, тэрыторыi вакол унiверсiтэцкага спарткомплексу, спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганцiна» i новага корпуса факультэта журналiстыкi па вул. Кальварыйскай. Валанцёры аказвалi шэфскую дапамогу ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, працавалi ў грамадскай прыёмнай камiсii. А многiя студэнты паспрабавалi сябе ў якасцi педагогаў падчас адпачынку дзяцей у спартыўна-аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганцiна»... Iнiцыятарам летняга працоўнага семестра, якi прайшоў ужо, дарэчы, у пяты раз, выступiлi штаб працоўных спраў БРСМ БДУ сумесна са студэнцкiм саюзам i ўпраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю. Надзея НIКАЛАЕВА. Школьнае харчаванне: каму i колькi? У Дзень ведаў, 1 верасня, ва ўсiх сталiчных школах на бацькоўскiх сходах будзе агучана iнфармацыя аб парадку, арганiзацыi i асаблiвасцях харчавання. Як расказалi карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» ў Камiтэце па адукацыi Мiнгарвыканкама, усе першаклашкi будуць забяспечаны бясплатнымi гарачымi абедамi. Атрымлiваць бясплатнае аднаразовае харчаванне, за выключэннем абеду, змогуць i ўсе вучнi другiх—чацвёртых класаў. Навучэнцы пятых—адзiнаццатых класаў будуць харчавацца за кошт бацькоў. Дзецi з малазабяспечаных сем’яў вызваляюцца ад аплаты пры ўмове, што сярэднедушавы даход сям’i не перавышае 90 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму. Акрамя таго, iльготы прадугледжаны для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя вучацца ў спецыяльных школах, класах iнтэграванага навучання, i дзяцей загiнулых ваеннаслужачых або з сем’яў iнвалiдаў, воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў. Атрымлiваць харчаванне бясплатна або за палову кошту могуць па рашэнню адмiнiстрацыi раёна дзецi з малазабяспечаных ссем’яў; сем’яў, якiя маюць трох i больш непаўналетнiх дзяцей; дзецi з сем’яў, дзе адзiн з бацькоў iнвалiд I цi II групы; дзецi з няўдачных сем’яў. Людмiла ПРЫХОДЗЬКА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце падводзяць вынiкi працоўнага семестра «Лета-2006», удзел у якiм узялi каля 800 студэнтаў
|
|