Працаваў? Атрымай месца ў iнтэрнаце...
Надзея НIКАЛАЕВА
Студгарадок Больш за 6 тысяч студэнтаў дзённай бюджэтнай i платнай формы навучання Белдзяржунiверсiтэта, што складае 75 працэнтаў ад агульнай колькасцi маючых патрэбу ў жыллi, будуць забяспечаны сёлета месцамi ў студэнцкiх iнтэрнатах. У кола шчаслiўчыкаў, якiм не прыйдзецца вырашаць самастойна жыллёвае пытанне, трапiлi i каля двух тысяч «новаспечаных» першакурснiкаў БДУ.Як паведамiлi нашай газеце ў прэс-службе унiверсiтэта, усе 10 iнтэрнатаў, якiя размешчаны ў розных раёнах сталiцы, атрымалi пашпарты гатоўнасцi аднымi з першых сярод студэнцкiх iнтэрнатаў сталiчных ВНУ. На бягучы рамонт будынкаў (фасадаў, кроўлi, месцаў агульнага карыстання, душавых кабiнак, кухняў), а таксама на добраўпарадкаванне тэрыторыi за летнi перыяд было выдаткавана каля 150 мiльёнаў рублёў. На рамонтных работах быў задзейнiчаны таксама студэнцкi будатрад БДУ ў саставе 150 чалавек. Яго дзейнасць ажыццяўлялася ў рамках сумеснага праекта унiверсiтэта i Мiнскага гарадскога цэнтра занятасцi насельнiцтва. Абодва партнёры выдзелiлi на гэтыя мэты па 25 мiльёнаў рублёў. За 14 працоўных дзён студэнты не толькi паспелi засвоiць будаўнiчыя спецыяльнасцi i зарабiць неблагiя грошы, але i атрымалi льготы пры засяленнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 6 тысяч студэнтаў дзённай бюджэтнай i платнай формы навучання Белдзяржунiверсiтэта, што складае 75 працэнтаў ад агульнай колькасцi маючых пат
|
|