Школ будзе менш
Аляксандр ПУКШАНСКI
На Вiцебшчыне ў раёнах вобласцi школ i iншых устаноў адукацыi стала менш на 24 адзiнкi. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення адукацыi Вiцебскага аблвыканкама Iвана Шчурка, закрыццё кожнай школы адбылося ў вынiку ўважлiвага вывучэння «сiтуацыi на месцах». Школы закрываюць па адной прычыне: калi вучнi ў ёй — у дэфiцыце.
Больш усяго ў Прыдзвiнскiм краi не пашанцавала Глыбоцкаму i Сенненскаму раёнам, дзе «пайшлi ў гiсторыю» па тры школы. Пры гэтым на базе некаторых адкрываюцца новыя. Напрыклад, у Паставах у памяшканнi былой агульнаадукацыйнай школы-iнтэрната адкрыюць раённую школу-iнтэрнат для самых разумных мясцовых дзяцей. У вынiку скарачэння колькасцi навучальных устаноў эканомiя бюджэтных сродкаў складзе каля 1,5 мiльярда беларускiх рублёў. На жаль, дэмаграфiчны крызiс пакуль што мы не пераадолелi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вiцебшчыне ў раёнах вобласцi школ i iншых устаноў адукацыi стала менш на 24 адзiнкi |
|