21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Галоўная мэта — мабiлiзаваць маладзёжную iнiцыятыву»

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Iнтэрв’ю на новай пасадзе

Асобу Леанiда Кавалёва «ЧЗ» прадстаўляла мiнулай восенню, пасля таго, як на XXXIX з’ездзе БРСМ ён быў абраны другiм сакратаром Цэнтральнага камiтэта. Тады мы асабiста знаёмiлiся з новым чалавекам у кiраўнiцтве Саюзам моладзi, высвятлялi, якi ён мае жыццёвы i працоўны вопыт, светапогляд, i што думае пра маладзёжны рух у краiне. Сёння мы сустрэлiся з гэтым чалавекам ужо ў якасцi першага сакратара Цэнтральнага камiтэта маладзёжнай арганiзацыi. Цяпер можна спытаць пра тое, цi спраўдзiлiся надзеi, i якi тон збiраецца задаць новы кiраўнiк Беларускаму Саюзу моладзi. З гэтага мы i пачалi.

Бiяграфiчная даведка «ЧЗ»:

Леанiд Леанiдавiч Кавалёў. Адзiны сын i чацвёртае дзiця Леанiда Фядонавiча Кавалёва, старшынi вядомага ў часы Савецкага Саюза калгаса «Зара» (Баранавiцкi раён). Мае тры вышэйшыя адукацыi: агранамiчную, эканамiчную i спецыялiста па справах моладзi. Працаваў аграномам-насенняводам у калгасе iмя Кiрава Баранавiцкага раёна (вёска Лаўрынавiчы), загадчыкам аддзела па справах моладзi Баранавiцкага райвыканкама, першым сакратаром Баранавiцкага райкама БПСМ, старшынёй калгаса iмя Кiрава, галоўным дарадцам губернатара Брэсцкай вобласцi, першым намеснiкам старшынi Брэсцкага райвыканкама i другiм сакратаром Цэнтральнага камiтэта БРСМ. Зараз — першы сакратар ЦК БРСМ. Восьмы год — дэпутат Баранавiцкага раённага Савета народных дэпутатаў. Жанаты. Мае дзвюх дачок — 11 i 6 гадоў.

— Цi прынёс год, праведзены ў гэтых сценах, задавальненне?

— Думаю, больш «так», чым «не». Сказаць, што за дзесяць месяцаў я атрымаў нейкае вялiзнае задавальненне, цi ўбачыў нейкi iстотны вынiк, мне цяжка. Але i тыя вынiкi, якiя ўжо ёсць сёння, радуюць. За гэты час у арганiзацыю прыйшло многа тых хлопцаў, якiя разумеюць, што трэба рабiць. Вельмi важна i тое, што многiя тэрытарыяльныя камiтэты, якiм у кастрычнiку-снежнi мы рабiлi сур’ёзныя заўвагi, цяпер працуюць так, што iм можна ўручаць граматы: за канкрэтныя вынiкi, якiя датычацца не толькi колькасцi членаў, але i якасцi праводзiмых мерапрыемстваў. Такiх райкамаў набярэцца добры тузiн.

— Цi значыць гэта, што вы, адказваючы на пасадзе другога сакратара за кадры, не столькi замянялi адных людзей iншымi, колькi навучалi працаваць?

— Канешне. Адна справа — выгнаць чалавека з працы... Але гэта самы крайнi метад. Прафесiяналiзм кiраўнiка не ва ўменнi замяняць аднаго чалавека iншым, а ў тым, каб навучыць працаваць — падабраць ключык...

— Год таму вы казалi, што галоўнае, чаго вы хочаце ад людзей, гэта, каб яны перасталi чакаць, калi iм будуць падказваць зверху, каб яны пачалi самi генерыраваць iдэi. Гэта адбылося?

— Так. Функцыя Цэнтральнага камiтэта — кiраванне i арганiзацыя работы. Наша дапамога не фiнансавая. Дзесьцi мы падказалi механiзмы пабудовы рабочага працэсу таго цi iншага тэрытарыяльнага камiтэта. Вобразна кажучы, разумнага чалавека падсадзi на дрэва, а далей ён сам палезе.

— Ну а калi казаць пра нешта канкрэтнае, што варта ўзгадаць з таго, што адбылося ў Саюзе моладзi за апошнi год?

— Калi казаць пра асобныя мерапрыемствы, мне вельмi спадабаўся апошнi лагер «Бе-Lа-Русь». Гэта вялiкi форум, на якi збiраецца моладзь з трох краiн: Латвii, Беларусi i Расii. Iснуе там агульная сцэна, дзе выступаюць нашы калектывы, латышскiя, расiйскія. Разам з тым у кожнага ўдзельнiка ёсць свая асобная тэрыторыя. З беларускага боку ўласны лагер быў у кожнай вобласцi. У кагосьцi гэта быў проста бiвак: палаткi i кастрышча. А Магiлёўскi гаркам БРСМ стварыў такую цiкавую мадэль, што на трэцi дзень да iх перабраўся ўвесь лагер. Пры чым усе былi моцна ўражаны высокiм узроўнем магiляўчан — тое, што яны рабiлi, было блiскуча!

Што датычыцца ўласна маёй справы за гэты час, то я паспрабаваў пабудаваць сiстэму работы тэрытарыяльных арганiзацый. Я кажу пра тое, што маладыя людзi — члены арганiзацыi, разам з мерапрыемствамi, якiя яны праводзяць, не павiнны забываць пра асноўную сваю работу — работу ў працоўных калектывах, школах. Часта гэта работа мела характар «ад выпадку да выпадку». Гэта значыць, тэрытарыяльныя камiтэты не мелi плана работы на блiжэйшы месяц. Яны не ведалi, што будуць рабiць, дзе будуць знаходзiцца заўтра. А пра якiя вынiкi можна казаць, калi чалавек не спрагназаваў свой працоўны час?

Таму я ўвёў сiстэму, якая называецца «сiстэма двух графiкаў». Маецца на ўвазе, што кожны райкам павiнен мець адзiн графiк работы з пярвiчнай арганiзацыяй, дзе яна ўжо створана, каб не атрымалася так, што стварылi «пярвiчку» на заводзе i забылi пра яе: варыцеся ва ўласным соку.

Другi графiк — графiк работы на тых прадпрыемствах, школах i ВНУ, дзе яшчэ няма «пярвiчак», дзе iх трэба стварыць. Нам сёння трэба дайсцi да 40 працэнтаў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, да 58 працэнтаў прадпрыемстваў прамысловасцi i iншых арганiзацый i ўстаноў. Гэта я кажу пра ўсю краiну, пра моладзь ад 14 да 31 года.

Сёння ў БРСМ каля 360 тысяч маладых людзей. Зараз колькасць трохi зменшылася (з 370 тысяч), бо многiя маладыя людзi паступiлi ў ВНУ, тэхнiкумы i вучылiшчы — знялiся з улiку ў школах, па месцы жыхарства, i яшчэ не сталi на ўлiк у новых сваiх навучальных установах. Гэта натуральна, i так адбываецца напрыканцы лета заўсёды. У вераснi колькасць адновiцца.

Аднак гэта толькi 15 працэнтаў ад усёй моладзi, а калi мы кажам, што Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi — масавая арганiзацыя, то 15 працэнтаў яўна недастаткова. Масавая — гэта як мiнiмум 30 працэнтаў. Менавiта такiм Саюз i павiнен стаць у блiжэйшы час.

Калi ж казаць пра сэнс сiстэмнай работы тэрытарыяльнага камiтэта, то, глядзiце, калi ёсць графiк, а копiя яго высылаецца сёння сакратарам пярвiчных арганiзацый, то на месцы ведаюць, калi да iх прыедзе першы сакратар тэрытарыяльнага камiтэта. Чалавек ужо не будзе драмаць, ён ведае, што яму трэба будзе адказваць: што зроблена, што запланавана, якiя вынiкi. Такiм чынам пачынае свой рух махавiк, якi закранае i пярвiчнае звяно, i тэрытарыяльныя структуры — наш штатны персанал.

З iншага боку, i першы сакратар райкама ведае, што калi яго вiзiт запланаваны, то хачашне хочаш, а ехаць трэба. Такiм чынам i з’яўляецца сiстэма ў рабоце. Хай яна пакуль даволi прымiтыўная, але яе трэба ўкаранiць усюды — сёння гэта наша задача нумар адзiн. Потым мы яе напоўнiм i ўскладнiм, i яна стане жывой i гiбкай.

— Чаго з задуманага за гэты час не ўдалося зрабіць?

— Не ўдалося дайсцi да кожнага тэрытарыяльнага камiтэта. Як работнiк вытворчасцi, я ўпэўнены, што, калi не пабачыў сваiмi вачамi таго, што адбываецца на месцы, нiякiх вынiкаў не даб’ешся. За дзесяць месяцаў работы ў Цэнтральным камiтэце я аб’ездзiў пяць абласцей, каля 40 раёнаў, у некаторых пабываў двойчы, але ўсе тэрытарыяльныя камiтэты наведаць не паспеў.

Зараз, на новай пасадзе, пакуль вымушаны вырашаць шэраг вельмi важных тэрмiновых праблем. Але думаю, хутка мы з iмi разбяромся, i я працягну наведваць райкамы i гаркамы. Калi бываеш на месцах, то лепш разумееш, што адбываецца, больш упэўнены ў правамернасцi прымаемых рашэнняў i галоўнае — пазнаеш людзей, на якiх варта абаперцiся.

Зноў жа, калi казаць пра вынiкi такой работы, то яны добра бачныя ў лiчбах. Калi год таму дынамiка росту членаў арганiзацыi ў некаторых тэрытарыяльных камiтэтах была 3—7 чалавек у месяц, то пасля таго, як я там пабываў, як была ўведзена сiстэма «двух графiкаў», дынамiка ўзрасла да 200!

— Колькасць членаў БРСМ па-ранейшаму стаiць на першым месцы ў задачах Цэнтральнага камiтэта?

— Сёння задача Саюза — кансалiдаваць абсалютную большасць моладзi вакол сябе. Вось калi мы дасягнем планкi ў 30 працэнтаў, можна будзе трохi перыарыентавацца i наладжваць сваю работу на якасць.

Глядзiце, нешта падобнае адбываецца i з эканомiкай нашай краiны. У першую пяцiгодку нам быў неабходны тэмп росту валавога прадукту, асноўных паказчыкаў вытворчасцi народнай гаспадаркi. Зараз жа i прэзiдэнт, i ўрад паварочваюць курс на якасць, курс на павышэнне ўзроўню жыцця, курс на ўкараненне iнавацыйных працэсаў.

Нешта падобнае адбываецца i ў нас. Мы чатыры гады станавiлiся на ногi, нарошчвалi «мышцы»: з 30 тысяч арганiзацыя вырасла да 360 тысяч. I пакуль што мы ў гэтым росце спынiцца не можам, мы будзем расцi яшчэ. Вось калi будзе больш за 30 працэнтаў, тады можна будзе прыпынiцца, перавесцi дух, агледзецца: як мы спраўляемся з гэтай колькасцю, цi не згубiлi каго на гэтым шляху?

Безумоўна, вельмi хацелася б, каб работа i на якасць, i на колькасць iшла паралельна. Але на практыцы, на жаль, не заўсёды так атрымлiваецца. Часам мы дапускаем памылкi, i недзе малады чалавек можа згубiцца, застацца незапатрабаваным. Гэтага нельга дапускаць. Урэшце, больш людзей — больш магчымасці выбраць з iх якасныя кадры, якiя, у сваю чаргу, будуць выстройваць якасную работу.

— На новай пасадзе што збiраецеся зрабiць перш-наперш?

— Умацаваць сiстэму якаснай работы на месцах. Без гэтага ў нас няма будучынi. Хачу яшчэ ўкаранiць работу, якую ўмоўна можна назваць «пошук лiдара». Сiстэма двух графiкаў — гэта перш за ўсё работа тэрытарыяльных камiтэтаў. А «пошук лiдара» — гэта задача пярвiчнага звяна: знайсцi ў кожнай ячэйцы такога маладога чалавека, якi здольны павесцi за сабой астатнiх. Маецца на ўвазе група на курсе, асобны клас, цэх — там дзе колькасць 15—20 чалавек — там неабходна знайсцi лiдара, якi прымусiць справы ў ячэйцы закруцiцца. Мы гэтаму прысвяцiлi цэлы семiнар у Вiцебскай вобласцi. Пры чым лiдар гэты не абавязкова павiнен быць выдатнiкам, хоць гэта было б цудоўна, ён павiнен мець аўтарытэт. Калi мы гэта зробiм — знойдзем такога лiдара ў кожнай ячэйцы, можна лiчыць, што палова справы зроблена.

Далей яны самi не дадуць засумаваць, сакратару пярвiчнай арганiзацыi, якi, у сваю чаргу, не дасць засумаваць сакратару тэрытарыяльнага камiтэта. Прыйдуць i скажуць: у нас ёсць група, ёсць iдэя — як нам гэта ажыццявiць? Як дамовiцца з рэктарам? Павiнна быць так, каб першы сакратар не ведаў адбою ад маладзёжных задум.

На жаль, пакуль у асноўным было так: усе задумы, iдэi даводзiлiся зверху. Тое, што зыходзiла знiзу, было падобна на астраўкi ў акiяне. Калi ж удасцца кардынальна змянiць карцiну, калi асновай работы стане iнiцыятыва знiзу, гэта будзе азначаць, што Саюз жыве паўнакроўным жыццём.

— Гiтару апошнi раз даўно ў рукi бралi?

— Не памятаю... Не, не скажу адразу.

— Ну а паветра абшытых дрэвам кабiнетаў вас асабiста не змянiла за дзесяць месяцаў?

— Не.

— З Брэстчынай падтрымлiваеце сувязь?

— Безумоўна. Вельмi хацелася б на выхадныя вырвацца хоць бы на адзiн дзень, пабываць дома ў бацькоў, схадзiць на рыбалку, на паляванне на качку. Я ж паляўнiчы — вельмi люблю паляваць. Але не ведаю, як атрымаецца.

— БРСМ у iдэале — што гэта такое?

— Арганiзацыя, якая адлюстроўвае i абараняе iнтарэсы новага пакалення беларусаў. Галоўная мэта сёння — мабiлiзаваць маладзёжную iнiцыятыву i накiраваць у стваральнае рэчышча для беларускага грамадства. Гэта павiнна быць арганiзацыя, якая зможа весцi за сабой моладзь i мець аўтарытэт.

— Дзякуй за iнтэрв’ю i поспехаў у працы.

Фота Сяргея КАХАЎЦА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асобу Леанiда Кавалёва «ЧЗ» прадстаўляла мiнулай восенню, пасля таго, як на XXXIX з’ездзе БРСМ ён быў абраны другiм сакратаром Цэнтральнага камiтэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика