У будаўнiкi я б пайшоўНаш фармат У сувязi з вялiкiм попытам у апошнi час на рынку працы на рабочых будаўнiчых спецыяльнасцяў у Вiцебскай вобласцi будзе ўзмацняцца матэрыяльна-тэхнiчная база ўстаноў прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, дзе вучаць на будаўнiкоў.Як растлумачылi спецыялiсты ўпраўлення адукацыi Вiцебскага аблвыканкама, на сённяшнi дзень па будаўнiчых спецыяльнасцях рыхтуюць спецыялiстаў у 7 вучылiшчах i г.д.: у Глыбокiм, Вiдзах, Вiцебску i iнш. У няпрофiльных сельскiх каледжах адкрываюцца спецыяльныя аддзяленнi. Эксперты ўпэўненыя, што ў сувязi з павелiчэннем аб’ёмаў будаўнiцтва i ўкараненнем сучасных тэхналогiй у гэтай сферы народнай гаспадаркi менавiта будаўнiчыя i iншыя ПТВ павiнны быць тэхнiчна аснашчаны як мага лепш, а працэс навучання павiнен адпавядаць патрабаванням часу. Больш таго, у вынiку перааснашчэння профiльныя ПТВ i каледжы могуць стаць базавымi цэнтрамi для павышэння квалiфiкацыi рабочых. Усяго ў ПТВ, каледжах вобласцi рыхтуюць спецыялiстаў па 190 рабочых спецыяльнасцях. Агульная колькасць навучэнцаў на пачатак мiнулага вучэбнага года складала амаль што 16,5 тысячы чалавек. Аляксандр ПУКШАНСКI. Палёт дазволены 27 жнiўня з аэрапорта «Мiнск-1» можна будзе дакладна ўзляцець... пад музыку. Адна з узлётных палос сталiчнага аэрапорта стане канцэртнай пляцоўкай для рок-фестывалю «Estrela star show». Для таго, каб шоу атрымалася, будуць устаноўлены дзве сцэны з дзвума вялiкiмi экранамi — арганiзатары разлiчваюць сабраць 15 тысяч гледачоў. Магутная гукавая апаратура спецыяльна дастаўляецца з Масквы. Спецыяльна запрошаныя госцi чакаюць сустрэчы з беларускiмi фанатамi рок-музыкi, якiя цяпер могуць расправiць плечы са спадзяваннем на iншыя рытмы i музычныя iдэi. Беларускiя рок-гурты, напрыклад, знакамiтыя «J_Mors» i «Без бiлета» ўжо могуць лiчыць запрашэнне на гэты фестываль гiстарычным для сябе: выступаць давядзецца на адной сцэне са шведскiм гуртом «The Cardigans». Ганаровыя замежныя госцi заедуць у Мiнск у рамках сусветнага турнэ i прадставяць свой новы альбом. Зразумела, госцi з Расii заедуць па-сяброўску — «Ума2рман», «Горад 312». Справа за тысячамi маладых беларусаў, якiя ў жнiўнi прагнуць i музыкi, i экстрэмальных шоу. Таму што бiлеты на канцэрт заказаць нашмат прасцей, чым «лётнае» надвор’е... Ларыса ЦIМОШЫК. «Выток» — гэта цiкава У Докшыцкiм раёне працуе лагер валанцёраў «Выток». Добраахвотнiкi з БРСМ добраўпарадкоўваюць паркавую зону, займаюцца рэканструкцыяй мясцовага кiнатэатра. А ў Чашнiцкiм раёне ў вёсцы Лукомль да канца лета будзе працаваць валанцёрскi лагер «Патрыёт». Ён арганiзаваны райкамам БРСМ i аддзелам адукацыi райвыканкама. Юнакi i дзяўчаты наводзяць парадак на роднай зямлi. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з вялiкiм попытам у апошнi час на рынку працы на рабочых будаўнiчых спецыяльнасцяў у Вiцебскай вобласцi будзе ўзмацняцца матэрыяльна-тэхнiчна
|
|