21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Начны дазор для забаўляльных устаноў

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Спi, студэнт!

У мiнскiх начных клубах i на дыскатэках плануецца ўвесцi больш строгi рэжым.

Зусiм верагодна, што начное жыццё беларускай сталiцы можа перамясцiцца з клубаў на вулiцы, у паркi, скверы цi нават падвалы. Справа ў тым, што падчас рэйдаў спецыяльных камiсiй, у якiя ўваходзiлi прадстаўнiкi гарадскiх уладаў i праваахоўных органаў, у некаторых забаўляльных установах такога кшталту быў выяўлены шэраг парушэнняў. Прычым рэвiзоры выказвалi нараканнi не толькi на адсутнасць належных мераў бяспекi ў пэўных клубах, але i на... музычны рэпертуар дыскатэк. «Разбор палётаў» яшчэ не завяршыўся, але аматары начнога жыцця ўжо б’юць трывогу. Тым больш што ў Iнтэрнэце з’явiлася iнфармацыя, быццам забаўляльныя ўстановы сталiцы ў хуткiм часе пяройдуць на скарочаны працоўны рэжым i будуць зачыняць свае дзверы ўжо ў 2 гадзiны ночы, а магчыма i раней. Расставiць кропкi над «i» ў гэтай зусiм небясспрэчнай сiтуацыi днямi паспрабавiлi ў мiнскiм клубе «Юла» — адным з самых папулярных месцаў начнога адпачынку студэнцкай моладзi. На сустрэчу з работнiкамi клуба i прадстаўнiкамi сталiчнай мiлiцыi прыйшлi студэнты 9 мiнскiх ВНУ. Адразу заўважу, што «Юла» не ўваходзiць у лiк крымiнагенных кропак сталiцы. Наадварот, гэта адна з самых спакойных забаўляльных начных устаноў горада. Паводле слоў Вiктара Пякарскага — намеснiка дырэктара таварыства «Анвiк», якое з’яўляецца заснавальнiкам клуба, сёлета ў «Юле» было зафiксавана ўсяго 11 злачынстваў, сярод якiх 9 крадзяжоў маёмасцi наведвальнiкаў, 1 злоснае хулiганства i 1 махлярства. Пяць злачынстваў ужо раскрыта.

Дарэчы, самае распаўсюджанае злачынства ў начных клубах сталiцы — крадзеж мабiльных тэлефонаў. Паводле слоў начальнiка iнспекцыi па справах непаўналетнiх сталiчнага ГУУС Iгара Пашкова, сёлета ў памянёных забаўляльных установах Мiнска адбылося 74 злачынствы, з якiх 69 — крадзяжы. Адбываецца гэта звычайна з-за халатнасцi самiх наведвальнiкаў, якiя пакiдаюць свае рэчы без нагляду, i зладзеям не складае вялiкай цяжкасцi ўкрасцi тое, што «дрэнна ляжыць». Iгара Пашкова вельмi непакоiць яшчэ той факт, што ў некаторых клубах ноччу бавяць час непаўналетнiя. Звычайна падлеткi праходзяць «фэйс-кантроль» па чужому пашпарту. Таму ахове начных клубаў, на думку мiлiцыi, варта праяўляць большую пiльнасць.

Ёсць пэўныя прэтэнзii да начных забаўляльных устаноў i з боку барацьбiтоў з распаўсюджвальнiкамi наркотыкаў. Паводле звестак старшага оперупаўнаважанага ГУУС Вiталя Чудакова сёлета ў начных клубах, i побач з iмi, а таксама ў iншых месцах масавага адпачынку моладзi спынена 37 спробаў збыту наркатычных рэчываў. А ўсяго сталiчнай мiлiцыяй выяўлена ў гэтым годзе больш за 700 злачынстваў, звязаных з наркотыкамi. Так што, наўрад цi справядлiва было б абвiнавачваць начныя клубы ва ўсiх «крымiнальных грахах». Увогуле, студэнты, якiя прысутнiчалi на сустрэчы, аднагалосна заявiлi, што ў начных клубах адчуваюць сябе ў большай бяспецы, чым на вулiцах, у парках i скверах. На iх думку, абмяжоўваць час працы начных забаўляльных устаноў да 2 гадзiн (зараз яны працуюць да 5 ранiцы) таксама немэтазгодна, бо ў такiм выпадку моладзь будзе вымушана тулiцца па цёмных завулках, што можа iстотна пагоршыць крымiнагенную сiтуацыю. Вядома ж, недахопаў у працы некаторых начных клубаў хапае. I гэта пацвярджае ўзгаданая вышэй статыстыка. Але ж такiя праблемы, як падкрэслiў начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў сталiчнага ГУУС Алег Слепчанка, можна i трэба вырашаць агульнымi намаганнямi мiлiцыi, адмiнiстрацыi клубаў i маладзежных арганiзацый. Студэнты, напрыклад, гатовы аказваць дапамогу ў забеспячэннi бяспекi ў выпадках, калi ў прафесiйных вартавых правапарадку раптам не будзе дастатковай колькасцi людзей. На жаль, на сустрэчу не прыйшлi чыноўнiкi сталiчнай мэрыi цi хоць бы раённых адмiнiстрацый горада. А iм было б зусiм не лiшнiм выслухаць меркаванне прадстаўнiкоў студэнцкай моладзi, перад тым як прымаць канчатковае рашэнне аб увядзеннi больш жорсткага рэжыму для начных клубаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнскiх начных клубах i на дыскатэках плануецца ўвесцi больш строгi рэжым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика