Сустрэча ў Дубках пачалася
Сёння ў Быхаўскiм раёне пачалася спартакiяда актыва Магiлёўскай абласной арганiзацыi БРСМ. У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за трыццаць каманд з прадпрыемстваў i арганiзацый, органаў унутраных спраў, раённых выканаўчых камiтэтаў з усёй вобласцi. Нагадаем, што на Магiлёўшчыне налiчваецца каля 40 000 членаў БРСМ.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» загадчыца аддзела iнфармацыйна-iдэалагiчнай i арганiзацыйна-кадравай работы Магiлёўскага абласнога камiтэта грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» Кацярына Халадцова, усяго ва ўрочышчы Дубкi сустрэнуцца каля 400 членаў арганiзацыi: — Мерапрыемства працягнецца да 27 жнiўня. Праграма будзе вельмi разнастайнай: спартыўная частка, конкурсы, тэматычныя выступленнi каманд. Мэта акцыi ў тым, каб зацiкавiць моладзь у рэгулярных занятках спортам, садзейнiчаць прафiлактыцы негатыўных з’яў, папулярызаваць традыцыi маладзёжнага руху i нацыянальнай самасвядомасцi. Тры днi каманды будуць спаборнiчаць у спартыўных конкурсах — валейбол, лёгкая атлетыка, армрэстлiнг. Прадугледжаны i конкурсы каманд: кожная падрыхтавала свае творчыя нумары на тэму лепшай арганiзацыi быту, прафiлактыкi наркаманii, алкагалiзму, СНIДу, курэння. Акрамя таго, падчас абласной спартакiяды адбудуцца музычныя дыска-акцыi «Насустрач Дажынкам» i «Моладзь за здаровы лад жыцця». Па вынiках трохдзённай сяброўскай сустрэчы будзе вызначана самая актыўная каманда. Пераможцы атрымаюць у падарунак каштоўныя прызы, граматы i кубкi. Дзмiтрый АЛЬФЕР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Быхаўскiм раёне пачалася спартакiяда актыва Магiлёўскай абласной арганiзацыi БРСМ |
|