21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сёстры- блiзняты па жыццi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

П’едэстал

Калiсьцi мацi забараняла старэйшай дачцэ займацца спортам, а зараз ганарыцца яе поспехамi

У Чэрвенi на працягу доўгага часу была толькi адна спартыўная «зорка» — алiмпiйскi чэмпiён Манрэаля-1976, штангiст Валерый Шары. Аднак прайшло некалькi дзесяткаў гадоў, i ў мясцовых жыхароў з’явiўся дадатковы гонар — лёгкаатлеткi Святлана i Iлона Усовiч. Два гады таму яны сталi вiцэ-чэмпiёнкамi на сусветным першынстве ў саставе эстафеты 4 па 400 метраў, а сёлета на чэмпiянаце Еўропы таксама заваявалi сярэбраныя медалi. Сёстры нiякiя не блiзняты, як некаторыя памылкова лiчаць: абедзве нарадзiлiся 14-га чысла, толькi Света ў кастрычнiку, а Iлона ў лiстападзе i на два гады пазней. Аднолькавага ў сясцёр сапраўды хапае: адзiн i той жа вiд спорту, трэнер i унiверсiтэт. У астатнiм жа сёстры — дзве процiлегласцi.

Iлона: Нас чамусьцi вельмi блытаюць, хоць мы розныя людзi i знешне (я вышэйшая за старэйшую сястру), i па характару. У мяне часта пытаюцца: «Калi б вы не былi сёстрамi, сябравалi б?». I я заўжды адказваю, што нi ў якiм разе, бо мы вельмi розныя (усмiхаецца).

Света: Па-мойму, розныя людзi, наадварот, лепей сходзяцца. Iм цiкавей разам. А наконт знешнасцi, мне падаецца, калi глядзiмся ў люстэрка, нешта падобнае ў нас усё ж ёсць.

— Напрыклад, вас зблiжае лёгкая атлетыка...

Iлона: Не толькi. Неяк так атрымалася, што я па жыццi заўжды iшла па слядах сястры — у спорце, у вучобе. У лёгкую атлетыку мяне сапраўды прывяла Света. Шчыра скажу, што мне больш падабалiся камандныя вiды спорту i я нiколi не марыла ў дзяцiнстве аб дасягненнях у бегу. Пасля восьмага класа Свету запрасiлi ў Рэспублiканскае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву ў Мiнск. Праз два гады туды ўзялi i мяне. Мы абедзве студэнткi iнжынерна-педагагiчнага факультэта БНТУ. Праўда, у вучобе мы не настолькi паспяховыя, як на дарожцы: даводзiлася не раз браць акадэмiчны, таму вучымся каля дзесяцi гадоў.

Света: Толькi не падумайце, што я прымушала Iлону хадзiць разам са мной на трэнiроўкi. Проста калi я пачынала ў Чэрвенi займацца лёгкай атлетыкай, мне адной было сумна, вось i ўзяла з сабой сястру. Разам было цiкавей скакаць на матах i бегаць. Мацi, дарэчы, не хацела, каб я наведвала нейкiя гурткi i секцыi, бо з вучобай у мяне не надта ладзiлася. Аднак мне не вельмi падабалася хадзiць у школу, таму спорт я не пакiнула. Зараз мацi намi вельмi ганарыцца. Нават у аэрапорт прыязджала нас сустракаць з чэмпiянату Еўропы i ўзгадвала: як гэта яна была супраць маiх трэнiровак?

Iлона: Акрамя мацi, у аэрапорт прыязджала i наш мясцовы карэспандэнт. Дзякуючы прамой трансляцыi па беларускiм тэлебачаннi ўсе ў Чэрвенi змаглi нарэшце пабачыць нашы спаборнiцтвы. А то раней як было? Нехта камусьцi скажа, што мы выступалi i ўсё. А так сваiмi вачыма можна было сачыць, што адбывалася на дыстанцыi. Адчуваю, як прыедзем дадому, нас будуць сустракаць хлебам-соллю. Там жа за нас усе перажываюць i хварэюць.

— Тое, што вы сёстры, напэўна, дапамагае ў час эстафеты. А наколькi вялiкая канкурэнцыя памiж вамi ў iндывiдуальных забегах?

Iлона: Калi мы выходзiм на дарожку, там стаяць не дзве, а чатыры сястры, бо кожная спартсменка ў саставе эстафеты нам як родны чалавек. А вось калi наступаюць iндывiдуальныя спаборнiцтвы, усё мяняецца. Мы становiмся сапернiцамi. Праўда, не раз сябе лавiла на тым, што больш перажываю за сястру. Напрыклад, летась, на зiмовым чэмпiянаце Еўропы ў Мадрыдзе нават быў такi выпадак. Мы абедзве выйшлi ў фiнал. Праўда, Света туды прабiлася з лепшым паказчыкам. I вось бяжым. Сястра, зразумела, наперадзе. Дакладна бачу, што яна змагаецца з расiянкай. Хоць сама знаходжуся на дыстанцыi i быццам бы павiнна думаць аб сабе, але ў першую чаргу жадаю выйгрышу сястры, але яна, на жаль, становiцца толькi другой. Якая ж тут канкурэнцыя, калi я яе галоўны балельшчык!

Света: А Iлона ў тым фiнале прайграла адну сотую бронзаваму прызёру i фiнiшавала толькi чацвёртай. Дарэчы, пасля таго, як у Гётэборгу сястра ўстанавiла два нацыянальныя рэкорды i пабiла мой, многiя цiкавiлiся, цi не шкада мне. Не разумею, чаму мне трэба засмучацца. Мы ж адна сям’я. Я толькi радуюся поспехам сястры.

— Значыць, канкурэнцыi памiж вамi няма i жадання вызначыць больш хуткую ў бегу не ўзнiкае?

Света: На трэнiроўцы мы бегаем адны i тыя ж адрэзкi, удзельнiчаем у адных i тых жа спаборнiцтвах. З вынiкаў усё зразумела.

Iлона: А я лiчу, што сястра бегае хутчэй за мяне.

— Цi лiчыце сваё «срэбра» на чэмпiянаце ў Гётэборгу максiмальным вынiкам на сёння?

Света: Не. У папярэднiм забегу другiм саставам прабеглi ж хутчэй, чым непасрэдна ў фiнале.

Iлона: Бывала, што i на чэмпiянаце свету былi другiмi, а то ў Еўропе... Акрамя таго, мы ж планавалi i рэкорд у фiнале ўстанавiць, але не атрымалася: барацьба за медалi была настолькi вострай на ўсiх этапах, што нiхто ўжо не думаў аб гэтым. Як бы там нi было, самi спаборнiцтвы незалежна ад якасцi медаля для мяне — вялiкае свята, таму што iх доўга чакаеш, аддаеш на падрыхтоўку шмат сiл.

— Колькi новых дзяржаў змаглi для сябе ўжо адкрыць у час розных турнiраў?

Iлона: Быццам бы ўсю Еўропу аб’ездзiлi (задумваецца). З экзатычных краiн летась пазнаёмiлiся з Японiяй.

— Некаторыя атлеты пасля чэмпiянату Еўропы адразу адправiлiся на iншыя турнiры. У вас хоць будзе час адпачыць ад спаборнiцтваў у Гётэборгу?

Света: А вось у мяне шмат часу. Нават не ведаю, куды яго дзяваць (жартуе, бо ў дзяўчат штодня, акрамя суботы, па дзве трэнiроўкi ў дзень).

Iлона: Адпачываць мне няма калi. Вольнага часу нiколi не хапае. Калi крыху ёсць, высыпаемся, робiм з сястрой генеральную ўборку ў кватэры. Мы ж жывём разам. Света можа павышываць, а ў асноўным займаецца сваёй гаспадаркай — кошкай. А хадзiць на дыскатэкi, забаўляцца, не надта ўжо цягне.

— Дзякуй за гутарку i поспехаў на спаборнiцтвах!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калiсьцi мацi забараняла старэйшай дачцэ займацца спортам, а зараз ганарыцца яе поспехамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика