На выхадныя — дажджы, потым — холад
Сяргей КУРКАЧ
Паводле меркавання сiноптыкаў, менавiта ў апошнюю дэкаду жнiўня на тэрыторыi Беларусi традыцыйна ўсталёўваецца вiльготнае надвор’е.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, пачынаючы з суботы, моцны атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе iстотныя дажджы амаль ва ўсе раёны нашай краiны. У другой палове дня 26 жнiўня дажджы будуць ужо ў сталiцы. У нядзелю дажджы суцэльным фронтам пройдуць па ўсёй тэрыторыi краiны. Месцамi чакаюцца навальнiцы. Тэмпература паветра на выхадныя ўначы будзе 9—15 градусаў, удзень — 18—24, а па поўдню i паўднёваму ўсходу — да 26 градусаў цяпла. У панядзелак—аўторак захаваецца ўмерана цёплае надвор’е. Аднак ужо 30—31 жнiўня iстотна пахаладае. Тады максiмальная тэмпература паветра ўдзень будзе не вышэйшая за 13—19 градусаў. Першыя днi восенi таксама прагназуюцца дажджлiвымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле меркавання сiноптыкаў, менавiта ў апошнюю дэкаду жнiўня на тэрыторыi Беларусi традыцыйна ўсталёўваецца вiльготнае надвор’е |
|