Дачны сезон завяршаецца
Максiм ГУЛЯКЕВIЧ, «Мiнск—Навiны»
З 1 верасня скарачаецца колькасць прыгарадных цягнiкоў на ўсiх накiрунках. Як паведамiлi карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» ў Мiнскiм аддзяленнi Беларускай чыгункi, змяненнi закрануць графiк руху ў выхадныя днi. Не будуць хадзiць электрычкi Мiнск—Аляхновiчы—Мiнск у суботу ў 7.53, 8.31 i 9.51, а ў нядзелю ў 13.56.
На Асiповiцкiм накiрунку адменены цягнiкi да Пухавiч у 7.25 i 8.47, да Талькi ў суботу ў 11.03, у нядзелю ў 15.55. На зiмнi перыяд з графiка руху выключаны электрычкi Мiнск—Стоўбцы, якiя iдуць па выхадных у 7.31, 9.54 i 12.09. Па пятнiцах, суботах i нядзелях не будзе хадзiць электрацягнiк Мiнск—Гарадзея ў 14.36. А па нядзелях перастане курсiраваць электрычка Мiнск—Коласава ў 19.06. Адмяняюцца саставы да Барысава ў 9.57 i 11.36, да Смалявiч у 7.34.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 верасня скарачаецца колькасць прыгарадных цягнiкоў на ўсiх накiрунках |
|