21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апошнiя словы лётчыкаў Ту-154

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

У Мiждзяржаўным авiяцыйным камiтэце прыступiлi да расшыфроўкi «чорных скрынак» расiйскага самалёта Ту-154, якi разбiўся ў аўторак ва Украiне. Ужо сталi вядомыя апошнiя словы пiлота, з якiх зразумела, што экiпаж не змог папярэдзiць крушэнне.

Выказваюцца ўсё новыя версii трагедыi. Некаторыя эксперты ўскладваюць вiну за падзенне самалёта ў «плоскi штопар» на ўкраiнскiх дыспетчараў, якiя «вялi» самалёт. Афiцыйныя асобы пакуль не аддаюць перавагу якой-небудзь адной версii. «Чорныя скрынкi» адкрывалi ў прысутнасцi ўсiх зацiкаўленых бакоў, фiксуючы кожны этап на фотаплёнку. Супрацоўнiкi МАКа зрабiлi вялiкую работу (4 гадзiны пайшло на расшыфроўку 2-хвiлiннага запiсу), перш чым дабралiся да апошнiх секунд жыцця лайнера i пачулi апошнiя словы лётчыкаў. «Усё! З’язджаем, канец!» — крычаў камандзiр экiпажа Iван Карагодзiн. «З’язджаем» на прафесiйным жаргоне азначае — падаем», — тлумачаць спецыялiсты МАКа. У 90 працэнтаў выпадкаў такiя словы i гучаць у самым канцы.

IЗРАIЛЬЦЯНЕ ХОЧУЦЬ АДСТАЎКI ОЛЬМЕРТА

Больш як 63 працэнты апытаных жыхароў Iзраiля выказалiся за адстаўку прэм’ер-мiнiстра Эхуда Ольмерта.

Папулярнасць прэм’ера рэзка ўпала пасля 14 жнiўня, калi закончылася ваенная кампанiя ў Лiване. Трэба адзначыць, што пры гэтым за адстаўку мiнiстра абароны Амiра Пераца выказалася яшчэ больш iзраiльцян — 74 працэнты.

Тым часам у краiне працягвае разгарацца скандал вакол прэзiдэнта Машэ Кацава. Учора ў чарговы раз прэзiдэнт вымушаны быў апраўдвацца з-за абвiнавачванняў у «справе аб згвалтаваннi» i ў зацвярджэннi памiлаванняў за хабар. Ён папрасiў iзраiльскую грамадскасць, членаў Кнесета, не выносiць яму прысуд да таго, як у яго справе разбярэцца суд.

ПАМЁР НАРОДНЫ АРТЫСТ РАСII ВIКТАР ПАЎЛАЎ

У Маскве на 66-м годзе пайшоў з жыцця вядучы акцёр Малога тэатра, народны артыст Расii Вiктар Паўлаў.

Ён быў адным з самых вядомых акцёраў — усяго Паўлаў выканаў каля 150 роляў у кiно, працаваў з такiмi рэжысёрамi, як Леў Кулiджанаў, Леанiд Гайдай. Ён вядомы па карцiнах «Месца сустрэчы змянiць нельга», «Сiрата казанская», «Час выбраў нас», «Адвакат», «Адзiнокiм прадастаўляецца iнтэрнат», «Маёр Вiхар» i многiх iншых. У красавiку гэтага года на здымках апошняга фiльма «Кур’ер» у Кiеве ў Вiктара Паўлава здарыўся iнсульт. Пасля лячэння ў бальнiцы i курса рэабiлiтацыi акцёр знаходзiўся дома, у Маскве. У ноч на пятнiцу ён памёр ад сардэчнага прыступу.

30 ЖНIЎНЯ — САМЫ НЕБЯСПЕЧНЫ ДЗЕНЬ У КАЛЕНДАРЫ ДЛЯ СЯМЕЙНЫХ ПАР?

Тэмпература ўзаемаадносiнаў мужа i жонкi дасягне «кропкi кiпення» менавiта 30 жнiўня, лiчаць брытанскiя псiхолагi. Гэты дзень, паводле iх меркавання, — самы небяспечны ў календары сямейных адносiнаў. У гэты дзень, якi супадае з завяршэннем пары летнiх водпускаў, крытычнай мяжы дасягнуць фактары, кожны з якiх гатовы перарасцi ў буйную сварку.

«Напружанасць павiнна дасягнуць самай высокай адзнакi ў годзе да 30 жнiўня, калi пары ўсвядомяць што цяперашняе лета беспаваротна скончылася. Звычайна каханкi ў гэты момант псуюць адзiн аднаму нервы рознымi, часам дробязнымi спрэчкамi, якiя аказваюць нездаровае ўздзеянне на iх узаемаадносiны»,— лiчыць псiхатэрапеўт Пола Хол. Паводле яе меркавання, сямейную гармонiю да 30 жнiўня пачынаюць атручваць шэраг аб’ектыўных i суб’ектыўных фактараў. Па-першае, эйфарыя, якая засталася пасля летняга бестурботнага адпачынку, скончылася, саступiўшы месца прозе дня. Па-другое, пары звычайна пачынаюць усведамляць, што за час адпачынку паспелi добра-такi надакучыць адно аднаму. Па-трэцяе, вярнуўшыся дадому, яны знаходзяць у паштовай скрынцы многа розных рахункаў, якiя тэрмiнова трэба аплацiць, неабходна таксама зрабiць новыя пакупкi на восень — сабе i дзецям i, часцей за ўсё, агульная сума блiжэйшых грашовых трат прыкметна перавышае фiнансавыя магчымасцi пар, якiя адразу ўпадаюць у дэпрэсiю. I, нарэшце, дадаткова псуе настрой тая думка, што да чарговага адпачынку — цэлы працоўны год.

Змякчыць удар гэтага спалучэння неспрыяльных фактараў можна яшчэ да выхаду на работу, лiчыць псiхатэрапеўт. Для гэтага, прынамсi, у Вялiкабрытанii яшчэ ёсць тры днi — блiжэйшая субота, нядзеля i панядзелак, 28 жнiўня, якi абачлiва аб’яўлены ў краiне выхадным. Гэты час лепш за ўсё прысвяцiць прагляду рамантычных кiнафiльмаў, сустрэчам з сябрамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiждзяржаўным авiяцыйным камiтэце прыступiлi да расшыфроўкi «чорных скрынак» расiйскага самалёта Ту-154, якi разбiўся ў аўторак ва Украiне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика