21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спадчына на дом

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мая бабуля завяшчала дом i iншую маёмасць сыну i дачцэ ў роўных долях. Нядаўна яна памерла, а мой бацька не паспеў прыняць спадчыну па прычыне цяжкай хваробы. Яшчэ перад бабулiнай смерцю ён трапiў у бальнiцу з iнсультам i праз месяц пасля яе таксама памёр. Калi мы звярнулiся да натарыуса, то яна растлумачыла, што пасведчанне аб праве на спадчыну выдаецца пасля шасцi месяцаў пасля смерцi бабулi, але я не маю права на атрыманне долi бацькi ў спадчыне, яна аўтаматычна пяройдзе яго сястры. Цi так гэта?

Н.Р., Мiнскi раён.




Аўтаматычны пераход часткi спадчыны, якую не прыняў спадчыннiк, да iншых спадчыннiкаў па закону называецца прырашчэннем спадчынных доляў i рэгулюецца артыкулам 1077 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Згодна з гэтым артыкулам, калi спадчыннiк не прыме спадчыну, адмовiцца ад спадчыны без указання спадчыннiка, на карысць якога ён адмаўляецца, будзе адхiлены ад спадчыны на падставах, прадугледжаных артыкулам 1038 ГК, або ў вынiку прызнання завяшчання несапраўдным, то яго частка спадчыны паступае да спадчыннiкаў па закону i размяркоўваецца памiж iмi прапарцыянальна iх спадчынным долям.

Аднак у вашым выпадку неабходна кiравацца не гэтым артыкулам, а артыкулам 1073 Грамадзянскага кодэкса, якiм прадугледжваецца пераход права на прыняцце спадчыны (спадчынная трансмiсiя). Артыкулам устаноўлена, што калi спадчыннiк, якi быў прызваны да атрымання спадчыны па завяшчанню або па закону, памёр пасля адкрыцця спадчыны (г.зн. смерцi спадчынадаўцы) i не паспеў яе прыняць, права на прыняцце яго часткi спадчыны пераходзiць да яго спадчыннiкаў. Ажыццявiць гэта права спадчыннiкi могуць на працягу астатка тэрмiну для прыняцця спадчыны. Тэрмiн для прыняцця спадчыны згодна з арт. 1071 складае шэсць месяцаў з дня адкрыцця спадчыны (смерцi спадчынадаўцы). Калi астатак тэрмiну меншы, чым тры месяцы, то ён падаўжаецца да трох месяцаў. У вашым выпадку тэрмiн не падаўжаецца, паколькi бацька памёр праз месяц пасля смерцi бабулi i астатак тэрмiну складае пяць месяцаў.

Магчыма, у размове з натарыусам вы не дастаткова поўна растлумачылi ўсе абставiны. Вам патрэбна звярнуцца ў натарыят яшчэ раз i спаслацца на артыкул 1073 Грамадзянскага кодэкса РБ. Адначасова паведамляю, што згодна з заканадаўствам, вы маеце права абскардзiць натарыяльнае дзеянне або адмову ў яго здзяйсненнi ў судовым парадку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая бабуля завяшчала дом i iншую маёмасць сыну i дачцэ ў роўных долях. Нядаўна яна памерла, а мой бацька не паспеў прыняць спадчыну па прычыне цяжкай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика