21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўнае ў непагадзь — каб дзецi не хварэлi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

Як абяцаюць сiноптыкi, у блiжэйшыя днi краiну зноў залье. Чакаецца панiжэнне тэмпературы паветра, не выключаны моцныя вятры. Напэўна, большасць з нас любiць дождж толькi седзячы ва ўтульнай кватэры на канапе з кубкам кавы ў руках i добрай кнiгай. Калi ж такiя выбрыкi надвор’я здараюцца як зараз — у гарачую (даруйце за каламбур) пару жнiва — тады чакай праблем. Якiя нязручнасцi для вас найперш нясе непагадзь?

Генадзь ПЕРАШЧУК, старшыня Хатынiцкага сельскага Савета Ганцавiцкага раёна.

— Як вы ведаеце, у нас зона рызыкоўнага земляробства: на тарфянiках то падмарозiць, то высушыць, то залье. Таму, канешне, непакоiць ход жнiва, бо пакуль на тэрыторыi сельсавета збожжавыя культуры ўбраны толькi прыкладна на 75 працэнтаў. Вiльгацi апошнiм часам хапiла, таму, калi зноў залье бульбу — будзе таксама дрэнна. У выпадку ўзмацнення ветру не могуць не непакоiць сухiя дрэвы, якiя ёсць у вёсцы. Усё ж рызыка, цi мала што... Зноў жа электразабеспячэнне дамоў, вытворчых памяшканняў...

Наталля РIК, урач-гiгiенiст Стаўбцоўскага раённага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii.

— Якраз у мiнулыя выхадныя ездзiла ў вёску (смяецца), у суботу iшоў дождж, дык давялося змянiць профiль дзейнасцi — замест працы на ўчастку — у памяшканнi займацца хатнiмi нарыхтоўкамi — закаткамi. Што датычыцца працоўнай дзейнасцi, дык па выклiках даводзiцца выязджаць незважаючы на ўмовы надвор’я. Балазе, ёсць службовы транспарт, таму паездкi праходзяць у адносна камфортных умовах, бо не трэба падчас непагадзi чакаць таго ж аўтобуса. У прынцыпе сам па сабе дождж вялiкiх нязручнасцяў не прыносiць, а вось ад магнiтных бур часам можа балець галава, асаблiва ў дзетак. Калi яны знаходзяцца дома, я спакойная, а калi iм у дождж даводзiцца быць на вулiцы, на скразняках, вядома, я за iх вельмi хвалююся.

Марына ЯКУБОЎСКАЯ, у дадзены момант знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяці, г. Мiнск.

— У такi час не выйдзеш з дзiцем на вулiцу. У самога дзiцяцi пагаршаецца настрой, яно робiцца раздражнёным, капрызiць, што, вядома, нiкому настрою не надае. За горад на дачу зноў жа няма нiякага сэнсу ехаць.

Тамара ДОЎНАР, пенсiянерка, вёска Хмелеўка Мiнскага раёна.

— Вельмi добрае пытанне вы задаеце (уздыхае). Як толькi навальнiцы, моцны вецер — сядзiм без электрычнасцi. Святла ў дамах няма, халадзiльнiкi цякуць. Без вады знаходзiмся суткамi, бо грамадскiя калонкi на вулiцы таксама падключаны да электрычнасцi. Што самае цiкавае: у Заслаўi падчас непагадзi святло ёсць, а ў нас няма, хоць мы адносiмся да Заслаўскай энергасiстэмы. Колькi разоў тэлефанавалi туды, усё нешта абяцаюць, але за апошнiя гады так нiчога i не змянiлася. Ну i, вядома ж, у нашым узросце падчас дрэннага надвор’я, магнiтных бур, у прыватнасцi, узнiкаюць праблемы са здароўем.

Наталля ШЫЛIНА, мацi траiх дзяцей, гаспадыня агратурыстычнай сядзiбы «Конны фальварак», гарпасёлак Смiлавiчы Чэрвеньскага раёна

— Калi гаварыць найперш пра дзетак (смяецца), дык гэта, у першую чаргу, брудны абутак, вопратка. А ў такое надвор’е бялiзна дрэнна сохне — хто ж у вясковай хаце летам палiць печ. У непагадзь самому даводзiцца апранаць нейкую куртку, абуваць боты, каб пакармiць коней, астатнюю жыўнасць. Конi, дарэчы, дрэннае надвор’е пераносяць без вялiкiх праблем — гэта ж частка жывой прыроды. Калi яны на адкрытым месцы, а iдзе дождж, навальнiца, становяцца хвастамi да ветру, i ў такой статычнай позе чакаюць, пакуль не скончыцца непагадзь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як абяцаюць сiноптыкi, у блiжэйшыя днi краiну зноў залье. Чакаецца панiжэнне тэмпературы паветра, не выключаны моцныя вятры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика