«Праз каханне»? Праз жыццё...Абмяркуем! ...Вось i да мяне патрапiла нарэшце кнiга са звяздоўскаю «Простай мовай».Каюся, села чытаць не адразу, «пусцiла па руках» (дала пачытаць знаёмай). Чаму? Ды падумала, што «Звязду» ж я выпiсваю, большасць карацелек ведаю... Не, я памылiлася! У кнiзе — усё ў навiну. I — галоўнае — разумееш, што «залпам», у адзiн прысест, чытаць яе нельга, а спынiцца, адарвацца не можаш: у кожным з абразкоў — нейкi учынак, выпадак, нечый лёс. I не проста апiсаны — зроблены вывад, каб чытач зразумеў, каб падумаў, зрабiў высновы i помнiў. Кнiга, мне здаецца, вучыць самаму неабходнаму — як жыць, як прайсцi адмераны Богам шлях i не заблытацца, не нарабiць памылак. А яшчэ я заўважыла, што яна здольна мяняць настрой. Вось натупалася, здаецца, стамiлася, на некага раззлавалася, а прысела, перагарнула дзве-тры старонкi i нi крыўды ўжо, нi той стомы... Святлее душа. Ад прачытанага такiя ж уражаннi ў маіх знаёмых. Вось толькi купiць гэту кнiгу яны, на жаль, не змаглі. Ангелiна ЗЕЛЯНКЕВIЧ, в. Мачуль, Столiнскага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Вось i да мяне патрапiла нарэшце кнiга са звяздоўскаю «Простай мовай» |
|