Новая пастка для курцоў — цыгарэта з шакаладным пахам
Надзея НIКАЛАЕВА
Паводле iнфармацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, кожную хвiлiну курэнне забiрае жыццi 6 чалавек. На сённяшнi дзень курцамi ў Еўропе з’яўляюцца 38 працэнтаў мужчын i 23 працэнты жанчын, а ўсяго на планеце кураць каля аднаго мiльярда чалавек.
Вынiкi даследаванняў, праведзеных у Еўропе, Японii i Паўночнай Амерыцы сведчаць аб тым, што курэнне абумоўлiвае да 30 працэнтаў усёй анкалагiчнай паталогii, прыкладна 90 працэнтаў усiх выпадкаў раку лёгкiх, 75 працэнтаў хранiчных бранхiтаў i эмфiзем i 35 працэнтаў выпадкаў iшэмiчнай хваробы сэрца. Калi абапiрацца на гэтыя лiчбы, то атрымлiваецца, што з 37 тысяч выяўленых у Беларусi ў 2004 годзе злаякасных утварэнняў, з курэннем былi звязаны больш за 11 тысяч выпадкаў раку. А з 17 тысяч штогод рэгiструемых выпадкаў смерцi людзей ад злаякасных утварэнняў па вiне анкалагiчнай паталогii, якая развiлася ў выпадку працяглага курэння, у Беларусi гiнуць штогод ад 4,2 да 5,1 тысячы чалавек. Такiм чынам, толькi за апошнiя дзесяць гадоў ад курэння i ракавых захворванняў пацярпелi больш за 100 тысяч беларусаў. — У апошняе дзесяцiгоддзе была ўстаноўлена не толькi статыстычная сувязь памiж табакакурэннем i развiццём сардэчна-сасудзiстых захворванняў, але i раскрыты механiзмы гэтай сувязi, — расказвае навуковы супрацоўнiк Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя», кандыдат медыцынскiх навук Iгар Казлоў. — Паводле даных 20-гадовага перспектыўнага назiрання за 4,5 тыс. мужчын горада Мiнска, было ўстаноўлена, што iнфаркт мiякарда ў курцоў развiваўся ў 1,5 раза часцей, чым у некурцоў, а мазгавы iнсульт рэгiстраваўся ў групе курцоў часцей у 1,4 раза. Мiж iншым, трэба адзначыць, што ў тытунёвым дыме змяшчаецца 4 тысячы хiмiчных злучэнняў, з якiх 43 з’яўляюцца канцэрагенамi. Даследчыкi з Пiтсбургскага унiверсiтэта ўстанавiлi, што толькi адна зацяжка цыгарэтай здольна пашкодзiць ДНК, што з’яўляецца першым крокам да развiцця раку i захворванняў сэрца. А ў мужчын курэнне можа стаць прычынай дэфармацыi сперматазоiдаў i развiцця iмпатэнцыi. Выкурванне ўсяго адной цыгарэты па таксiчнасцi адпавядае ўдыханню 17,5 куб. метраў забруджанага паветра на аўтамагiстралi, а гэта раўнацэнна знаходжанню на аўтатрасе на працягу 20—30 гадзiн. Таму зусiм невыпадкова лозунгам сёлетняга Сусветнага дня некурэння стаў дэвiз «Тытунь смяротны ва ўсiх схаваных формах». У апошнiя гады, калi ва ўсiх краiнах курэнню была аб’яўлена вайна, тытунёвыя кампанii запусцiлi на рынак новую сваю «зброю» ў форме замаскiраваных тытунёвых прадуктаў: «лёгкiх», «мяккiх» цыгарэт з нiзкiм утрыманнем смолаў, з фруктовымi водарамi, з шакаладным пахам, арганiчныя цыгарэты з панiжанай шкоднасцю, цыгарэты без нiкацiну i гэтак далей. Асаблiва такая вынаходлiвая «рэклама» ўплывае на пачынаючых курцоў, ствараючы iлюзiю бяспечнасцi. Мiж iншым, у апошняй Мiжнароднай класiфiкацыi захворванняў тытунёвая залежнасць, разам з алкагольнай i наркатычнай залежнасцю, была аднесена да катэгорыi «Разумовыя i паводзiнскiя расстройствы, абумоўленыя выкарыстаннем псiхаактыўных спалучэнняў»...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, кожную хвiлiну курэнне забiрае жыццi 6 чалавек
|
|