21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад печы да касмiчнага карабля

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Нашы бабулi, канешне, гатавалi i ў печах. Смачна атрымлiвалася. Але ж колькi часу адымала звычайная гатоўка ежы! Сучасныя гаспадынi, якiя прывыклi эканомiць час i купляць лепшае за меншыя грошы, сёння пiльна прыглядаюцца да кухонных плiт самых розных камплектацый. Iм ёсць з чаго выбiраць. Цяпер з’явiлiся новыя мадэлi электрычных i газавых плiт: прыгожыя i зручныя ў карыстаннi, яны валодаюць неверагоднымi магчымасцямi ператвараць цяжкую жаночую працу ў асалоду. Дастаткова толькi падрыхтаваць прадукты i павярнуць ручку — i вы лёгка можаце ўявiць сябе капiтанам касмiчнага карабля.

Традыцыйныя газавыя плiты пакуль нiхто не спiсаў, наўрад цi гэта ўвогуле адбудзецца. Iх у крамах i на рынках прапаноўваецца шмат, таму што ў большасцi дамоў беларусаў выкарыстоўваецца блакiтнае палiва. Але газавыя плiты таксама змяняюцца пад уплывам часу. Яны становяцца больш небяспечнымi — з электразапальваннем i сiстэмай газкантролю (яна сочыць, каб полымя не задувалася падчас прыгатавання ежы). Ручкi пераключальнiкаў робяцца такiм чынам, каб дзецi незнарок не маглi iх павярнуць. Духоўкi ў такiх плiтах цяпер таксама ўключаюцца зручна — пры дапамозе электразапальвання. А iнжынерная думка дабаўляе ў iх усё новыя функцыi: хочаш — купi з грылем, хочаш — дадай да яго i ражон.

Пра папулярнасць такiх плiт сведчыць i тое, што iх выпускаюць як айчынныя, так i розныя замежныя вытворцы. Самая простая плiта будзе каштаваць каля 200 долараў ЗША. У залежнасцi ад таго, колькi функцый у духоўцы i якi дызайн у самой плiты, кошт можа ўзрастаць нават удвая: калi яна, напрыклад, з нержавейкi з люстраным шклом, i сапраўды нагадвае касмiчны карабель... Зразумела, iмя вытворцы таксама будзе ўплываць на кошт. Некаторых прыцягвае раскручаная еўрапейская марка, яны лiчаць, што такiм чынам плацяць за надзейнасць. Але i ў меней вядомых вытворцаў можна знайсцi максiмум камплектацыi пры больш прымальнай цане.

Сучасныя электрычныя плiты каштуюць трошкi даражэй, чым газавыя з падобнай камплектацыяй. Яны складаюцца з двух элементаў, якiя функцыянальна не залежаць адзiн ад аднаго: варачнай панэлi i шафы для смажання. Варачная панэль можа быць эмалiраванай або шклокерамiчнай (яна мае электроннае кiраванне i ўкамплектаваная iндыкатарам астаткавага цяпла), што дапамагае эканомiць электрычнасць. Канешне, самы пiск — шклокерамiка ўверсе. I прыгожа i зручна. На такой гладкай паверхнi каструлi стаяць надзейна i не пераварочваюцца. Чысцiць шклокерамiчную паверхню прасцей i хутчэй, але рабiць гэта трэба пасля кожнай гатоўкi, каб не заставалiся плямы. Апошнiм часам касмiчнае чорнае пакрыццё ўсё часцей змяняе меленькi малюнак, на якiм дробнае смецце не так кiдаецца ў вочы. Акрамя таго, у некаторых мадэлях выкарыстоўваюцца канфоркi са змяняемай геаметрыяй рабочай зоны, што дазваляе выкарыстоўваць посуд для прыгатавання рознай формы.

Электрычныя плiты, у залежнасцi ад камплектацыi, маюць розныя цэны. Самыя танныя i простыя — да 300 долараў — гэта эмалiраваныя айчынныя цi расiйскiя мадэлi з чугуннымi канфоркамi i статычнай духоўкай.

У межах 400 далараў будзе каштаваць плiта замежнай вытворчасцi з чугуннымi канфоркамi i электрадухоўкай на 4—5 функцый. Яшчэ даражэй абыдуцца мадэлi са шклокерамiчнай панэллю i мультыфункцыянальнай духоўкай, сучасным дызайнам. Кошт у дадзеным выпадку абумоўлены тым, што такiя электрычныя плiты надзейныя, праслужаць гадоў 20. Што немалаважна — у дадзеным выпадку пакупнiк плацiць не толькi за чысцiню i зручнасць, але i за экалагiчнае здароўе: шклокерамiка — натуральны матэрыял.

Для гаспадынi, якая жыве ў кватэры з газам i пры гэтым хоча мець сучасную электрадухоўку, ёсць цудоўнае выйсце: камбiнiраваныя плiты. Газавы верх i электрычны нiз. А бываюць нават камбiнаваныя канфоркi — некалькi газавых i адна, напрыклад, электрычная, што дазваляе гатаваць пры розных рэжымах. Асобныя камбiнаваныя плiты адначасова са зручнасцю маюць яшчэ адну перавагу: яны бываюць малагабарытныя i дапамагаюць эканомiць прастору ў маленькай кухнi.

Увогуле спалучэнне газавага верху i электрычнага нiзу пры нашым непрадказальным жыццi мае рацыю: няма газу — карыстаемся духоўкай, адключылi электрычнасць — таксама без ежы не застанемся. Пры гэтым вы атрымлiваеце сучасную зручную электрадухоўку, якая зусiм немаленькая, дазваляе гатаваць адразу дзве стравы на розных узроўнях i мае шмат функцый. Канешне, за такое дзiўнае спалучэнне прыйдзецца выкласцi прыстойную суму: 500—700 долараў за плiту замежных вытворцаў, якiя вельмi сябе паважаюць. Можна знайсцi i танней, калi назва фiрмы для вас зусiм новая. Але якасць не заўсёды залежыць ад назвы. Вiдаць, першае, што будзе вызначаць ваш выбар, — гэта колькасць функцый духоўкi.

Мультыфункцыянальная электрадухоўка — мара кожнай гаспадынi. Жанчына магла марыць пра яе, нават не ведаючы, што такое магчыма. Перавагi многiх функцый можна ацанiць у працэсе карыстання. Ёсць духоўкi з натуральнай цi прымусовай канвекцыяй (калi паветра раўнамерна размяркоўваецца з дапамогай вентылятара). Многiя духоўкi ўкамплектаваныя грылямi, якiя варочаюцца. Ёсць рэжым размарожвання i падагрэву цёплым паветрам. Пры гэтым сучасныя духоўкi ўсё больш схiльныя да... самаачышчэння.

Усе «наварочаныя» духоўкi самых перадавых вытворцаў не абыходзяцца сёння без функцыi самаачысткi. Для гэтага ў некаторых мадэлях сценкi духоўкi могуць быць абаронены спецыяльнай мiкрапорыстай эмаллю, якая процістаiць назапашванням тлушчу, знiшчае пырскi, якiя ўтвараюцца ў працэсе запякання. Гэта дазваляе не мыць духоўку пасля кожнага выкарыстання, а аднойчы проста запусцiць патрэбную функцыю, тлушч расплавiцца, i вы лёгка яго змыеце. З такой духоўкай не страшна пакiнуць мужа на час адпачынку аднаго. Можна не баяцца, што ён беззваротна сапсуе самае сэрца вашай плiты, i потым будзе цяжка навесцi ў ёй бездакорную чысцiню. З такой тэхнiкай магчыма ўсё.

Зрэшты, такую тэхнiку можна атрымаць i па частках. Нездарма ўсё большым поспехам карыстаецца кухонная тэхнiка, якую можна непасрэдна ўпiсаць у кухонную мэблю. Гэта зручна таму, што варачную панэль (якая можа быць як электрычнай, так i газавай) можна паставiць асобна ад духоўкi, а пад нiз упiсаць, напрыклад, шафу пад посуд. Духоўку ў сваю чаргу можна паставiць на зручнай вышынi i абсалютна любую, самай рознай камплектацыi, у залежнасцi ад таго, што каму трэба. Такая тэхнiка «па частках» абыдзецца нятанна — у сярэднiм 400—500 долараў ЗША. Але з тых часоў, калi наш брэсцкi «Гефест» стаў выпускаць кухонную тэхнiку, якая ўбудоўваецца ў кухню, беларусы маюць магчымасць зэканомiць. Пры гэтым айчынны вытворца больш увагi стаў надаваць сучаснаму дызайну плiт: касмiчнай нержавейкай нас ужо не так проста здзiвiць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы бабулi, канешне, гатавалi i ў печах. Смачна атрымлiвалася. Але ж колькi часу адымала звычайная гатоўка ежы! Сучасныя гаспадынi, якiя прывыклi эка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика