21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асаблiвасцi вяртання шклатары: залогавыя цэны на пiўныя бутэлькi адмяняюцца

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

З 1 верасня ў краiне адмяняюцца залогавыя цэны на ўсе пiўныя бутэлькi. Нагадаем, што з 11 лiпеня ўжо была адменена залогавая цана на пiўную бутэльку тыпу 14 (аналаг бутэлькi з-пад пiва «Балтыка»).

Такое рашэнне пастановай Мiнэканомiкi было прынята, як паведамiлi ў яго прэс-службе, па прапанове Мiнiстэрства гандлю i Мiнскага гарвыканкама ў мэтах нармалiзацыi сiтуацыi з абаротам пiўной бутэлькi. Гэтым жа дакументам дадаткова ўдакладнена сфера выкарыстання рэгулюемых залогавых цэн на шклатару беларускай вытворчасцi з устаноўленай маркiроўкай (знак «BY», заключаны ў кола) i ўказана тэхнiчная дакументацыя на гэту шклатару.

Адначасова сумеснай пастановай Мiнэканомiкi i Мiнгандлю па ўзгадненню з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам» быў устаноўлены часовы парадак фармiравання i прымянення дагаворных цэн на зваротныя шкляныя бутэлькi для разлiву пiва ёмiстасцю 0,5 лiтра, якiя адпавядаюць ТУ РБ па параметрах, памерах i знешняму выгляду бутэльцы тыпу 14, што паўторна выкарыстоўваюцца пры вытворчасцi пiва.

Згодна з данай iнструкцыяй, на зваротныя бутэлькi для пiва тыпу 14 прадугледжана прымяненне дагаворных цэн (прыёмных i здатачных), узровень якiх будзе вызначацца па ўзгадненню памiж арганiзацыямi, што збiраюць тару, i арганiзацыямi-вытворцамi харчовай прадукцыi ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi па прыёму сабранай у насельнiцтва зваротнай шклатары. Дагаворныя прыёмныя цэны на зваротныя бутэлькi для пiва тыпу 14 павiнны выкарыстоўвацца пры прыёме данай бутэлькi ад насельнiцтва, iх узровень будзе фармiравацца з улiкам кан’юнктуры рынку (але не нiжэй за мiнiмальную закупачную цану на нестандартныя бутэлькi, што прымаюць нарыхтоўчыя пункты для далейшай перапрацоўкi ў шклабой). Адначасова iнструкцыяй прадугледжана ўключэнне кошту зваротных бутэлек для пiва тыпу 14 у сабекошт вытворчасцi пiва i адпускныя цэны на яго, зыходзячы з нормаў карыстання данай шклатарай арганiзацыямi-вытворцамi харчовых прадуктаў i выдаткаў па транспарцiроўцы зваротнай шклатары.

Узровень мiнiмальных цэн на нестандартную шкляную тару i шкляныя адходы, што прымаюцца ад насельнiцтва для далейшай перапрацоўкi ў шклабой, таксама вызначаны сумесным пiсьмом мiнiстэрстваў эканомiкi, будаўнiцтва i архiтэктуры, гандлю, Белкаапсаюза i канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Iм устаноўлена мiнiмальная закупачная цана на нестандартныя шкляныя бутэлькi ёмiстасцю 0,5 лiтра i вышэй у памеры 30 рублёў за штуку пры прыёме ад насельнiцтва памянёнай шклатары пунктамi прыёму другаснай сыравiны.


Каментарый фiнансавага дырэктара ААТ «Алiварыя» Фёдара Кушнарова:

— Так, менавiта наша прадпрыемства было адным з iнiцыятараў прыняцця гэтага рашэння. Нам жа даручана i праверка яго эфектыўнасцi. У чым сэнс дакумента, калi разглядаць яго, як вы пытаецеся, з кропкi погляду звычайнага спажыўца?

Скажам, дагэтуль залогавая цана на пустую пiўную бутэльку тыпу 14 (з-пад пiва «Балтыка», «Толстяк») ёмiстасцю 0,5 лiтра складала 140 рублёў. З аднаго боку, цана даволi высокая. Але прыгадайце: наколькi цяжка насельнiцтву было здаць шклатару? У абароце знаходзiцца вялiкая колькасць такiх бутэлек, таму з-за адсутнасцi скрыняў у прыёмных пунктах утваралiся велiзарныя чэргi, узнiкалi праблемы са здачай такой тары. Да прыкладу, у сталiцы людзi мусiлi ехаць у прыёмны пункт пры «Алiварыi», каб здаць бутэлькi — часам, праз увесь горад. Да таго ж залогавы кошт на зваротную шклатару рэгуляваўся праз Мiнiстэрства эканомiкi, а гэта працэс даволi доўгi.

Як будзе зараз? Цяпер узровень цэн будзе рэгулявацца на крыху нiжэйшым узроўнi, што дазволiць больш аператыўна рэагаваць на змяненнi рынку. Гэтыя цэны будуць устанаўлiвацца памiж двума суб’ектамi гаспадарання. Плануецца, што на першым этапе цана бутэлькi з-пад пiва тыпу 14 ёмiстасцю 0,5 лiтра складзе 60 рублёў. На першы погляд, спажывец у грашах губляе, калi параўнаць ранейшую i цяперашнюю цану. Аднак зараз у нас з’явiлася магчымасць напрамую працаваць з арганiзацыямi, якiя збiраюць у насельнiцтва пустую шклатару, зыходзячы з нашых патрэбаў. Iншымi словамi, вяртанне шклатары бярэцца пад больш жорсткi кантроль, значыць, павiнны знiкнуць чэргi, чалавеку стане лягчэй здаць бутэлькi. Глядзiце далей. У выпадку неабходнасцi (скажам, спякотнае лета, калi павялiчваецца спажыванне напояў), калi патрэбна будзе шмат шклатары, мы ж можам i павялiчыць кошт, напрыклад, да 200 рублёў за бутэльку.

Закранём i пытанне экалогii. Калi чэргi знiкнуць, бутэлькi можна будзе здаваць без праблем, значыць, i збiраць насельнiцтва iх будзе больш. Адпаведна, больш чыстымi будуць i нашы гарады.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 верасня ў краiне адмяняюцца залогавыя цэны на ўсе пiўныя бутэлькi. Нагадаем, што з 11 лiпеня ўжо была адменена залогавая цана на пiўную бутэльку т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика