21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнюст папярэдзiў ПКБ

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Партыя камунiстаў Беларуская атрымала афiцыйнае пiсьмовае папярэджанне. Адпаведны загад падпiсаў мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў.

Як адзначаецца ў загадзе, мiнiстэрства юстыцыi пры вынясеннi пiсьмовага папярэджання кiравалася нормамi закона «Аб палiтычных партыях», у адпаведнасцi з якiмi службовыя асобы Мiнюста ў межах кампетэнцыi маюць права запрошваць i атрымліваць неабходную iнфармацыю па пытаннях статутнай дзейнасцi, колькаснасцi палiтычных партый, iх арганiзацыйных структур, знаёмiцца з дакументамi i рашэннямi, што былi прыняты партыямi.

У сувязi з гэтым Мiнiстэрства юстыцыi 28 лiпеня накiравала пiсьмо ў адрас цэнтральнага камiтэта ПКБ, у якiм прапанавала прадаставiць у тыднёвы тэрмiн дакументы, што датычацца Х пазачарговага з’езда партыi. Нагадаем, што ён адбыўся 15 лiпеня гэтага года ў Мiнску. Адначасова мiнiстэрства прасiла прадаставiць агульны спiс членаў ПКБ па стану на 15 лiпеня 2006 года з указаннем прозвiшча, iнiцыялаў, даты нараджэння, грамадзянства, адрасу пастаяннага месца жыхарства, нумара тэлефона, месца працы цi вучобы, нумара працоўнага тэлефона. Таксама Мiнюст прасiў указаць, у якой арганiзацыйнай структуры стаiць на ўлiку гэты член партыi.

Аднак спiс ва ўказаны тэрмiн не быў прадастаўлены, у сувязi з чым у адрас ПКБ было накiравана паўторнае пiсьмо ад 17 жнiўня з тым жа самым патрабаваннем. Партыi было прапанавана прадаставiць спiсы не пазней 23 жнiўня. Ва ўказаны тэрмiн iнфармацыя ад ПКБ так i не паступiла. Такiм чынам, адзначаецца ў загадзе, «кiраўнiцтва ПКБ на працягу месяца не выконвае законныя патрабаваннi рэгiструючага органа.

Пераканаўчых довадаў аб немагчымасцi прадастаўлення ва ўказаны тэрмiн iнфармацыi кiраўнiцтва ПКБ нi ў вуснай, нi ў пiсьмовай форме не прадаставiла». На падставе гэтага ПКБ i было вынесена пiсьмовае папярэджанне. Акрамя гэтага Мiнюст абавязвае ўсё ж такi прадаставiць спiс членаў партыi на гэты раз да 15 верасня, а таксама ўскладвае адказнасць за магчымыя наступствы на кiраўнiцтва ПКБ. Хутчэй за ўсё пад такiмi наступствамi прадугледжваецца магчымасць вынясення чарговага папярэджання i пачатку працэдуры лiквiдацыi партыi.

Нагадаем таксама, што ўвага Мiнiстэрства юстыцыi да ПКБ звязана таксама з тым, што ў лiпенi-жнiўнi гэтага года яно праводзiць праверку дзейнасцi гэтай партыi, а таксама Камунiстычнай партыi Беларусi i Беларускай экалагiчнай партыi зялёных (БЭЗ). Тады адзначалася, што падобныя праверкi з’яўляюцца планавымi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыя камунiстаў Беларуская атрымала афiцыйнае пiсьмовае папярэджанне. Адпаведны загад падпiсаў мiнiстр юстыцыi Вiктар Галаванаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика