21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На парытэтных асновах

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

23—25 жнiўня на Гродзеншчыне прайшло восьмае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i горада Масквы. У яго рамках адбылося сумеснае пасяджэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта i прэфектуры Паўночна-Заходняй адмiнiстрацыйнай акругi расiйскай сталiцы.

Гродзеншчына гандлюе са 100 краiнамi свету, гадавы знешнегандлёвы абарот перавышае паўтара мiльярда долараў, прычым больш паловы экспарту прыпадае на Расiю. А ў Расii асноўны гандлёвы партнёр Прынямоння — Масква. Сёлета ў першым паўгоддзi ў гэты мегаполiс гродзенцы экспартавалi тавараў на 100 мiльёнаў долараў, што на 30 працэнтаў больш у параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года. У Маскве ўжо працуе 48 аб’ектаў тавараправоднай сеткi арганiзацый Гродзенскай вобласцi. У прыватнасцi, праз гандлёвы дом «Лiда—рэгiён» за студзень—чэрвень рэалiзавана прадукцыi на 140 тысяч долараў — гэта бутэлькi пластыкавыя, абутак, сеялкi i запчасткi да сельскагаспадарчай тэхнiкi.

— Наша супрацоўнiцтва з Паўночна-Заходняй адмiнiстрацыйнай акругай Масквы развiваецца вельмi плённа па ўсiх накiрунках, — адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка. — Я вельмi ўдзячны маскоўскiм калегам за тую высокую адказнасць, з якой яны падыходзяць да вырашэння практычных пытанняў. Масквiчы прадастаўляюць нам магчымасць штогод удзельнiчаць у выстаўках-кiрмашах «Мiжрэгiянальнае супрацоўнiцтва на Паўночным Захадзе Масквы, у кiрмашах выхаднога дня. Вось i цяпер каля 30 прадпрыемстваў Гродзеншчыны рыхтуюцца да чарговага кiрмашу, якi пройдзе ў раёне Мiцiна з 6 па 10 верасня. Па вопыту мiнулых гадоў мы ведаем, што выстаўка павiнна быць паспяховай, разлiчваем на сур’ёзныя кантракты. Аднак рэзервы нашага супрацоўнiцтва яшчэ далёка не вычарпаны.

У прыватнасцi, пакуль невялiкай з’яўляецца доля расiйскага капiталу ў свабоднай эканамiчнай зоне «Гроднаiнвест», а больш шырокай прысутнасцi беларускiх тавараў на рынку маскоўскага рэгiёна перашкаджаюць высокiя стаўкi арэндных плацяжоў за гандлёвыя плошчы. Паводле слоў прэфекта Паўночна-Заходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы Вiктара Казлова, не ўсё зроблена i дзеля таго, каб прадукцыя маскоўскiх прадпрыемстваў знаходзiла дастойнае прымяненне на Гродзеншчыне. У гэтай сувязi Уладзiмiр Саўчанка падтрымаў прапанову аб адкрыццi ў нас гандлёвага дома гэтай акругi расiйскай сталiцы. У сваю чаргу, масквiчы паабяцалi адкрыць у сябе гандлёвы дом «Гродна». «Усё павiнна быць на парытэтных асновах, каб не было дысбалансу», — падкрэслiў Вiктар Казлоў.

На сумесным пасяджэннi двух выканаўчых органаў улады былi таксама разгледжаны пытаннi супрацоўнiцтва ў галiнах культуры, гуманiтарнай сферы i маладзёжнай палiтыкi. А затым кiраўнiкi ўпраў Паўночна-Заходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы выехалi ў раёны Гродзеншчыны для заключэння пагадненняў аб устанаўленнi пабрацiмскiх сувязяў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23—25 жнiўня на Гродзеншчыне прайшло восьмае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i горада Масквы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика