Беларусь набудзе два нафтавыя радовiшчы ў Расii?
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Беларускi бок разглядае магчымасць набыцця двух нафтавых радовiшчаў на тэрыторыi Расii. Зараз вядуцца работы па вызначэнню кошту гэтых радовiшчаў, якi б быў прымальны як для беларускага боку, так i для расiйскiх уладальнiкаў. Аб гэтым паведамiў учора на прэс-канферэнцыi намеснiк старшынi канцэрна «Белнафтахiм» Мiхаiл Асiпенка.
«Уладальнiкi гэтых радовiшчаў хочуць даражэй iх прадаць, а мы хочам танней набыць. Для таго каб вызначыць сапраўдны кошт, трэба правесцi вышукальныя работы. Зараз беларускiя спецыялiсты гэтым займаюцца», — сказаў Мiхаiл Асiпенка. Гаворачы пра набыццё расiйскай нафты для беларускiх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, якое ажыццяўляецца зараз, намеснiк старшынi кацэрна адзначыў, што з пачатку года яе кошт вырас на 30 працэнтаў. У той жа час кошт нафтапрадуктаў у рознiчным гандлi павялiчыўся толькi прыкладна на 10 працэнтаў. «Дзяржава па магчымасцi стрымлiвае рост цэнаў. I чакаць нейкiх сур’ёзных змен цэнаў да канца гэтага года не варта». Мiхаiл Асiпенка паведамiў таксама, што ў 2006—2010 гадах ў галiне павiнна быць рэалiзавана больш за 150 важнейшых iнвестыцыйных праектаў. «У асноўным яны датычацца далейшага паглыблення перапрацоўкi нафты на нафтаперапрацоўчых заводах». Намеснiк старшынi канцэрна адзначыў таксама падчас прэс-канферэнцыi, што зараз «Белнафтахiм» актыўна працуе над «укараненнем фiрменнага стылю ў афармленнi прамысловых аб’ектаў i адмiнiстрыцыйных будынкаў, АЗС i iншых аб’ектаў нафтабазавай гаспадаркi». Старшыня канцэрна «Белпалiвагаз» Леанiд Рудзiнскi заявiў, што ў 2005 годзе ў Беларусi сiстэмы газазабеспячэння развiвалiся найбольш хуткiмi тэмпамi «за ўсю гiсторыю газiфiкацыi рэспублiкi». Летась у краiне было пабудавана 2200 кiламетраў газаправодаў, газiфiкавана 30 тыс. iндывiдуальных жылых дамоў. У 2006—2010 гадах у рэспублiцы мяркуецца пабудаваць больш за 8 тыс. кiламетраў газаправодаў. У сельскай мясцовасцi будзе актыўна праводзiцца газiфiкацыя аграгарадкоў. За пяць гадоў прыродны газ павiнен з’явiцца ў 246 аграгарадках (пры гэтым сёлета — у 42). Яшчэ адзiн накiрунак дзейнасцi «Белпалiвагаза» на працягу пяцi гадоў — развiццё ў краiне сеткi аўтазаправачных станцый. «Сёння такiх станцый налiчваецца больш за 200», — сказаў Леанiд Рудзiнскi. Зараз, паводле слоў старшынi «Белпалiвагаза», у Беларусi са 112 гарадоў газiфiкавана 107. Сёлета мяркуецца завяршыць работы па газiфiкацыi Мiёр, Верхнядзвiнска i Ганцавiч. «Налета застанецца газiфiкаваць толькi Расоны i Беразiно... Таксама зараз у краiне з 95 пасёлкаў гарадскога тыпу газiфiкавана 57. Да 2010 года мы завершым газiфiкацыю ўсiх гэтых населеных пунктаў». Леанiд Рудзiнскi адзначыў таксама, што цяпер для вытворчасцi палiва з торфу «надыходзiць залаты час» з-за таго, што ў краiне вядзецца актыўная работа па павелiчэнню спажывання мясцовых вiдаў палiва. Сёння ў краiне распрацаваны запасы торфу для здабычы на працягу прыкладна 30 гадоў. «Гэтыя запасы знаходзяцца пад сельскагаспадарчымi ўгоддзямi, пад лесам. Гэтыя землi могуць выдзяляцца толькi па распараджэнню прэзiдэнта Беларусi. Думаю, яны будуць замацаваныя за намi...»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi бок разглядае магчымасць набыцця двух нафтавых радовiшчаў на тэрыторыi Расii. Зараз вядуцца работы па вызначэнню кошту гэтых радовiшчаў, якi
|
|