21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дадатковы выхадны

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Майму сыну нядаўна споўнiлася 3 гады, i я выйшла на працу. Але паколькi я з’яўляюся мацi-адзiночкай i мне цяжка спраўляцца з выхаваннем сына, я хацела ўзяць на рабоце адзiн дадатковы выхадны на тыднi. На маю просьбу аб гэтым у аддзеле кадраў патлумачылi, што я не маю на гэта права. Цi так гэта?

Iрына П., г. Бабруйск.




Згодна з часткай 3 артыкула 265 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, адзiн свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэднядзённага заробку прадастаўляецца адзiнокай мацi, якая выхоўвае дваiх i болей дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Калектыўным дагаворам прадпрыемства могуць быць прадугледжаны i больш iльготныя ўмовы прадастаўлення дадатковага свабоднага дня для мацi, але на вашым прадпрыемстве, як вiдаць з адказу аддзела кадраў, такiя льготы не прадугледжаны. Тым не менш, гэта яшчэ не азначае, што адмовiлi вам у прадастаўленнi дадатковага свабоднага дня ў тыдзень правiльна.

Так, артыкулам 289 Працоўнага кодэкса РБ прадугледжана, што наймальнiк абавязаны ўстанаўлiваць як пры прыёме на работу, так i потым няпоўны рабочы дзень або няпоўны рабочы тыдзень па просьбе жанчыны, якая мае дзiця ва ўзросце да чатырнаццацi гадоў. Пры няпоўным рабочым днi змяншаецца норма працягласцi штодзённай работы, а пры няпоўным рабочым тыднi скарачаецца колькасць рабочых дзён у тыдзень.

Адрозненне памiж гэтымi артыкуламi ў тым, што мацi, якая мае дваiх дзяцей, атрымлiвае свабодны ад работы дзень на падставе артыкула 265 з аплатай яго ў памеры сярэднядзённага заробку, а мацi, якая мае адно дзiця, можа працаваць на ўмовах няпоўнага рабочага дня або няпоўнага рабочага тыдня з аплатай прапарцыянальна адпрацаванаму часу або ў залежнасцi ад вырабаткі, гэта значыць, што свабодныя часы або дзень не аплачваюцца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майму сыну нядаўна споўнiлася 3 гады, i я выйшла на працу. Але паколькi я з’яўляюся мацi-адзiночкай i мне цяжка спраўляцца з выхаваннем сына, я хацела
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика