21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тыповы аграгарадок. Такiм быць i павiнен!

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

На Вiцебшчыне сёлета запланавана стварыць яшчэ каля 40 аграгарадкоў (у 2005 стварылi 24). Калi нядаўна адзiн з iх — Ноўку, што ў Вiцебскiм раёне, наведаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзiн, то быў прыемна здзiўлены. Ён потым адзначыў, што менавiта такiя сучасныя аграгарадкi ў вёсцы трэба ствараць i ў Расii, i неабходна павучыцца ў мясцовых уладаў клапацiцца аб дабрабыце вяскоўцаў. У той жа Ноўцы адбылася выязная сесiя, падчас якой дэпутаты Вiцебскага абласнога Савета на свае вочы ўбачылi, як рэалiзуецца спецыяльная дэпутацкая праграма адраджэння i развiцця вёскi.

Зараз у гэтым аграгарадку мясцовым жыхарам ёсць чым ганарыцца. У невялiчкую экскурсiю па вёсцы з насельнiцтвам пад 2,5 тысячы чалавек мы адправiлiся разам са старшынёй Ноўкiнскага сельскага Савета Васiлём Сухадолавым. Ён паказаў урачэбную амбулаторыю, дзе падчас нашага вiзiту працягваўся еўрарамонт. Выконваючая абавязкi галоўнага ўрача Наталля Нiкiценка — малады спецыялiст, у вёсцы па размеркаванню. Умовамi працы вельмi задаволеная, бо не ў кожнай вiцебскай палiклiнiцы так утульна. Ноўкiнская ўрачэбная амбулаторыя добра фiнансуецца, набываецца новае сучаснае медыцынскае абсталяванне. Чэргаў да спецыялiстаў няма. Пакуль што прыгажуня Наталля прыязджае на работу з абласнога цэнтра. Добра, што маршруткi ходзяць у Ноўку па некалькi разоў у гадзiну. Канешне, пажадана, каб яна i iншыя маладыя спецыялiсты атрымлiвалi жыллё на месцы. I ў прынцыпе гэта магчыма. Запланавана пабудаваць маладзёжны жыллёва-будаўнiчы кааператыў. Ды i iндывiдуальныя дамы тут будуюць штогод. Каля 30 сядзiб для рабочых i спецыялiстаў ААТ «Рудакова» ўпрыгожваюць новую вулiцу вёскi. А каб добрую «карцiнку» ў вёсцы не псавалi старыя безгаспадарчыя дамы, iх разбураюць.

З задавальненнем ноўкiнцы ходзяць сем’ямi ў забаўляльны цэнтр «Спадарожнiк». Тут можна папрацаваць i пагуляць у камп’ютарныя гульні, схадзiць у кафэ, а дзецям — пакатацца па вулiцы на аўтамабiльчыках з электрарухавiкамi. Дзейнiчае ў аграгарадку адзiны ў вобласцi сельскi цэнтр развiцця дзiцяцi, што адкрыўся год таму, ёсць цудоўная школа. Атрымлiваюць другое жыццё сельскi Дом культуры, адмiнiстрацыйны будынак сельвыканкама, павiнна быць адрамантавана i пошта. Сучасны стан мае i стадыён, трыбуны якога разлiчаны на 500 гледачоў. Адрамантаваны сельскiя крамы.

Ноўка на сваiм прыкладзе дэманструе, што вялiкiя фiнансавыя сродкi, укладзеныя ў стварэнне iнфраструктуры, адродзяць вёску толькi тады, калi паралельна будуць развiвацца гаспадаркi. Аб’екты ААТ «Рудакова» паспяхова мадэрнiзуюцца. На цяплiчным камбiнаце прымяняюцца энергазберагальныя тэхналогii i вырошчваюцца гiбрыдныя гатункi гароднiны. У вынiку — цяплiцы даюць салiдны прыбытак. А рабочыя атрымлiваюць па 700 тысяч i больш рублёў. Вясной у «Рудакове» запрацаваў сучасны малочнатаварны комплекс. Ён разлiчаны на 1200 жывёл. Будаўнiцтва i абсталяванне комплексу абышлося ў 19 мiльярдаў рублёў. Штодзень «рудакоўцы» рэалiзуюць па 17, 5 тон малака. Штогод мяркуецца атрымлiваць прыбытак мiнiмум у 1,5 мiльярда. Таму iнвестыцыi ў такiя гаспадаркi хутка акупяцца.

Па просьбах i iнiцыятыве мясцовых жыхароў узводзiцца праваслаўны храм: людзям трэба клапацiцца i аб душы. Прыйшоў час вяртаць усё тое, што мы калiсьцi страцiлi, удыхнуць жыццё ў вёскi, дзе яшчэ ёсць каму працаваць i кармiць нас.

в. Ноўка Вiцебскага раёна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Вiцебшчыне сёлета запланавана стварыць яшчэ каля 40 аграгарадкоў (у 2005 стварылi 24). Калi нядаўна адзiн з iх — Ноўку, што ў Вiцебскiм раёне, наве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика