Пра страусiную яечню i гучную цiшыню
Святлана ЯСКЕВIЧ
ПРАЦЭС ПАЙШОЎ Брэстчына пракладвае шлях да агратурызмуПакрысе-памалу агратурызм набывае ўсё большую папулярнасць у нашай краiне. Мы нiбы азiрнулiся на сваю прыгажосць i зразумелi, што з вялiкiх гарадоў, каб адпачыць, не абавязкова ехаць за тысячы кiламетраў. А яшчэ на тым, што падаравала нам прырода, разам з нашай гасцiннасцю можна зарабляць. Турыстычныя сядзiбы то там, то тут пачалi з’яўляцца амаль у кожным раёне краiны. Працэс, асаблiва ў глыбiнцы, развiваўся да гэтага часу амаль што стыхiйна. Але зараз дзяржава ўсё-такi спрабуе павярнуцца тварам да першаадкрывальнiкаў на гэтым шляху. Сведчаннем таму можна назваць, вiдаць, i выяздное пасяджэнне каардынацыйнага савета па турызму Брэсцкага аблвыканкама з удзелам мiнiстра спорту i турызму Аляксандра Грыгарава. Перад размовай удзельнiкi сходу наведалi некалькi турыстычных аб’ектаў у Кобрынскiм i Жабiнкаўскiм раёнах, так бы мовiць, для нагляднасцi. Цяпер, ледзь не ўсiх, хто трапляе ў Кобрын, стараюцца завезцi на страусiную ферму каля вёскi Казiшча. Што i гаварыць, экзатычны аб’ект для Беларусi: самая буйная такога кшталту ферма ў краiне з самымi вялiкiмi на зямным шары птушкамi i да таго ж, самымi дурнымi. Пра гэта наведвальнiкам расказваюць супрацоўнiкi фермы, калi право-дзяць экскурсii. Так, вучонымi ўстаноўлена, што iнтэлект страуса нават уступае курынаму. I каб магутны i дужы страус змог пакатаць каго-небудзь на сваёй спiне, вучыць яго трэба не менш за пяць гадоў. Такая забава, напэўна, стане магчымай на самай вялiкай страусiнай ферме ў недалёкiм будучым. Пакуль жа ферма — проста вытворчы аб’ект, хоць турысты, асаблiва школьнiкi, наведваюць кобрынскiх страусаў вельмi актыўна. Тут утрымлiваецца каля 600 галоў птушкi. Ферма пастаўляе на рынак мяса, яйкi, пер’е, скуру. Нават цвёрдыя страусiныя кiпцюры запатрабаваныя ў алмазнай вытворчасцi, iмi апрацоўваюць каштоўныя камянi. Усё гэта цiкава паслухаць, можна набыць у якасцi сувенiра прыгожае «пёрка». Але сапраўдная турыстычная iнфраструктура на ферме толькi ствараецца. Недахоп яе мы адчулi ўсёй групай, якая брала ўдзел у каардынацыйным савеце. Прыехалi на ферму якраз пад абед. Выязджаць з дому давялося рана, а прадстаўнiкам аддаленых раёнаў у 5—6 гадзiн ранiцы, да сярэдзiны дня ўсе прагаладалiся. I, вядома, былi б не супраць пакаштаваць порцыю страусiнай яечнi. Але нам паведамiлi, што рэстаран толькi будуецца. Прапанавалi, праўда, купiць сырое яйка. Ды зрабiць гэта так нiхто i не адважыўся. Ну, як будзеш насiцца з яйкам «магутнасцю» ў 30 курыных нiбы з пiсанай торбай, калi наперадзе амаль паўдня работы? А вось гатовай стравы паспыталi б многiя — глядзiш, i прадпрыемству прыбытак. Затое ў сельскай сядзiбе «Рачная» Жабiнкаўскага раёна жадаючых частавалi свежай юшкай з толькi-толькi злоўленай рачной рыбы. Сядзiба знаходзiцца ў Здзiтаве. Гаспадар Генадзь Турыцын родам з Алтайскага краю. I турызм — гэта ўсё яго жыццё. Генадзь Фёдаравiч абышоў паходным маршам, а таксама на байдарках, здаецца, увесь Савецкi Саюз. Але вось ажанiўся з мiлавiднай беларускай Галiнай Iванаўнай i асеў пад Жабiнкай. Тут яны i стварылi сядзiбу з неабходным для сапраўднага турыста арсеналам. Ёсць жыллё з усiмi выгодамi, ёсць лазня на дваiх, месца для вогнiшча з вiдам на раку. А прырода! Прама за агароджай двара пачынаецца сасновы бор. Паводле слоў гаспадынi, ранкам яна збiрае ў радыусе 10 метраў па 10—15 белых грыбоў. Нездарма ж гэтыя дзiвосныя мясцiны людзi абралi для жыцця яшчэ больш за пяць стагоддзяў таму. Гiсторыя Здзiтава вельмi цiкавая, звязаная з каралём польскiм i князем лiтоўскiм Аляксандрам Ягелончыкам. Кароль аддзячыў за паслугi мясцоваму жыхару Мiкiту Гурыну вялiкiм надзелам. А ўжо сын яго пабудаваў тут царкву i назваў у гонар бацькi Свята-Мiкiцкай. Цэркаўка тая адзначыла ўжо свае 500-я ўгодкi. Гэта сапраўдны цуд, што яна амаль нязменна прайшла праз стагоддзi i войны. «Невялiчкая, утульная, цiхая, бы размова з Богам», — сказаў пра гэты храм жабiнкаўскi гiсторык i краязнаўца Анатоль Бензярук. Найбольш значным старажытным помнiкам палескага дойлiдства называюць навукоўцы царкву з-за яе ўдалых прапорцый, завершанасцi i выразнасцi кампазiцыi. Адзiн з каштоўных экспанатаў Музея старажытнабеларускай культуры — абраз «Адзiгiтрыя Iерусалiмская» — пераехаў у Мiнск са здзiтаўскай царквы. У Здзiтаве райскi куток i для аматараў прыроды, i для тых, хто цiкавiцца гiсторыяй, i для тых, хто любiць слухаць цiшыню. Так сказала госця Турыцыных. Акурат у гэтыя днi ў «Рачной» адпачывае сям’я iнжынераў-электроншчыкаў з Мiнска. Мiкалай Загайнаў, Наталля Траццякова i iх сын — турысты з вялiкiм стажам. Яны бывалi ў Iндыi, Кiтаi, Арабскiх Эмiратах, аб’ехалi ўсю Еўропу. Тым больш цiкава было выслухаць iх меркаванне пра звычайную вясковую сядзiбу. Пакуль муж з сынам лавiлi рыбу, Наталля Генадзеўна расказвала мне, як лёгка тут дыхаецца, якiя духмяныя ў Турыцыных яблыкi. I самае галоўнае, што цэняць сталiчныя людзi, магчымасць прачнуцца ранiцай i пачуць замест гулу машын птушыныя спевы, адчуць пах травы i спелага саду. Паводле слоў Наталлi Траццяковай, цэны iх задаволiлi, i яны абавязкова прыедуць сюды яшчэ. Адпачывалi ў Турыцыных неяк нямецкiя спартсмены i не скупiлiся на камплiменты фрау гаспадынi, бо вельмi ўпадабалi бульбу яе прыгатавання. Ёсць у Галiны Iванаўны свае сакрэты тушэння i смажання галоўнага беларускага прадукту. Iншаземцы — пакуль рэдкiя госцi ў вясковых сядзiбах, але многiя з iх хацелi б убачыць Белавежскую пушчу, i нi з фасада, а, што называецца, знутры. З’яўляюцца агратурыстычныя гаспадаркi ў пушчанскiх вёсках. Гаспадыня адной з iх Наталля Зямлянiк з вёскi Лясная Камянецкага раёна таксама гатуе для гасцей фiрменныя стравы. Побач з вёскай цякуць дзве малыя чыстыя рэчкi, а навокал дзiкая, некранутая прырода. Лясы багатыя грыбамi, ягадамi, лекавымi травамi. Сама векавая пушча нiбы адорвае сiлай, насычае энергiяй чалавека. Але да першазданнасцi прыроды, якой Бог не абдзялiў наш край, трэба зараз дадаць крышачку еўракамфорту, каб прыцягнуць сюды турыста, асаблiва замежнага. Пра гэта гаварылася на нарадзе з удзелам мiнiстра. Тым больш, што Брэстчына, знаходзячыся на гранiцы з Еўрасаюзам, маючы ў сваiх межах жамчужыну прыроды — Белавежскую пушчу, пакуль не выйшла на перадавыя рубяжы ў краiне па развiццю агратурызму. Магчыма, палепшыць справу ўвод шэрагу аб’ектаў новай формы сельскага турызму. Такiх, як вёска на Красным возеры ў Пружанскiм раёне. Тут будуецца сапраўдная турысцкая вёска, стылiзаваная пад старадаўнасць, але з сучаснай iнфраструктурай: аквапаркам, спар-тыўнай пляцоўкай, музеем, лазняй-саунай, карчмой, канюшняй з коньмi для выезду. Каля Дзiвiна Кобрынскага раёна ўзводзiцца аб’ект пад назвай «Домiк леснiка» таксама з усiмi турыстычнымi выгодамi, але ўпор зроблены на лясную тэматыку. У вёсцы Цюхiнiчы Брэсцкага раёна поўным ходам iдзе будаўнiцтва турысцка-гасцiнiчнага комплексу з раскошнай драўлянай карчмой пад чаротавым дахам. Нешта падобнае мне даводзiлася бачыць у Польшчы. А чым мы горшыя? Гаспадар цюхiнiцкiх пенатаў менавiта на гасцей з Захаду i разлiчвае. Ёсць усе падставы спадзявацца, што новыя аб’екты свайго клiента знойдуць. А вось вясковым сядзiбам трэба дапамагаць, да такой думкі прыйшлі ўдзельнiкi нарады — намеснiкi старшынь райвыканкамаў, адказныя асобы абласных органаў улады. Таму i ствараецца Грамадскi савет па развiццю аграэкатурызму на Брэстчыне. У склад яго ўвойдуць гаспадары сядзiб, старшынi сельсаветаў, работнiкi падатковых органаў, прадстаўнiкi выканаўчай улады...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэстчына пракладвае шлях да агратурызму
|
|