21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзеля шчасця другiх

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нiна РЫБIК, г. Астравец

Лініі жыцця

Гэту гiсторыю мне расказалi, калi гасцявала ў суседнiм раёне ў даўнiх сваiх знаёмых. А пасля i самой давялося пазнаёмiцца-пагутарыць з гераiняй — найцiкавейшым чалавекам мудрацом-фiлосафам з незакончанай пачатковай адукацыяй...

Усявышнi дзесяцярым па свеце беды збiраў, ды па нейкай памылцы аддаў Марысi. Малым дзiцем яна асiрацела, расла ў чужых, змоладу зведала цяжкую, няўдзячную працу. I замуж пайшла за першага, хто папытаў. Муж — п’янiцам аказаўся, а ў дадатак яшчэ i лайдаком, якiх свет не бачыў. Не жыла, а мучылася. I калi Бог прыбраў яе чалавека, паплакала крыху дзеля прылiку, ад людскога вока, а на самай справе — уздыхнула з палёгкай.

Адзiнай яе ўцехай — i радасцю, i болем — была дачушка... Хворай нарадзiлася, з дзяцiнства iнвалiдам прызналi. Марыся насiлася з малой, як кошка з кацянём — i па дактарах, i па бабках-шаптухах. Нiшто не памагло: памерла дачка ды ў тую пару, як iншыя, равеснiцы яе, расцвiталi, пра замужжа думалi. Як не звар’яцела мацi тады, але не страцiла веры ў дабро, у справядлiвасць. Як магла дапамагала людзям. Праўда, дапамога была спецыфiчная: на картах яна варажыла. Казалi, што добра — усё чысценька ўгадвала: што было, што будзе, чым сэрца супакоiцца...

I, галоўнае ж, ведала яна, што варажыць — грэх, што тым самым лёс свой праваражыць можна, самой без шчасця застацца. Ды яна ўжо для сябе нiчога не чакала i ў Бога не прасiла — хiба што лёгкай смерцi. А людзям дапамагчы была не супраць.

Так i жыла бабуля на ўскрайку вёскi, трымала ў свае восемдзесят з добрым гакам козачку, парсючка, дзесятак курэй; садзiла сякi-такi агародзiк. I расказвала дамачкам са сплаканымi вачыма, якiя прыязджалi да яе ў дарагiх футрах, на шыкоўных машынах, пра далёкiх i блiзкiх каралёў, нечаканыя паперы i пустыя клопаты...

Аднойчы ў хаце бабкi Марысi, дзе кожная рэч за гады i дзесяцiгоддзi, здаецца, прырасла да свайго месца, з’явiўся навасёл: прыгажэнная, даражэнная настольная лямпа. I настолькi яна не гарманiравала з астатнiм ужыткам — састарэлым, пачарнелым ад часу i нягод, настолькi выбiвалася сваiм бляскам i шыкоўнасцю, што кожны, хто ў хату заходзiў, перш за ўсё здзiўлена пытаў:

— А гэта адкуль?

— Падарылi. За працу аддзячылi! — з гонарам адказвала бабця, не ўдаючыся, аднак, у падрабязнасцi — хто i за што...

I ўсё ж неяк не вытрымала, расказала...

...Прыйшлi да яе аднойчы дзве дзяўчыны маладыя, папрасiлi паваражыць. Ну, для бабулi гэта справа звыклая: раскiнула карты, пра кавалераў расказала адной, затым другой; пра далёкую дарогу — угадала: яны толькi ў ВНУ паступiлi. А ў першай — яшчэ i сямейныя праблемы ўбачыла:

— Мацi твая, — кажа, — моцна хварэе. Не па Божай волi — прыроблена ёй. З-за бацькi пакутуе i нейкай чорнай дамы, што побач з iм...

Паехалi дзяўчаты. А праз нейкi час — званок. Ад той хворай.

— Цi можна, — пытаецца, — мне прыехаць?

— Чаму ж не? Прыязджайце...

Раскiнула бабця на яе свой «рабочы iнструмент» i расказала, што муж — ездзiць на заробкi, што ёсць у яго там «чорная дама», якая i прырабiла законнай жонцы на нейкiх паперах цяжкую хваробу.

— Мо па фотакартках? — ускiнулася маладзiца. — Муж жа картачкi мае раз браў, казаў, што сумуе...

— Можа, i так — па картах гэтага не ўбачыш...

— Цётачка, ратуйце! — бухнулася на каленi жанчына. — Адрабiце, адвядзiце ад мяне гэтую бяду!

— Не ўмею я... — развяла рукамi бабка. — Нi прырабiць, нi адрабiць. Адно што — на картах чытаць...

А падумаўшы, дадала:

— А давай, дзiцятка, зробiм вось што: угавары ты як-небудзь свайго мужыка да мяне прыехаць.

Колькi там часу прайшло, спынiлася ля бабчынай хаткi легкавая машына, вылез з яе высокi шыракаплечы мужчына (заходзячы ледзь бэльку галавой не знёс), «Добры дзень» даў, патаптаўся ў парозе:

— Кажуць, вы на картах добра варожыце. Можа, i мне б раскiнулi?

— Добра цi не, але мужчын я не прымаю, — адрэзала Марыся. — Толькi жанкам варажу...

Не здаўся прыезджы, стаў угаворваць бабулю i ўрэшце яна «здалася». А як раскiнула карты на чырвеннага караля — такое ў яе натхненне прабiлася: ну сапраўдны бенефiс, тэатр аднаго акцёра. Усё чысценька таму каралю расказала: i што працуе ён далёка ад дома, i што там жонку другую займеў, i што тая задумала зжыць са свету мацi яго дзяцей... А ў канцы дадала:

— I табе тое ж будзе — во, бачыш, як карта лягла... Спачатку гэта пiковая дама жонку тваю ў магiлу звядзе, а там i за цябе возьмецца. Бачыш — у яе тут грашовы iнтарэс. Хутка i ты будзеш пакутаваць...

— Адкуль вы гэта ведаеце? — аж адхiнуўся мужчына ад стала.

— Не ведаю я, — пацiснула плячыма бабка. — Гэта ўсё карты паказваюць, я толькi паўтараю.

...Доўга стаяла тая дарагая машына ў варожкi ля пахiленага плоту — вадзiцель сядзеў, абхапiўшы галаву рукамi, i не мог скрануцца з месца.

А праз колькi месяцаў — бабка ўжо забылася пра тую варажбу — зноў патэлефанавала ёй колiшняя клiентка, спытала, цi можна прыехаць. «Не дапамагло, — бедавала старая, надчэкваючы госцю. А тая прыехала з тортам, шампанскiм... I з той самай шыкоўнай лямпай — падзякаваць.

— Пасля таго, як да вас з’ездзiў, мужык мой зусiм iншы стаў, — расказвала жанчына. — Работу тую кiнуў, дома на завод уладкаваўся. Хай сабе i меншыя грошы, затое пры сям’i. А што ўжо да мяне добры стаў — не перадаць: i есцi згатуе, i гаспадарку дагледзiць, i сто разоў за дзень спытае, цi не балiць мне што. А здароўе маё, дзякаваць Богу, на папраўку пайшло. Дзецi таксама ў парадку: дачка ва унiверсiтэце вучыцца, сын у школу ходзiць. Дык мы во, трэцяе на старасцi рашылiся радзiць, — шчаслiва ўсмiхалася жанчына. — I ўсё дзякуючы вам, цётачка. Во, а казалi, што адроблiваць не ўмееце! Каб не вы, разбiлася б наша сям’я — i чарапкоў не засталося б...

Вось так з’явiлася ў бабкi Марысi шыкоўная настольная лямпа. I калi хто-небудзь пачынае ёй гаварыць, што яна грэшнай справай займаецца, варожачы на картах, яна расказвае гiсторыю яе з’яўлення...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту гiсторыю мне расказалi, калi гасцявала ў суседнiм раёне ў даўнiх сваiх знаёмых. А пасля i самой давялося пазнаёмiцца-пагутарыць з гераiняй — найц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика