Курдскiя баевiкi раяць замежным турыстам не адпачываць у ТурцыiХроніка апошніх падзей Курдская ўзброеная групоўка, якая ўзяла адказнасць за апошнiя выбухi ў Турцыi, параiла турыстам не ездзiць у краiну.Як гаворыцца ў заяве групоўкi «Сокалы вызвалення Курдыстана», яе тэрарыстычная кампанiя яшчэ не закончана. «Турцыя — небяспечная краiна. Турысты не павiнны прыязджаць у Турцыю». Гэтую заяву яны перадалi ўчора ў рэдакцыю лонданскай газеты «Таймс». З-ЗА ВАЙНЫ МНОГIЯ IЗРАIЛЬЦЯНЕ НЕ ЗАДАВОЛЕНЫ ЎРАДАМ I ХОЧУЦЬ ПАКIНУЦЬ КРАIНУ Рэпатрыянты з краiн былога СССР, якiя пражываюць на поўначы Iзраiля, хочуць пакiнуць «зямлю запаветную», расчараваўшыся дзеяннямi палiтычнага кiраўнiцтва ў час лiванскай вайны. Многiя з iх звяртаюцца ў пасольствы ЗША, Канады для таго, каб даведацца, цi адпавядаюць яны крытэрыям эмiграцыйных сiстэм гэтых краiн. Многiя рэпатрыянты ўзважваюць магчымасць вяртання ў Расiю i iншыя рэспублiкi былога СССР. Аб гэтым напiсала ўчора iзраiльская газета «Maariv». «Сталi правяраць магчымасць пакiнуць краiну многiя з тых, хто жыве тут ужо дзесяць i больш гадоў. Яны расчараваны тым, як урад клапацiўся пра iх у час вайны ў Лiване», — кажа адказны за абсорбцыю ў Цэнтры мясцовай улады Мiхаэль Гiнкер. Як заявiлi журналiстам у канадскiм пасольстве, з пачатку вайны колькасць зваротаў ад грамадзян Iзраiля, што жывуць на поўначы краiны, значна павялiчылася. «Калi раней мы атрымлiвалi ў дзень 8—10 зваротаў, то зараз iх колькасць вырасла да 50», — адзначыла прэс-сакратар пасольства. ПАРЛАМЕНТ ЭСТОНII ЎЧОРА ЗНОЎ НЕ ЗМОГ ВЫБРАЦЬ ПРЭЗIДЭНТА Другi тур выбараў прэзiдэнта Эстонii, якi адбыўся ўчора ў парламенце краiны, зноў аказаўся беспаспяховым. Пасля таго, як напярэдаднi ў ходзе першага тура другi кандыдат у прэзiдэнты вiцэ-спiкер парламента Эне Эргма не змагла набраць неабходнай колькасцi галасоў, у якасцi кандыдата быў вылучаны экс-мiнiстр замежных спраў Тоомас Хендрык Iльвес, эстонец амерыканскага паходжання. Аднак чарговага кандыдата таксама напаткала няўдача — за яго прагаласавалi 64 дэпутаты. У той час, згодна з Канстытуцыяй краiны, прэтэндэнт павiнен набраць не менш як 68 галасоў. Як i ў мiнулы раз галасаванне сарвалi дзве кiруючыя партыi — партыя Цэнтра i Народны саюз. Яны заявiлi, што аддадуць свае галасы толькi на калегii выбаршчыкаў за свайго кандыдата, цяперашняга прэзiдэнта Арнольда Руйтэля, якi заявiў, што згодны выбiрацца менавiта такой працэдурай галасавання. Учора вечарам павiнен быў адбыцца трэцi, заключны тур галасавання ў парламенце, хутчэй за ўсё, i ён акажацца безвынiковым. У такiм выпадку прэзiдэнта Эстонii на працягу месяца абярэ калегiя выбаршчыкаў з 347 чалавек (101 дэпутат парламента i 246 прадстаўнiкоў мясцовага самакiравання). Тут пераможца павiнен атрымаць простую большасць галасоў. ДАСЛЕДЧЫК НАЦЫЗМУ: ГIТЛЕР ПАСЛЯ МАЯ 1945 ХАВАЎСЯ Ў АРГЕНЦIНЕ? Вядомы аргенцiнскi публiцыст Абель Басцi, якi праславіўся сваiмi даследаваннямi па гiсторыi нацызму, у сваёй апошняй кнiзе сцвярджае, што Адольф Гiтлер i яго жонка Ева Браун пасля мая 1945 года доўгiя гады хавалiся ў Аргенцiне. У кнiзе «Адольф у Аргенцiне», якая выйшла ў свет днямi, Басцi прыводзiць сведчаннi вiдавочцаў, якiя быццам бы сустракалiся з фюрэрам у розных частках краiны i цытуе сакрэтны дакумент ЦРУ, што пацвярджае гэту версiю. Паводле звестак аўтара, Гiтлер i суправаджаючыя яго асобы — сем чалавек — высадзiлiся з нямецкай падводнай лодкi ў маленькай бухце Калета-дэ-лос-Лорас у паўднёвай правiнцыi Рыо-Негра, пасля чаго субмарына i яшчэ два караблi, якiя яе суправаджалi, былi затопленыя. «Пры дапамозе спецыяльных прыбораў мы зафiксавалi, што ў гэтым раёне патагонскага ўзбярэжжа на глыбiнi 30 метраў пад слоем iлу ляжаць тры германскiя караблi, аб патапленнi якiх не ўзгадваецца нi ў адным з архiваў штаба ВМФ i мiнiстэрства абароны», — пiша Басцi. Далей, як ён лiчыць, Гiтлер i Ева Браун па маршруту, пракладзенаму кiраўнiкамi нацыстаў Марцiнам Борманам, Ёзэфам Менгеле i Адольфам Эйхманам, перабралiся ў маёнтак «Ла Ангастура», якi належаў прадпрымальнiку Хорхе Антонiо, аднаму з давераных асоб дыктатара Хуана Перона. Пра ўсё гэта аўтару кнiгi расказвалi людзi, якiя быццам бы асабiста бачылi фюрэра i яго жонку — служанкi, садоўнiкi. Паводле iх слоў, яны пазналi Гiтлера па характэрнаму вымаўленню i называлi яго «Кузенам». Паводле версii Басцi, на пачатку 1960-х гадоў Гiтлер перабраўся ў суседнi Парагвай пад крыло дыктатара Альфрэда Стрэснера, вядомага прыхiльнiка парадкаў «трэцяга рэйха». Як пiша аўтар, памёр Гiтлер толькi ў 1964 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курдская ўзброеная групоўка, якая ўзяла адказнасць за апошнiя выбухi ў Турцыi, параiла турыстам не ездзiць у краiну |
|