Басанож па сцежцы здароўя
Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi «Расiнка», што ў Валожыне, карыстаецца вялiкай папулярнасцю. Яго любяць i дзецi, i дарослыя. Сёлета, напрыклад, утварылася чарга, каб уладкаваць дзiця ў «Расiнку». Папулярнасць прос-
та так з неба не падае. Яе трэба заваяваць. Любоўю да дзяцей, штодзённай карпатлiвай настойлiвай працай. Як расказвае кiраўнiк «Расiнкi» Валянцiна Аляксандраўна Залеская, выхаваўча-педагагiчны калектыў надзвычай дружны, высокапрафесiйны, працавiты. Выхаванцы дзiцячага садка актыўна ўдзельнiчаюць у розных музычных святах, конкурсах, канцэртах. Не так даўно даволi ярка выступiлi на абласным фестывалi мастацкай творчасцi дашкольнiкаў «Музычная жалейка». Усё гэта дзякуючы намаганням, таленту i энергii музычнага кiраўнiка Наталлi Чарнышовай. I яшчэ. Нават у сталiчных садках мне не даводзiлася ўбачыць падобнай сцежкi здароўя, або яшчэ яе тут называюць сцежкай адчуванняў. Пакрыццё сцежкi чаргуецца нечаканымi пераходамi. Мяккi пясок змяняе галька, затым кара дуба цi сасны, яловыя i сасновыя шышкi, траўка, асфальтавае пакрыццё... А калi дзятва з шумам i смехам пераадолее басанож усе i мяккiя, i калючыя «кавалачкi здароўя», ды яшчэ з завязанымi вачыма i, нарэшце, апынецца ў мiнi-басейне з халаднаватай чыстай вадзiцай — уявiце, колькi адчуванняў i ўражанняў выносяць хлапчукi i дзяўчынкi з гэтай незвычайнай сцяжынкi. Дарослыя супрацоўнiкi таксама не супраць прабегчы басанож па ёй. Так што за здароўем i эстэтычна-духоўным выхаваннем усiх 140 дзетак цэнтра сочаць педагогi, выхавальнікі, урачы i медсёстры. Тут ёсць нават дзве групы санаторнага тыпу. Займаюцца дзецi выяўленчым мастацтвам, харэаграфiяй, вывучаюць замежныя мовы. Мясцовыя ўлады не пакiдаюць гэты цудоўны дзiцячы асяродак без увагi. Дапамаглi сродкамi i рабочай сiлай аднавiць крытыя веранды для гульняў, фасад, закуплена фiзiятэрапеўтычная апаратура. Марыя ЖЫЛIНСКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi «Расiнка», што ў Валожыне, карыстаецца вялiкай папулярнасцю
|
|