Дэмаграфiчная праблема — гэта жыллёвая праблема?
Дзмiтрый АЛЬФЕР
МЯСЦОВЫ ЧАС Самыя папулярныя прозвiшчы нованароджаных у Крупскiм раёне — Дар’я, Эвелiна, Кiрыл, Iван. Сустракаюцца i рэдкiя, напрыклад, Мiлана i Назар. У апошнiя гады, як сведчыць начальнiк мясцовага аддзела ЗАГСа Святлана Гарнак, у Крупках год ад году назiраецца станоўчая тэндэнцыя — нараджаюцца больш, чым сыходзяць з жыцця. Напрыклад, у лiпенi на свет з’явiлася 18 дзяцей, тады як памерла толькi 5 чалавек сталага ўзросту. Дарэчы, не кожны горад нашай краiны можа пахвалiцца прыростам насельнiцтва.У Крупскiм раёне буйных прамысловых прадпрыемстваў, як, напрыклад, у Салiгорску або Жодзiне, няма. Але з лiку маладых спецыялiстаў, якiя ў мiнулым годзе прыехалi па размеркаванню, з 38 чалавек 34 былi мясцовымi жыхарамi. «Хутка мы чакаем нараджэння сотага немаўляцi. Гэта будзе сапраўднае свята не толькi для бацькоў, але i для ўсяго раёна», — кажа Святлана Гарнак. Увогуле, праблема знiжэння колькасцi насельнiцтва не толькi ў сельскай мясцовасцi, але i ў горадзе з’яўляецца сапраўдным бедствам, асаблiва для невялiкiх рэгiёнаў. Не хапае працоўных рук, людзей пенсiйнага ўзросту становiцца больш, чым моладзi, мясцовыя жыхары едуць у вялiкi горад у пошуках, на iх погляд, «лепшага жыцця». Але вось у Крупкi вяртаюцца, заводзяць сям’ю. За апошнi час у раёне было заключана каля сямiдзесяцi шлюбаў. «Чаму я не жанюся? Магчыма таму, што няма сваёй кватэры, i я не ведаю, як гэту праблему пераадолець» — паводле слоў намеснiка старшынi Крупскага райвыканкама Уладзiмiра Загорскага, прыблiзна такi аргумент прыводзяць усе маладыя людзi. I гэта сапраўды так. — У Крупскiм раёне зразумелi сутнасць гэтай праблемы. У сельскай мясцовасцi да канца года будзе пабудавана каля ста домiкаў. Не толькi для механiзатараў, але i для настаўнiкаў, работнiкаў культуры, — расказвае Уладзiмiр Загорскi. — Наступны крок — мы пачалi вучыць нашых будучых спецыялiстаў за кошт сродкаў райвыканкама. Напрыклад, у горадзе не хапае ўрачоў — са 122 працоўных ставак запоўнена толькi палова. Ёсць праблемы i з прафесiяналамi, якiя маюць вышэйшую адукацыю ў сферы культуры. Таму было вырашана, што абiтурыенты, якiя не прайшлi па конкурсу на бюджэтнае месца, будуць набываць веды за кошт раёна. А потым вяртацца ў Крупкi i працаваць на карысць сваёй малой радзiмы. — Мы падрыхтавалi жыллё для медыкаў. Некалькi двух-трох пакаёвых кватэр у горадзе чакаюць, пакуль прыедуць маладыя спецыялiсты i заселяцца. Таму, я мяркую, колькасць насельнiцтва з цягам часу будзе павялiчвацца, — кажа Уладзiмiр Загорскi. Распрацаваная праграма для падтрымкi працуючай моладзi дзейнiчае ў горадзе даўно. Са спецыяльна выдаткаваных сродкаў аказваецца дапамога маладым спецыялiстам, сем’ям, працуючым. У жыллi зацiкаўлена не толькi моладзь — калi маладым спецыялiстам яго прадастаўляюць, то чарга на набыццё кватэр складае каля 400 чалавек. Каб забяспечыць частку ад маючых патрэбу, у горадзе зараз уводзiцца новы 38-кватэрны дом. А ў некаторых сельскiх населеных пунктах будуюцца нават цэлыя вулiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя папулярныя прозвiшчы нованароджаных у Крупскiм раёне — Дар’я, Эвелiна, Кiрыл, Iван. Сустракаюцца i рэдкiя, напрыклад, Мiлана i Назар |
|