Горад на даранае глядзіць!
Ларыса ЦIМОШЫК
Тры гады таму горад Мiнск змог парадавацца калекцыi карцiн — шчодраму падарунку ад народнага мастака Беларусi Леанiда Шчамялёва. Мiж iншым, гэта быў абмен падарункамi. Гораду — карцiны, а для карцiн ад горада — галерэя...
Мiнгарвыканкам прыняў рашэнне аб стварэннi асаблiвай мастацкай галерэi пры Упраўленнi культуры да 80-годдзя мастака. Сёлета напрыканцы жнiўня i яшчэ дзевяць дзён у вераснi Мiнск можа агледзець усю падараваную яму калекцыю ў Гарадской мастацкай галерэi твораў Леанiда Шчамялёва. Праўда, за тры гады працы праз гэтую галерэю прыходзiла да людзей творчасць многiх беларускiх мастакоў. Таму гаспадыня галерыi — калекцыя Шчамялёва — дэманстравалася па частках. Цяпер галерэя вяртаецца да адпраўной кропкi. Сам аўтар лiчыць, што працы мастака павiнны жыць, а не пакрывацца пылам у майстэрнi. Народны мастак Беларусi Леанiд Шчамялёў, якi перажыў розныя гiстарычныя падзеi i належыць да самага першага выпуску Беларускай Акадэмii мастацтваў, прадстаўляе гледачам сюжэтныя карцiны, пейзажы, партрэты, нацюрморты — усяго 60 жывапiсных прац.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры гады таму горад Мiнск змог парадавацца калекцыi карцiн — шчодраму падарунку ад народнага мастака Беларусi Леанiда Шчамялёва. Мiж iншым, гэта быў а
|
|