21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiдскi замак: экскурсii, канцэрты, турнiры...

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Спадчына

Брама Лiдскага замка адчынена для наведвальнiкаў. Шэсць дзён на тыдзень турысты могуць цяпер падняцца па лесвiцы адной з замкавых вежаў, прайсцi па галерэi, паглядзець у байнiцы замкавых сцен на горад... «Замак ужо нармальна функцыянуе», — кажуць у Лiдскiм райвыканкаме. Але наперадзе яшчэ праца па аднаўленню другой вежы i адной са сцен старажытнага абарончага збудавання...

Вясной сёлета адну з дзвюх замкавых вежаў (тую, што знаходзiлася ў добрым стане пасля праведзенай шмат гадоў таму рэстаўрацыi) ачысцiлi ад смецця, зрабiлi там невялiкi рамонт, правялi ў вежу электрычнасць. Цяпер на трох паверхах вежы размяшчаецца экспазiцыя, прысвечаная гiсторыi замка i Лiдчыны.

Паводле слоў начальнiка аддзела культуры Лiдскага райвыканкама Уладзiмiра Самсонава, на першым паверсе можна паглядзець рэчы, якiя былi знойдзены падчас археалагiчных раскопак у рэгiёне — рэшткi глiнянага посуду, жалезных вырабаў, ядры, элементы старажытнай зброi. На другiм паверсе знаходзяцца карцiны, у якiх адлюстраваны падзеi, звязаныя з гiсторыяй замка. На трэцiм паверсе — калекцыя гiстарычных фотаздымкаў пра гiсторыю Лiдскай зямлi.

Вежа адчынена для наведвальнiкаў шэсць разоў на тыдзень. Выхадны — панядзелак. Як адзначыў Уладзiмiр Самсонаў, штодзень замак наведвае 50—60 чалавек. Бываюць i асобныя наведвальнiкi, i дэлегацыi. Пры жаданнi можна заказаць экскурсiю (iх праводзяць супрацоўнiкi Лiдскага гiсторыка-мастацкага музея). Акрамя вежы, можна падняцца на частку галерэi замка, каб паглядзець з вышынi на замкавы двор цi на горад (праз байнiцы ў сцяне). «Мы, дарэчы, «агучылi» тэрыторыю замка — усталявалi па ўсяму перыметру гучнагаварыцелi i штодзень, калi замак адчынены, гучыць сярэднявечная музыка. Такiм чынам ствараем настрой мiнулых эпох».

«Заязджаюць да нас, напрыклад, людзi, якiя накiроўваюцца ў Мiр, у Навагрудак. Канешне, пакуль няма таго, каб па 10 аўтобусаў прыязджала. Але адну-дзве экскурсii ў дзень мы абавязкова праводзiм...» Праўда, як адзначыў Уладзiмiр Самсонаў, зiмой экспазiцыя з вежы, хутчэй за ўсё, будзе часова адсутнiчаць.

Акрамя «гiстарычна-турыстычнага» выкарыстання Лiдскага замка мясцовыя ўлады пачалi праводзiць у iм святы, а таксама канцэрты (на часовай сцэне, якая ўстанаўлiваецца ў двары замка). Так, у лiпенi на тэрытоырi замка прайшоў канцэрт Iрыны Дарафеевай, на якiм прысутнiчала больш за тысячу гледачоў.

У блiжэйшы час на тэрыторыi замка плануецца правесцi паказальныя выступленнi навучэнцаў мясцовай конна-спартыўнай школы. Разам з iмi, як мяркуецца, адбудуцца рыцарскiя прадстаўленнi. Праўда, мясцовыя ўлады адмовiлiся ад iдэi правядзення буйнога рыцарскага фестывалю, як гэта было летась, бо зусiм нядаўна ў Навагрудку прайшоў буйны фестываль сярэднявечнай культуры (ён праводзiцца раз у два гады)...

Якi лёс другой вежы i адной са сценаў, якiя летась былi часткова разабраныя, бо iх рэканструкцыя шмат гадоў таму была выканана надзвычай няякасна (i яны пачалi разбурацца)? Паводле слоў Уладзiмiра Самсонава, спецыяльная праектная арганiзацыя ўжо падрыхтавала першую частку дакументацыi па рэстаўрацыi, у якой пададзены гiстарычныя звесткi пра аб’ект i эскiзы таго, як павiнен выглядаць цалкам адрэстаўраваны замак. Да верасня плануецца падрыхтаваць другую частку — «будаўнiчую».

Пасля многае будзе ўжо залежаць ад таго, як рэстаўрацыйныя работы будуць фiнансавацца. Уладзiмiр Самсонаў адзначае, што ў рэспублiканскай праграме развiцця культуры Беларусi Лiдскi замак знаходзiцца сярод аб’ектаў, якiя будуць рэканструявацца з удзелам як рэспублiканскага бюджэту, так i бюджэтаў мясцовых. Пры гэтым завяршыцца аднаўленне замка, згодна з праграмай, павiнна ў 2012 годзе. Аднак мясцовыя ўлады спадзяюцца, што справяцца крыху раней — да 2010 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брама Лiдскага замка адчынена для наведвальнiкаў. Шэсць дзён на тыдзень турысты могуць цяпер падняцца па лесвiцы адной з замкавых вежаў, прайсцi па га
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика