Пастаўчане да свята гатовы
Аляксандр ПУКШАНСКI
«Свята Дня беларускага пiсьменства ў Паставах можна праводзiць хоць сёння. Горад фактычна гатовы да гэтага мерапрыемства», — адзначыў намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Пётр Южык. — «У гэтым вялiкая заслуга старшынi Пастаўскага райвыканкама Эдуарда Казуры i яго падначаленых. Яны праяўляюць вялiкую iнiцыятыву, каб свята ў Паставах было не горшым, а мо i лепшым, чым у iншых гарадах, дзе Дзень праводзiўся раней. Працавалi не пакладаючы рук, вывучалi дэталёва вопыт правядзення аналагiчнага свята ў iншых рэгiёнах.»
Нагадаю, што свята пройдзе ў райцэнтры 2 i 3 верасня. Паводле слоў Пятра Южыка, галоўнае, каб свята адпавядала галоўнай мэце яго правядзення: «каб быў нацыянальны дух у iм, каб дзiця, якое прыйдзе на яго разам з бацькамi, потым пажадала размаўляць на беларускай мове i вывучаць яе». Адказваючы на пытаннi ўласнага карэспандэнта старшыня камiтэта па будаўнiцтву Вiцебскага аблвыканкама Канстанцiн Хомiч сказаў, што новыя будаўнiчыя аб’екты спецыяльна да свята не будуць уведзеныя, але ж шмат чаго адрамантавана. На рэканструкцыю раённага Дома культуры, палаца Тызенгаўза, гасцiнiцы, гарадскога парку, раённай i дзiцячай бiблiятэкi i г.д. выкарыстана каля 3 мiльярдаў беларускiх рублёў, а яшчэ 1,5 мiльярда асвоена па лiнii дарожнага фонду. Каб зарабiць дадатковыя грошы на добраўпарадкаванне горада, пастаўчане правялi два суботнiкi. Прыемным сюрпрызам для пастаўчан i ўсiх гасцей i ўдзельнiкаў фестывалю стане вечар 2 верасня, калi на прыступках палаца Тызенгаўза загучыць старадаўняя музыка. Гэта тэатралiзаваная акцыя мае назву «Музыка палацаў». Як паведамiў кiраўнiк упраўлення культуры Вiцебскага аблвыканкама Мiкалай Пашынскi, з часам, канешне, трэба падумаць, каб у гэтым будынку, дзе зараз знаходзiцца бальнiца, стварыць музей — культурна-турыстычны цэнтр. Ужо цяпер тэрыторыя палаца прыемна здзiўляе. I ў гэтым вялiкая заслуга галоўнага ўрача медустановы Уладзiмiра Мiкалаевiча Чэкавага, якi вельмi цiкавiцца гiсторыяй Пастаўшчыны i зрабiў шмат дзеля таго, каб вярнуць палацу яго былую славу. Нагадаю, што ў падвале рэканструяванага будынка адкрыецца рэтра-кафэ. I гэта толькi пачатак яго культурнага адраджэння ў якасцi аб’екта для наведвання турыстаў. — Мы стараемся зрабiць усё дзеля таго, каб Дзень беларускага пiсьменства ў Паставах запомнiўся надоўга, — адзначыў старшыня Пастаўскага райвыканкама Эдуард Казура. — Увесь горад працуе, каб зрабiць старажытныя Паставы прыгожым i ўтульным горадам, у якi будзе прыемна прыязджаць. Спадзяёмся, што шматлiкiя госцi i ўдзельнiкi свята будуць задаволены ўбачаным. Усяго да Дня беларускага пiсьменства будуць адрамантаваны больш як 90 аб’ектаў самага рознага прызначэння. На гэта выкарыстаны мiльярды грошай. I такiя значныя ўкладаннi пойдуць на карысць добраўпарадкавання горада, якi, безумоўна, пажадаюць потым убачыць шмат турыстаў не толькi з Беларусi. А як прыгожа стала на набярэжнай, у цэнтральным парку, у дварах многiх гараджан, якiя яшчэ больш будуць ганарыцца тым, што жывуць у прыгожым горадзе, дзе ёсць куды пайсцi i правесцi вольны час!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Свята Дня беларускага пiсьменства ў Паставах можна праводзiць хоць сёння. Горад фактычна гатовы да гэтага мерапрыемства», — адзначыў намеснiк старшын
|
|