Дашкольнай адукацыяй ахоплены 82 працэнты дзятвы
Надзея НIКАЛАЕВА
Паводле iнфармацыi ўпраўлення дашкольнай адукацыi Мiнадукацыi нашай краiны, у новым навучальным годзе ў Беларусi будуць функцыянаваць 4150 дашкольных устаноў, якiя ахопяць 366,6 тысячы дзяцей. У параўнаннi з 2005 годам сетка дашкольных устаноў павялiчылася на 4 адзiнкi. Акрамя таго 148 дашкольных устаноў былi перапрафiляваныя сёлета ў цэнтры развiцця дзiцяцi, дашкольныя ўстановы з паглыбленымi накiрункамi ў рабоце, а таксама ў дзiцячыя сады-школы. Плануецца, што ў 249 аграгарадках у новым навучальным годзе будуць дзейнiчаць 164 дашкольныя ўстановы i 71 дзiцячы садзiк-школа.
Калi летась дашкольныя ўстановы наведвалi 80,6 працэнта дзяцей дашкольнага ўзросту, то сёлета — ужо 82,1 працэнта. Нягледзячы на агульнае скарачэнне ў краiне кантынгенту дзяцей дашкольнага ўзросту, колькасць дзяцей, якiя наведваюць дашкольныя ўстановы, павялiчылася ў гэтым годзе на 3,5 тысячы чалавек. Адукацыйны ўзровень педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў паступова павышаецца, аднак колькасць педагогаў з вышэйшай катэгорыяй складае толькi 6,4 працэнта ад iх агульнай колькасцi. Выклiкае трывогу таксама штогадовае скарачэнне колькасцi санаторных дашкольных устаноў i закрыццё ў мэтах эканомii сродкаў дашкольных устаноў на летнi перыяд...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi ўпраўлення дашкольнай адукацыi Мiнадукацыi нашай краiны, у новым навучальным годзе ў Беларусi будуць функцыянаваць 4150 дашкольных
|
|