За неасцярожнасць таксама караюць
Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск—Навiны»
Пракуратура Фрунзенскага раёна ўзбудзiла крымiнальную справу ў адносiнах да наладчыка Мiнскага завода будматэрыялаў. Яму iнкрымiнуецца прычыненне смерцi па неасцярожнасцi. Менавiта гэты чалавек запусцiў у работу няспраўную тэхналагiчную лiнiю, што пацягнула смерць яго калегi, якi рамантаваў абсталяванне. Для гэтага ён забраўся ўнутр машыны, прызначанай для драбнення сыравiны. У гэты час устаноўка запрацавала. У вынiку пацярпелы быў дастаўлены ў бальнiцу з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай, шматлiкiмi пераломамi рэбраў i ног, разрывамi ўнутраных органаў, а праз некалькi дзён памёр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Фрунзенскага раёна ўзбудзiла крымiнальную справу ў адносiнах да наладчыка Мiнскага завода будматэрыялаў. Яму iнкрымiнуецца прычыненне смер |
|