З ветрыкам на скутэры
Наталля ЛАЗАРАВА, «Мiнск—Навiны»
Першыя айчынныя скутэры плануецца пачаць выпускаць на сталiчным прадпрыемстве «Мотавела» з кастрычнiка гэтага года.
Камплектуючыя для папулярных мiнi-мотаролераў першапачаткова будуць пастаўляцца з Кiтая. Але ў перспектыве выраб прыкладна паловы ўсiх вузлоў i дэталяў наладзяць на мiнскiм заводзе. Для выпуску гэтага папулярнага, асаблiва сярод моладзi, транспартнага сродку на базе «Мотавела» створана сумеснае прадпрыемства з кiтайскай фiрмай «Зонгшэн» — адным з сусветных лiдараў па выпуску мотатэхнiкi. Кiтайскi скутэр сертыфiкаваны ў Еўропе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя айчынныя скутэры плануецца пачаць выпускаць на сталiчным прадпрыемстве «Мотавела» з кастрычнiка гэтага года |
|