21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бавоўна — больш не канкурэнт сучасным матэрыялам

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Спажывецкi куточак

Напэўна, нiводная дэталь нашага гардэроба не перажыла столькi трансфармацый, як нiжняя бялiзна. Вельмi доўгi час бялiзна цанiлася толькi за свае функцыянальныя якасцi i не прызначалася для спакушэння мужчын. Нават тэрмiну «нiжняя бялiзна» не iснавала — размова вялася толькi пра нацельную бялiзну. У старажытным Егiпце жанчыны насiлi тонкiя сарафаны на шлейках, якiя пачыналiся пад грудзьмi, пакiдаючы iх адкрытымi, так бы мовiць, «топлес». А грачанкi падвязвалi пад грудзямi эластычныя палоскi скуры, якiя ўзнiмалi i падкрэслiвалi iх формы. Пазней рымлянкi пашырылi палоску скуры i дапоўнiлi яе шнуроўкай — так з’явiўся першы гарсэт. Гарсэт падтрымлiваў грудзi знiзу так, каб яны спакуслiва выглядвалi з-пад драпiровак.

Тэндэнцыя насiць пад вопраткай больш тонкае адзенне з’явiлася ў сярэднявечча, праўда, нiжняя кашуля была ў той час раскошай, якую маглi дазволiць сабе толькi вельмi заможныя людзi. Свае шыкоўныя строi дамы вымушаны былi апранаць непасрэдна на гарсэт. Большая ўвага дамскай нiжняй вопратцы надаецца ў XVIII стагоддзi, калi пачынае падкрэслiвацца эратычны бок бялiзны, у першую чаргу, нiжняй спаднiцы, якая ў гэты перыяд становiцца сiмвалам жаноцкасцi i прадметам жаночага какецтва. Верхняя нiжняя спаднiца (а моднiцам трэба было апранаць паўтузiна нiжнiх спаднiц), край якой быў бачны з-пад адзення, шыецца з шоўку i ўпрыгожваецца карункамi.

I толькi напрыканцы ХIХ стагоддзя жанчыны сталi апранаць нацельную бялiзну не толькi для карэкцыi фiгуры, але i для прыгажосцi. Шалёнай папулярнасцю сталi карыстацца панталоны, аздобленыя банцiкамi, валанамi, шаўковымi лентамi, ажурнымi рушамi, рознымi формамi цiснення. Уласна кажучы, менавiта ў той час i з’явiўся больш рамантычны тэрмiн «нiжняя бялiзна». Некалькi змянiлiся i прызначэнне гарсэта: наперадзе да яго пачалi прымацоўваць гумавыя падвязкi. Такiм чынам акрамя карэкцыi фiгуры гарсэт стаў выконваць яшчэ i функцыю пояса.

Бюстгальтар прыдумвалi некалькi разоў. У 1903 годзе ў Парыжскай медыцынскай акадэмii жанчына-ўрач Гош Саро пашыла першы ў свеце бюстгальтар, падзялiўшы гарсэт на дзве часткi. У 1935 годзе амерыканскiя вытворцы прыдумалi ўкладваць у чашачкi бюстгальтараў падушачкi, а ў 1942 годзе шлейкi бюстгальтара сталi рэгулявацца.

Сучасныя знаўцы нiжняй бялiзны вядуць памiж сабой надзвычай «гарачыя» спрэчкi: адны лiчаць, што найбольшай пышнасцi бюст дасягае, калi грудзi ў дам шчыльна прыцiснутыя адна да другой. А iншыя стараюцца прыўзняць грудзi як мага вышэй, што дасягаецца дзякуючы спецыяльнай канструкцыi бюстгальтара. На пiку моды знаходзiцца сёння i бясшвовая бялiзна: дзякуючы адсутнасцi швоў, якiя бачныя праз тонкую вопратку, i сваёй здольнасцi карэкцiраваць фiгуру, яна аказалася надзвычай практычнай i запатрабаванай жанчынамi, якiя вядуць актыўны лад жыцця. Сёння эксперты бачаць два асноўныя накiрункi развiцця нiжняй бялiзны: гэта сэксуальнасць паралельна з элегантнасцю i выразнасць лiнiй разам са спартыўнасцю. I той, i iншы накiрунак абавязкова знойдуць сваiх прыхiльнiц. Тым больш, што ў арсенале мадэльераў нiжняй бялiзны маецца шмат сучасных тканiн, якiя дазваляюць задаволiць густы самых патрабавальных пакупнiц, схаваць недахопы iх фiгуры i, наадварот, падкрэслiць iх вартасцi.

Пры пашыве бялiзны могуць выкарыстоўвацца натуральныя (бавоўна), штучныя i сiнтэтычныя валокны. Многiя жанчыны блытаюць штучныя i сiнтэтычныя валокны. Апошнiя маюць хiмiчны састаў, падобны на якi не сустракаецца сярод прыродных матэрыялаў. Зусiм iншая справа — штучныя валокны, да якiх адносяцца вiскоза i мадаль. Калi баваўняныя нiткi прадуць з валокнаў бавоўны, то вiскозу — з драўнiны. Для атрымання з драўнiны мяккiх нiтак выкарыстоўваюцца складаныя хiмiчныя тэхналогii: некаторыя вiскозныя тканiны не адрознiш ад баваўняных, другiя — падобныя на шарсцянку, а трэцiя — на шоўк. I натуральныя, i штучныя валокны маюць як свае перавагi, так i недахопы. Напрыклад, натуральныя валокны не могуць забяспечыць фармовачных уласцiвасцяў, якiя патрабуюцца для гарсэтных вырабаў. Да таго ж баваўняныя вырабы вельмi хутка губляюць свой першапачатковы таварны выгляд. Для таго, каб спрасцiць жанчынам задачу, мы прывядзём характарыстыкi ўсiх матэрыялаў, з якiх шыецца сучасная бялiзна:

ВIСКОЗА

Штучнае, але не сiнтэтычнае валакно з цэлюлозы.

Яго «плюсы»: шаўкавiстасць, iнтэнсiўнасць колеру, паветрапранiкальнасць, прыемнае навобмацак валакно, не стварае статычнай электрычнасцi, хуткасць усмоктвання вiльгацi вышэйшая, чым у бавоўны. Пры гэтым бялiзна з вiскозы менш камечыцца i лягчэй мыецца.

«Мiнус»: лёгка мнецца, страчвае трываласць у мокрым выглядзе.

ПОЛIАМIД

Штучнае валакно. Найбольш вядомыя маркi мiкравалакнiстага полiамiду — Meryl i Tactel. Выкарыстоўваецца для вырабаў, якiя непасрэдна датыкаюцца да цела. Яго ўласцiвасцi: тканiна «дыхае», хутка высыхае, валодае высокай зносаўстойлiвасцю, цудоўна захоўвае форму i не патрабуе спецыяльнага догляду.

TACTEL (тактэль)

Гандлёвая марка полiамiднага валакна, якое вырабляецца фiрмай Du Pont. Па сваiх функцыянальных уласцiвасцях Тактэль не саступае бавоўне. Яго «плюсы»: высокiя цеплавыя характарыстыкi, цудоўны знешнi выгляд, унiкальная здольнасць валокнаў выводзiць потавыя выдзяленнi на паверхню, дзе яны выпараюцца, тканiна «дыхае» i хутка сохне, валодае высокай трываласцю, высокай эластычнасцю, прыемная навобмацак i вельмi камфортная ў карыстаннi (стварае эфект «другой скуры»). Нiтка складаецца з мноства звыштонкiх валокнаў: чым больш iх у тканiне, тым мякчэйшая яна навобмацак.

MERYL (мерыл)

Полiамiднае валакно, зарэгiстраваны таварны знак Nyl star. Матэрыял па сваiх уласцiвасцях вельмi падобны на тактэль: тканiна «дыхае», вызначаецца павышанай трываласцю, мае добрыя цеплаiзаляцыйныя паказчыкi, папярэджвае ўзнiкненне статычнай электрычнасцi. Вырабы з выкарыстаннем гэтага мiкравалакна захоўваюць натуральны ўзровень вiльгацi цела i надзвычай хутка сохнуць — у чатыры разы хутчэй за бавоўну.

ПОЛIЭСТАР

Агульная назва полiэфiрных валокнаў i матэрыялаў. Выкарыстоўваецца пераважна для вырабу чашак бюстгальтараў, а таксама сятчастых дэталяў. Устойлiвы да светлавога ўздзеяння, уздзеяння арганiчных i мiнеральных кiслот, добра захоўвае форму, усмоктвае вiльгаць, не камечыцца, лёгка мыецца i не дае ўсадкi.

МIКРАВАЛАКНО — мiкрафiбра

Вельмi тонкае валакно (спалучэнне полiамiду i полiэстару). Тэхналогiя атрымання мiкрафiбры даволi дарагая. За кошт функцыянальных здольнасцяў мiкрафiбры бясшвовыя вырабы з дадзенага валакна нi ў чым не саступаюць нi па якасцi, нi па спажывецкiх вартасцях бялiзне без швоў з бавоўнай. Мiкрафiбра не ўсмоктвае вiльгаць, а прапускае яе праз сабе, i вiльгаць хутка выпараецца, бялiзна не камечыцца i добра трымае форму, захоўвае насычанасць колераў, камфортная ў працэсе нашэння, лёгкая ў доглядзе.

MODAL (модаль)

Мадыфiкаванае вiскознае валакно, якое вырабляецца з цэлюлозы. Валодае высокай гiграскапiчнасцю, мае цудоўныя гiгiенiчныя паказчыкi, цудоўна захоўвае форму, добра фарбуецца i доўга захоўвае колер.

ЭЛАСТАН (у ЗША — спандэкс)

Выкарыстоўваецца ў якасцi дабаўкi да iншых валокнаў. Валокны эластану вытрымлiваюць сямiразовае расцяжэнне i адразу вяртаюцца ў першапачатковую форму. Апошнiя мадыфiкацыi эластану сталi больш устойлiвымi да ўздзеяння поту, касметыкi, маслаў, тлушчаў, марской, хлараванай вады i сонечнага святла. Добра мыецца.

LYCRA (лайкра)

Лайкра належыць да групы эластанавых сiнтэтычных валокнаў i выкарыстоўваецца толькi ў невялiкай колькасцi ў камбiнацыях з iншымi валокнамi, як натуральнымi, так i сiнтэтычнымi. Лайкра забяспечвае свайму ўладальнiку не толькi адчуванне камфорту, але i цудоўнае прыляганне да фiгуры. Лайкравае валакно не падвяргаецца ўздзеянню нi сонца, нi салёнай цi хлараванай вады, таму вырабы з лайкры доўга захоўваюць сваю афарбоўку.

MICROMODAL (мiкрамадаль)

«Мiкра» павялiчвае трываласць нiтак. Валакно атрымлiваецца танчэйшае за шоўк. Вырабы з мiкрамадалю нагадваюць вырабы з шоўку, вызначаюцца аксамiтнасцю i мяккасцю. Вельмi часта выкарыстоўваюцца для пашыву спартыўнага асартыменту.

БАВОЎНА: не раздражняе скуру, трывалая, добра ўсмоктвае вiльгаць. Але бавоўна без дабавак уяўляе сабой недаўгавечны матэрыял. З цягам часу тканiна выцiраецца, блякне, страчвае свой першапачатковы таварны выгляд. А самае непрыемнае заключаецца ў тым, што баваўняныя валокны вельмi порыстыя, гэта значыць, увесь бруд i мiкробы застаюцца ўнутры, i знiшчыць iх можа толькi кiпячэнне. Пры павышаных фiзiчных нагрузках, у экстрэмальных умовах баваўняныя вырабы абсалютна непрактычныя. Да таго ж, у працэсе нашэння i мыцця баваўняныя вырабы даюць усадку прыкладна на 3—5 працэнтаў. «Мiнусаў» у бавоўны больш, чым «плюсаў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, нiводная дэталь нашага гардэроба не перажыла столькi трансфармацый, як нiжняя бялiзна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика