Аўтааматар
Аўтакiрмаш
Самая лепшая машына — новая Пасля таго як мытныя пошлiны на новыя i патрыманыя iншамаркi ў нашай краiне сталi аднолькавымi, беларусы пачалi больш актыўна набываць новыя аўто. Паводле слоў рэгiянальнага ўпраўляючага мiжнароднага аўтамабiльнага холдзінга «Атлант-М» Сяргея Самойлы, сёлета рост продажу новых аўто ў Беларусi склаў ад 75 да 87 працэнтаў. У гэтым годзе ў нашай краiне будзе прададзена ад 4,5 да 9 тысяч новых машын. У наступным годзе, як лiчаць спецыялiсты, беларусы купяць прыкладна 11—13 тысяч новых аўтамабiляў. ПЕРСПЕКТЫВЫ «KIA» Год таму назад памiж «KIA Motors Corp.» i холдзінгам «Атлант-М» была дасягнута дамоўленасць аб адкрыццi iмпарцёра «КIА» на тэрыторыi Беларусi. Паводле дамоўленасцi, менавiта «Атлант-М» мае эксклюзiўнае права на продаж i распаўсюджванне аўтамабiляў, запчастак i сэрвiсных паслуг «КIА» на тэрыторыi Беларусi. I хоць афiцыйны пачатак продажу аўтамабiляў гэтай маркi прыйшоўся толькi на другi квартал 2006 года, вынiкi рэалiзацыi «КIА» пераўзышлi самыя аптымiстычныя чаканнi. Ужо праз год «КIА» плануе заваяваць не менш за 6 працэнтаў новых iншамарак беларускага рынку. Аўтавыстава НАШ АЎТАПОЕЗД На Маскоўскiм мiжнародным аўтасалоне, якi адбудзецца з 30 жнiўня па 10 верасня, «МАЗ» прадставiць 4 новыя мадэлi. Беларускiя аўтамабiлебудаўнiкi прадэманструюць новую мадэль аўтобуса i 3 сучасныя аўтапаязды. «МАЗ» — адзiнае беларускае машынабудаўнiчае прадпрыемства, якое будзе сёлета ўдзельнiчаць у Маскоўскiм мiжнародным аўтасалоне, якi, паводле прагнозаў, наведаюць каля паўмiльёна чалавек. Аўтаспорт «СЛЯПЫ» ЗА РУЛЁМ З 6 па 10 верасня ў Беларусi адбудзецца трофi «Liqua 2006». На працягу чатырох дзён экiпажам усюдыходаў давядзецца пераадолець па бездарожжы трасу агульнай працягласцю 400 кiламетраў. Адметна, што сёлета будзе ўведзена дадатковая дысцыплiна — «сляпое кiраванне». Пiлотам давядзецца праехаць пэўны адрэзак шляху з завязанымi вачыма, кiруючыся толькi камандамi штурмана. Аўтарэйтынг «SUBARU» — ВЫДАТНАЯ ПАРА Адразу два аўтамабiлi «Su-baru» ўзначалiлi рэйтынг лепшых унiверсалаў 2006 года па версii аўтарытэтнага часопiса «Business Week». У намiнацыi «лепшы ўсюдыход» першынстваваў «Subaru Outback». А лепшым, па ўсiх паказчыках, унiверсалам стаў «Subaru Legacy». Аўтадаследаванне БЯСПЕЧНАЕ МАЎЧАННЕ Вадзiцель, якi размаўляе за рулём па мабiльнаму не менш небяспечны, чым п’яны. Эксперты аўстрыйскага аўтамабiльнага клуба правялi даследаванне i прыйшлi да высновы, што вадзiцель, якi размаўляе па мабiльнаму тэлефону губляе амаль палову ўвагi. На думку вучоных, стан гаворачага за рулём вадзiцеля такi ж, як i ў чалавека з утрыманнем алкаголю ў крывi 0,8 прамiле, што, напрыклад, па беларускiх мерках, у 2 разы больш за дапушчальную норму. Аўтадата ПЕРШАЯ АХВЯРА Днямi споўнiлася роўна 110 гадоў з моманту ўчынення першай аўтамабiльнай аварыi са смяротным зыходам. Адбылося гэтае здарэнне ў Лондане. Вадзiцель, якi меў вопыт кiравання транспартным сродкам усяго 3 тыднi, збiў на вулiцы жанчыну. Прычым, рухаўся «лiхач» з хуткасцю 13 кiламетраў у гадзiну. Аўтажарт Жанчына, якая трапiла ў аварыю прыйшла ў страхавую кампанiю, каб атрымаць кампенсацыю. — Скажыце, калi ласка, па чыёй вiне здарылася ДТЗ, — спытаўся страхавы агент. — Я нi ў чым невiнаватая. Ехала па вулiцы, раптам выпадкова апынулася на ходнiках, там зачапiла няўважлiвага пешахода, ненаўмысна разбiла вiтрыну крамы, вывернула лiхтарны слуп, потым сутыкнулася з грузавiком i з таго моманту страцiла кантроль над машынай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго як мытныя пошлiны на новыя i патрыманыя iншамаркi ў нашай краiне сталi аднолькавымi, беларусы пачалi больш актыўна набываць новыя аўто |
|