21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А пошук працягваецца...

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Была вайна

У краiне практычна кожны раён мае сваю кнiгу «Памяць». Розныя яны атрымалiся. Калi ж пачыналася праца па стварэнню нашай, пастаўскай гiстарычнай хронiкi, я не мог нават уявiць, што i зараз, праз дзесяцiгоддзi, будзе доўжыцца мая размова з абаронцамi i вызвалiцелямi. Толькi ўжо завочная, бо раны ад незваротных страт не зажываюць. Не-не, ды апынецца ў паштовай скрынцы лiст цi паштоўка ад тых, хто прыязджаў на магiлы родных, хто ўпершыню, ад нас, даведаўся пра месца апошняга спачыну бацькi цi брата.

Усе пасляваенныя гады месцы iх пахавання заставалiся невядомымi. Шукалi не там — перашкаджалi недакладнасцi, дапушчаныя ў час вайны: замест Вiцебскай вобласцi — у Валынскай, замест Пастаўшчыны — на Палтаўшчыне... Яно i зразумела — пахавальныя лiсты пiсалiся не ў цёплых кабiнетах, не заўсёды была магчымасць дакладна ўказаць населены пункт, таму ўдзячнасць тых, што прыехалi на магiлы, была проста бязмежнай. Кожны вёз з сабой жменьку роднай зямлi, скупой слязы не хавалi дзецi i ўнукi, мужчыны... Толькi за гэта варта пашаны кожная кнiга «Памяць».

З хваляваннем чакаю допiсу ад сястры пахаванага ў г.п. Лынтупы малодшага ваентэхнiка Анатоля Котава. Забiты ён быў у першы ж дзень вайны ў час налёту нямецкай авiяцыi на палявы аэрадром у Мiхалiшках Астравецкага раёна. Там знаходзiлiся курсанты Пастаўскай авiяшколы. Як успамiнаюць мясцовыя жыхары, тады загiнула каля сотнi лётчыкаў i тэхнiкаў, частка з iх памерла па дарозе на месца пастаяннай дыслакацыi, многiя — ужо ў Паставах. Большасць, на жаль, так i застаюцца невядомымi, нягледзячы на намаганнi мясцовых даследчыкаў ваеннай гiсторыi.

Алена Аляксееўна — малодшая сястра Анатоля, жыве ў Пензе, яшчэ раз выбрацца ў далёкi шлях не можа. I таму, вiншуючы з Днём Перамогi, пiша: «Я ўдзячная Вам за пошук, дапамогу i арганiзацыю сустрэчы ў 1991 годзе, за работу па ўшанаванню памяцi загiнулых у той вайне, у тым лiку i майго брата. Вельмi хочацца ведаць, цi захаваўся абелiск».

Можна здзiўляцца такому пытанню, але ж мы ведаем, што былi выпадкi, калi помнiкi сапраўды зносiлiся цi зневажалiся...

I яшчэ яе словы, толькi з iншага лiста: «Мы i не думалi, што будзем раз’яднаныя, апынемся ў розных краiнах. Каму гэта патрэбна? А паездка на магiлу брата ўспрымаецца цяпер як дарунак лёсу. Вялiкая просьба да вас: калi будзеце на месцы пахавання брата — ад нашага iмя пакланiцеся яму i ўсiм загiнулым за нашу зямлю i Радзiму!».

Яшчэ адзiн лёс — Павел Канавалаў, старшы сяржант. Ён загiнуў ужо пры вызваленнi Пастаў 5 лiпеня 1944 года. Наступленне развiвалася iмклiва, за лiчаныя днi раён быў ачышчаны ад фашыстаў. Войскi пайшлi ў Прыбалтыку, на Кёнiгсберг. Нашы страты былi нязначныя ў параўнаннi з баямi за iншыя гарады Беларусi, але...

У свой час я пiсаў пра бацьку яго дачцэ, якая жыла ў Крыме. На жаль, не ведаю нiчога пра яе зараз, але нечакана праз столькi гадоў адгукнуўся яго брат Мiкалай Мiхайлавiч Канавалаў. Дзякуючы за фотаздымак абелiска, ён расказвае пра родных i блiзкiх Паўла i паведамляе, што ў «ваенкаматах Нiжагародскай вобласцi арганiзуюцца паездкi ў нашы мясцiны, i я, напэўна, прыеду на магiлу брата. Не ведаю, цi дойдзе пiсьмо, бо вашага дакладнага адраса няма, згублены канверт, пiшу толькi горад».

Нячаста зараз пачуеш пра вось такую арганiзацыю паездак па мясцiнах баявой славы, таму шчыра парадаваўся за нераўнадушных людзей у Расii. Дзякуй i нашым паштавiкам, што не адаслалi лiст назад, адшукалi мяне.

I, нарэшце, апошняе. Здараецца, адгукаюцца людзi, якiм дапамагчы ты нiяк не зможаш, бо няма на нашай тэрыторыi iх родных. Але ж яны пiшуць, спадзяюцца i вераць... I тады разумееш, што яшчэ доўга Вялiкая Айчынная будзе зноў i зноў вяртаць нас да сваiх трагiчных старонак... Напэўна, да таго часу, пакуль будзе жывы хоць адзiн далёкi нашчадак тых вядомых i невядомых герояў.

З Казахстана напiсаў сп. Чарнышоў, што брат яго, Iван, 1921 г.н., быў прызваны ў армiю восенню 1940 года ў г. Ташкенце. Служыць пачынаў у Вiцебску. Апошняе пiсьмо ад яго атрымалi 4.03.41 г., а потым — толькi даведку з алма-ацiнскага ваенкамата з паведамленнем, што, «знаходзячыся на фронце Вялiкай Айчыннай вайны, прапаў без вестак у кастрычнiку 1941 г. «Прашу вас дапамагчы адшукаць месца гiбелi», — пiша брат.

Што тут можна адказаць? 41-ы год з вялiкай неахвотай вяртае нам iмёны загiнулых...

Леанiд ТРУБАЧ,

настаўнiк роднай мовы i лiтаратуры СШ № 1 г. Паставы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краiне практычна кожны раён мае сваю кнiгу «Памяць». Розныя яны атрымалiся. Калi ж пачыналася праца па стварэнню нашай, пастаўскай гiстарычнай хронi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика