Час выпраўляць памылкiЁсць пытанне У нашым горадзе, каля ракi стаiць шыльда «р. Бяразiна».У мiнулым годзе было напiсана «р. Беразiна». I ў тым i ў другiм выпадку — няправiльна. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова ўзяць любы падручнiк па геаграфii, любую карту цi атлас. Там будзе напiсана так, як трэба — «р. Бярэзiна». У тапанiмiчным слоўнiку Уладзiмiра Нiканава расказваецца аб гiсторыi i паходжаннi геаграфiчных назваў. Наша — пайшла ад слова «Бяроза». Аб гэтым пiсаў i вядомы беларускi вучоны Вадзiм Жучкевiч. А старыя людзi i цяпер называюць рэчку Бярозай... Я падумаў, што памылку зрабiлi нашы раённыя дарожнiкi. Спытаў. Адказалi — не. Назвы, маўляў, рыхтуе нейкая спецыяльная арганiзацыя ў Мiнску, потым — рассылае. Таму шыльда, аналагiчная нашай, стаiць i ў Барысаве. А мо i па ўсёй краiне? Трэба было б выправiць гэту памылку. А. КОМАР, г. Беразiно. P.S. Не згодзен я i з напiсаннем назвы горада, бо паходжанне ў яе — тое ж. Цi я памыляюся?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым горадзе, каля ракi стаiць шыльда «р. Бяразiна»
|
|