Чаму я выпiсваю «Звязду»?
«...Бо некалi менавiта ёй былi абклеены сцены бацькавай хаты»
Так-так... Я дагэтуль памятаю тагачасныя нумары, артыкулы... Пастаянна выпiсваю, чытаю i... вельмi балюча перажываю за скарачэнне тыражу. Чаму ён назiраецца? Назаву толькi некалькi, але, на мой погляд, iстотных прычын. У газеце стала менш артыкулаў пра гiсторыю нашага краю i яе творцаў — барацьбiтоў за беларускасць у тыя ж 30-я, рэжа вочы слова «вёска» пры назвах Ракаў, Будслаў, Крэва, Гальшаны, Iлля, Даўгiнава... Iх, падобных мястэчкаў на карце Беларусi каля чатырохсот. «Звязда» пiсала пра многiя Берасцейскiя. А што ў астатнiх, у тым лiку — у былых райцэнтрах? Ну, згадзiцеся, зусiм жа выпалi з поля зроку нашы Свяцiлавiчы, Грэск, Журавiчы, Новая Мыш... А дзе Куранец з яго багатай гiсторыяй? Дзе Мiхалiшкi, у якiх у 1705-м жыў Пётр? Я разумею — калектыў у газеце малады, але ж сярод падпiсчыкаў, чытачоў вельмi шмат людзей сталых, якiм важна ведаць не толькi, што робiцца сёння, — але i што рабiлася раней. Узнаўляйце гiсторыю нашай Бацькаўшчыны, не адрывайцеся ад людзей. ...Што датычыцца мяне, то «Звязду» чытаю з 1950 года. I буду чытаць. Пакуль бачаць вочы. Янка ТЫШКО, г. Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«...Бо некалi менавiта ёй былi абклеены сцены бацькавай хаты» |
|