21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экспансiя высокай якасцi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

стала стратэгiяй рыначных паводзiнаў знакамiтага калектыву

Новы вiток рэканструкцыi, якi распачынаецца зараз на Мазырскiм нафтаперапрацоўчым заводзе, дазволiць прамысловаму гiганту выйсцi на ўзровень лепшых еўрапейскiх заводаў — i па глыбiнi перапрацоўкi нафты, па выхаду светлых нафтапрадуктаў, i па iх якасцi.

АКТ бясспрэчны: якасць беларускiх бензiнаў i дызельнага палiва з года ў год паляпшаецца. У вынiку расце попыт на iх не толькi сярод айчынных, але i замежных карыстальнiкаў.

Таму iмклiва павялiчваецца доля экспарту прадукцыi беларускiх нафтаперапрацоўчых заводаў.




«Звязда» з года ў год сочыць за тым, што кардынальнага робiцца для ўдасканалення тэхналогii i, адпаведна, для паляпшэння якасных параметраў вытворчасцi на адным з айчынных нафтаперапрацоўчых гiгантаў — Мазырскiм НПЗ. Напярэдаднi прафесiйнага свята работнiкаў галiны творчая брыгада ўрадавай i парламенцкай газеты сустрэлася з генеральным дырэктарам ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод» Анатолем КУПРЫЯНАВЫМ.

— Чарговы вiток рэканструкцыi, якi зараз пачынаецца на вашым прадпрыемстве, паважаны Анатоль Аляксандравiч, супаў па часе з пачаткам новай працоўнай пяцiгодкi краiны, з усiмi яе насычанымi вытворчымi праграмамi. Але перш чым гаварыць аб новых задачах, лагiчным было б, на наш погляд, сказаць аб найбольш прыкметных вынiках рэканструкцыi, якая вялася вашым калектывам у мiнулай пяцiгодцы. Хоць бы таму, што напярэдаднi святаў прынята падводзiць вынiкi. I потым, нашы чытачы, пачынаючы ад радавога аўтамабiлiста цi вясковага механiзатара i заканчваючы вышэйшымi кiраўнiкамi, у курсе вашых спраў, i iм цiкава будзе даведацца ў дэталях пра вашы працоўныя буднi, планы i здабыткi.

— Я дабавiў бы яшчэ i трэцюю важкую прычыну, па якой мы маем поўнае права звярнуцца да вынiкаў гэтай важнай работы ў мiнулай пяцiгодцы. Яна цалкам вызначыла ўсё наша жыццё, падрыхтавала сённяшнi рывок у якасным i колькасным параметрах i стала падмуркам для далейшага руху наперад.

На той перыяд у нас была свая праграма развiцця, яна якраз завяршалася 2005-м годам. Згодна з ёю павiнны былi быць пабудаваны некалькi комплексных установак, у тым лiку ўстаноўка вакуумнай дыстыляцыi мазуту, эстакада злiву нафты i гэтак далей.

Але самай вялiкай задачай, фiнальнай стадыяй абагуленага праекта стала будаўнiцтва комплексу каталiтычнага крэкiнга. Па гэтаму аб’екту iснавала даручэнне ўрада, быў запiс у пратаколе даручэнняў прэзiдэнта, мы цалкам разумелi сваю адказнасць. У навейшай гiсторыi Беларусi такiх буйных новабудоўляў не было. Сама ўстаноўка каталiтычнага крэкiнга — унiкальная, у ёй закладзена тэхналогiя, якая дазваляе перапрацоўваць недаачышчаны вакуумны газойль сумесна з мазутам пэўных сартоў нафты — у прыватнасцi, беларускай, без папярэдняй падрыхтоўкi. Каб укаранiць такую выгадную з усiх пунктаў гледжання схему, патрэбна было правесцi шэраг тэхнiчных мерапрыемстваў.

У самым пачатку 2004 года чацвёрты ў свеце комплекс каталiтычнага крэкiнга (да гэтага часу iснавалi толькi тры) быў пушчаны ў строй дзеючых, што дазволiла нашаму заводу павялiчыць выпуск светлых нафтапрадуктаў, пашырыць асартымент прадукцыi i яшчэ больш устойлiва замацавацца на ўнутраным i знешнiм рынках. Скажам, узрос сумарны аб’ём аўтамабiльных бензiнаў (па году iх будзе прыкладна 2 мiльёны тон), у тым лiку высокаактанавых (да 80—85 працэнтаў замест 65). Завод цалкам забяспечыў патрэбнасцi рэспублiкi ў звадкаваным газе. Вырасла на 10 працэнтаў прадукцыйнасць працы, а для такога буйнога прадпрыемства, дзе кожны працэнт даецца з боем, лiчба сур’ёзная. Значна ўзрасла доля экспарту.

Як можна зразумець з вышэй сказанага, мы пастаянна працуем не толькi над паляпшэннем якасных параметраў, але i над пашырэннем асартыменту, ствараем для гэтага тэхнiчныя магчымасцi. Сярод новай прадукцыi, асвоенай у апошнi час, — асвятляльная газа (керосин) з ультранiзкiм утрыманнем серы, якая атрымана ў вынiку мадэрнiзацыi абсталявання па ачыстцы газы. Вокамгненна разыходзiцца на любым рынку, i за 7 месяцаў аб’ёмы яе выпуску ўзраслi на 270 працэнтаў. Гэта самы высокарэнтабельны прадукт, атрымлiваемы на заводзе. Яна нават больш дарагая, чым авiяцыйная газа. Пачалi выпускаць газойль лёгкага каталiтычнага крэкiнга — таксама надзвычай рэнтабельны, ён цалкам iдзе на экспарт.

Думаючы аб перспектыве, мы распрацавалi праграму далейшага развiцця прадпрыемства — на перыяд з 2006 па 2010 гады. Скажу адразу: вельмi складаная i насычаная праграма. Некаторыя мае калегi схiльны лiчыць усё, што рабiлася да гэтага, толькi «трэнiровачным этапам». Хоць бы таму, што аб’ём фiнансавання будаўніча-мантажных работ у 4—5 разоў перавышае папярэднi. Я маю на ўвазе аб’ёмы капiтальных укладанняў, якiя патрэбна будзе асвоiць.

Iдэя, на якой грунтуецца праграма, звязана з тым, што ў Еўропе ў апошнiя гады яшчэ больш узрастаюць патрабаваннi да якасных параметраў нафтапрадуктаў, у прыватнасцi, уводзяцца жорсткiя стандарты на выкiды ў атмасферу, адпаведна на ўтрыманне ў бензiнах i дызельным палiве серы, полiараматыкi i гэтак далей. I каб быць канкурэнтаздольнымi, мы проста не маем права адставаць. Праграма нацэлена на захаванне iснуючых рынкаў i, больш таго, пашырэнне iх.

Будзе ўзведзены шэраг новых установак, якiя прадоўжаць тэхналагiчны ланцужок, а гэта значыць, яшчэ больш паглыбяць перапрацоўку нафты i нафтапрадуктаў, дазволяць атрымлiваць недастаючыя кампаненты для далейшага паляпшэння якасных характарыстык. Перш за ўсё патрэбна сказаць пра комплексы алкiлiравання i бензола — яны складаюць як бы першую чаргу новага вiтка рэканструкцыi нашай вытворчасцi. Абодва гэтыя праекты знаходзяцца ўжо ў завяршальнай стадыi рэалiзацыi. На адным з блокаў комплексу бензола вядуцца пусканаладачныя i абкатачныя работы, на наступным тыднi прымем вуглявадародную сыравiну i ўжо на ёй працягнем абкатку. Пастановай Савета Мiнiстраў комплекс уключаны ў пералiк асаблiва важных праграм. Справа ў тым, што бензол з’яўляецца выгадным экспартным прадуктам, а таксама дазволiць такому гiганту, як гродзенскi «Азот» закупляць сыравiну не за мяжой, за валюту, а дома, у нас.

Комплекс алкiлiравання коштам у 105 мiльёнаў долараў ЗША таксама ў канчатковай стадыi будаўнiцтва, вядзецца падрыхтоўка да пусканаладачных работ. Завяршаецца мантаж трубаправодаў (для нашай вытворчасцi гэта важна, дастаткова паглядзець на здымкi, каб убачыць кiламетры i кiламетры труб), вядзецца мантаж кiпаўскага абсталявання, электратэхнiчнай часткi, i ў блiжэйшыя месяцы мы пачнём абкатку абсталявання — вузлоў i блокаў. Комплекс па-свойму унiкальны, больш такiх няма на тэрыторыi СНД — i па магутнасцi, i па выкарыстаннi каталiзатара. Скажам сцiпла: з пускам комплексу алкiлiравання частку аўтабензiнаў можна будзе атрымлiваць выключна па еўрапейскiх стандартах.

Адна з самых вялiкiх — устаноўка гiдраачысткi дызельнага палiва. Яна дазволiць павялiчыць магутнасцi завода па перапрацоўцы вуглевадароднай сыравiны i ўстойлiва атрымлiваць дызельнае палiва з звышнiзкiм утрыманнем серы — да 10 ppm. Хоць ужо i зараз мы яго выпускаем менавiта з такiмi характарыстыкамi, якiя адпавядаюць еўрапейскаму стандарту. Для прыкладу можна сказаць, што нашы суседзi выпускаюць дызельнае палiва з 350 ppm.

Наступная ўстаноўка — гiдраачысткi бензiнаў каталiтычнага крэкiнга. Пасля пуску таксама дазволiць устойлiва атрымаць таварны бензiн з нiзкiм утрыманнем серы, паказчык якой цалкам адпавядае еўрастандарту.

Вялiкi праект — будаўнiцтва комплексу параксiлола. Задачу перад намi паставiў урад, яе рэалiзацыя звязана з далейшым развiццём магiлёўскага «Хiмвалакна». Мы павiнны будзем забяспечыць яго iмпартазамяшчальнай сыравiнай.

Не менш важныя ў тэхналагiчным ланцужку i ўстаноўка вадароду, комплекс iзамерызацыi, яшчэ некалькi аб’ектаў. Кожны з iх цiкавы па-свойму i абяцае новыя магчымасцi для прадпрыемства i айчыннай эканомiкi. Зараз для гэтых новабудоўляў альбо ўдакладняецца тэхналогiя, альбо ўжо пачынаецца цi нават вядзецца праектаванне, праводзiцца экспертыза праектаў, заключаюцца адпаведныя дагаворы на пастаўку абсталявання, аб’яўлены тэндары на выкананне будаўнiчых, а затым i пусканаладачных работ i гэтак далей — iдзе жывая работа. Плануем у трэцiм квартале пачаць будаўнiцтва асобных аб’ектаў. Фiналам дадзенай вялiкай праграмы стане будаўнiцтва ўстаноўкi па перапрацоўцы цяжкiх астаткаў нафты, для чаго спатрэбiцца мiнiмум 270 мiльёнаў долараў ЗША. У вынiку ўсiх гэтых намаганняў краiна атрымае адзiн з лепшых у Еўропе суперсучасны завод з глыбiнёй перапрацоўкi нафты 92 працэнты.

— Варта, вiдаць, зазначыць, што ўся работа вядзецца на фоне пастаяннага павелiчэння загрузкi прадпрыемства.

— Калi ў 2004 годзе яна была 8,6 мiльёна тон — столькi мы перапрацавалi вуглевадароднай сыравiны, то ў 2005 годзе наш аб’ём ужо склаў 10 мiльёнаў тон. А наогул, магутнасцi разлiчаны на 12 мiльёнаў тон нафты. Выхад на гэты рубеж стане магчымы ў ходзе далейшай рэканструкцыi. Падкрэслiм важную акалiчнасць: новае абсталяванне дазволiць цалкам перавесцi тэхналогiю выпуску таварнай прадукцыi на сусветныя i еўрапейскiя стандарты.

Сродкi ў рэканструкцыю i мадэрнiзацыю будуць укладзены, як ужо гаварылася, вельмi вялiкiя — i нашы ўласныя, i нафтавых кампанiй Расii. Але яны абавязкова акупяцца. Мы правялi падлiкi, i выявiлася, што сродкi, укладзеныя намi i нашымi партнёрамi ў будаўнiцтва комплексу каталiтычнага крэкiнга, акупiлiся за кошт прыбыткаў усяго за год. Справа ў тым, што 90 працэнтаў таварнай прадукцыi, якая выпускаецца на гэтай устаноўцы, рэалiзуецца па высокiх цэнах, устаноўка каталiтычнага крэкiнга надзвычай прыбытковая для прадпрыемства.

— Ваш поспех быў бы немагчымым без прамога ўдзелу будаўнiкоў, якiя таксама нядаўна адзначылi прафесiйнае свята...

— Абсалютна згодны. На аб’ектах рэканструкцыi завода напружана працавалi i працягваюць працаваць буйныя будаўнiчыя i мантажныя арганiзацыi з усiх рэгiёнаў Беларусi. За апошнiя пяць гадоў у будаўнiчай галiне адбывалiся дастаткова складаныя працэсы. Многiя прафесiяналы ад’язджалi на пошукi зарабаткаў у Расiю. (Зараз яны вяртаюцца, бо i дома работы хапае.) Тым не менш, мы даўно сфармiравалi з беларускiх будаўнiчых арганiзацый кола надзейных падрадчыкаў. У першую чаргу варта назваць наш мясцовы «Мазырпрамбуд», якi вёў будаўнiцтва i рэканструкцыю завода на працягу ўсёй яго гiсторыi. А таксама «Прамтэхмантаж» з Мiнска — гэта надзейны, кiруемы партнёр, заўсёды iдзе на рэалiзацыю праграм у тэрмiны, што вызначаны для яго. Нягледзячы на складанасцi, якiя заўсёды ёсць. Асаблiва калi ўлiчыць, што будаўнiкi вымушаны працаваць ва ўмовах дзеючай вытворчасцi.

Гэта i «Нафтазаводмантаж» з Наваполацка — магутная, мабiльная арганiзацыя, мае сучасную тэхнiку i механiзмы, падрыхтаваныя кадры з адпаведнымi навыкамi. Гэта i арганiзацыя, якая выконвае спецыяльныя работы — «Белцеплаiзаляцыя»; буйнейшая арганiзацыя, правераны гадамi партнёр. Арганiзацыя, што выконвае спецыяльныя электрамантажныя работы, па КIПу i электрыцы — «Севзапмантаж-аўтаматыка». Некалi адзiны трэст зараз раздзялiўся на два калектывы, адзiн базiруецца ў Мiнску, другi — ў Санкт-Пецярбургу. Але абодва — надзейныя, здольныя ў сцiслыя тэрмiны выконваць велiзарныя аб’ёмы работ. Яны не страцiлi квалiфiкаваныя кадры i iмкнуцца да далейшага нарошчвання аб’ёмаў.

Ну i наш гомельскi падрадчык — «Гомельпрамбуд». Гэты будтрэст працаваў на многiх аб’ектах канцэрна «Белнафтахiм» — на нафтаправодзе «Дружба», на аб’ектах у Рэчыцы i ў нас. Таксама дастаткова сур’ёзная, цалкам сучасная будаўнiчая арганiзацыя.

На плячо вось гэтых i некаторых iншых сваiх надзейных партнёраў мы i будзем абапiрацца ў ходзе далейшай рэканструкцыi i мадэрнiзацыi вытворчасцi. Дарэчы, калi пагартаць пералiк 100 лепшых прадпрыемстваў Беларусi, то ўсе тыя калектывы, каго я назваў, уваходзяць у яго. Так што плячо ў нашых партнёраў — надзейнае. Не выпадкова, вопыт узвядзення новых магутнасцяў на МНПЗ прыязджаюць вывучаць расiяне з роднасных прадпрыемстваў.

Асобна хацеў бы падкрэслiць, што поспеху ў ажыццяўленнi праграм новага будаўнiцтва iстотна паспрыяў вядомы ўказ прэзiдэнта па паляпшэнню iнвестыцыйнага клiмату ў рэспублiцы. Заканадаўчыя акты, дзеючыя ў рэспублiцы, больш арыентаваныя на будаўнiцтва традыцыйных, сярэднiх па сваiх маштабах, аб’ектаў. А такiя комплексы, як у нас — яны не проста буйныя, яны складаныя, iндывiдуальныя, i тым самым унiкальныя, тут павiнны быць крыху iншыя падыходы. Мы не можам расцягваць свае новабудоўлi на многiя гады, iнакш краiна панясе адчувальныя страты. Вось чаму з удзелам кiраўнiцтва канцэрна «Белнафтахiм» прымалася рашэнне звярнуцца да прэзiдэнта, у вынiку чаго i быў прыняты ўказ. Зараз у адносiнах да прадпрыемстваў, будаўнiчая праграма якiх зацверджана прэзiдыумам Савета Мiнiстраў, практыкуюцца крыху iншыя падыходы, для ажыццяўлення задач хуткага будаўнiцтва. Каб за 2—3 гады можна было ўзвесцi востра неабходны для эканомiкi краiны аб’ект. У прыватнасцi, на такiх аб’ектах зараз паралельна вядуцца праектаванне, будаўнiча-мантажныя работы, закупка абсталявання i г.д. Тое, што iншы раз дазвалялася ў асобных выпадках строга iндывiдуальна, зараз рэгулюецца ўказам.

— Кожны гаспадарчы год мае свае асаблiвасцi. У чым асаблiвасцi вытворчай праграмы гэтага года, Анатоль Аляксандравiч?

— Стаiць складаная, але перспектыўная (бо дазволiць рэзка павялiчыць эфектыўнасць работы прадпрыемства) задача — наладзiць раздзельную перапрацоўку нафты. Гэта калi на адной устаноўцы магутнасцю 8 мiльёнаў тон будзе перапрацоўвацца змешаная нафта з розных радовiшчаў, што падаецца па трубаправоду «Дружба». А на другой, магутнасцю 4 мiльёны тон, будзе перапрацоўвацца вуглевадародная сыравiна, якая паступае ў чыгуначных цыстэрнах, каб захаваць яе унiкальныя ўласцівасці — з таго ж Стаўраполля. У ёй утрымлiваецца вялiкая колькасць парафiнавых вуглевадародаў, а мазут ад гэтай нафты без ачысткi адразу накiроўваецца на ўстаноўку каталiтычнага крэкiнга, i перапрацоўка сыравiны больш поўная.

Справа ў тым, што адна нафта адрознiваецца ад другой. А ў трубаправодзе iдзе, як я ўжо казаў, сумесь. I калi яе перапрацоўваеш, то мазут такой змешанай нафты нельга выкарыстоўваць на ўстаноўцы каталiтычнага крэкiнга. Мы зараз ужо ўкаранiлi схемы раздзельнай перапрацоўкi, выкарыстоўваючы нашы ўнутраныя магчымасцi, у тым лiку рацыяналiзатарскi рэсурс. Разам з тым вядзём будаўнiцтва буйных рэзервуараў, каб працаваць па поўнай схеме раздзельнай перапрацоўкi.

— Вы ўпамянулi пра рацыяналiзатарскi рэсурс. Скажыце, ён па-ранейшаму сур’ёзны?

— Рацыяналiзатарская работа вядзецца няспынна. Асаблiва на новых устаноўках, нядаўна пушчаных у строй дзеючых. Праекціроўшчыкi не ўсё могуць прадугледзець, i iдзе падгонка некаторых тэхнiчных рашэнняў да канкрэтных умоў вытворчасцi. А калi ўлiчыць, што наш асноўны праектант — iнстытут «Нафтахiмпраект» з Санкт-Пецярбурга вышэй галавы загружаны расiйскiмi заказамi, бо ўсе аднатыпныя расiйскiя заводы сталi на шлях мадэрнiзацыi, то многiя моманты даводзiцца дадумваць на месцы. З аднаго боку гэта нават карысна, на поўную сiлу працуе iнжынерная думка. Зараз у гэтым сэнсе лiдзiруюць рацыяналiзатары цэху каталiтычнага крэкiравання, яны трымаюць першае месца ва ўнутрызаводскiм спаборнiцтве наватараў. Тут шырокае поле дзейнасцi — уводзяцца новыя тэхналагiчныя схемы i новыя схемы рэгулявання, плануем устанаўлiваць новыя апараты. Тэхнiка — дасканалая, сiстэма кiравання — дасканалая, пабудаваная на поўнай аўтаматызацыi, але ўстаноўка каткрэкiнга ўзведзена на канкрэтным заводзе, i заўсёды ёсць праблемы з прывязкай да яго камунiкацый, нейкiх iншых асаблiвасцяў. Адным словам, ёсць прастор для ўдасканалення i рацыяналiзацыi.

Дзякуючы iнжынернай думцы, мы значна ўдасканалiлi некаторыя тэхналагiчныя вузлы. Многiя тэхналогii адпрацоўваюцца спачатку эксперыментальна, а зараз ужо дзейнiчаюць на пастаяннай аснове, як правераныя практыкай. Скажам, нашы iнжынеры прапанавалi прыгатоўваць звадкаваныя газы па iншых схемах, чым гэта было закладзена ў праекце. У вынiку атрымаўся больш значны эфект для вытворчасцi i для спажыўцоў.

У гэтым годзе праводзiлася цiкавае мерапрыемства па прамыўцы вакуумнай калоны. Калi спыняць устаноўку i прамываць яе традыцыйным шляхам, то спатрэбiцца ад 3 да 5 дзён. Па наватарскай тэхналогii справiлiся за суткi. Надалей гэтая тэхналогiя будзе прымяняцца для падрыхтоўкi ўсяго ланцужка абсталявання нафтахiмiчнай вытворчасцi, што дазволiць адчувальна скарацiць тэрмiны планавага рамонту.

Самая апошняя рацыяналiзатарская прапанова мае дачыненне да выкарыстання мазуту, які захоўваецца ў рэзервуарным парку. Да апошняга часу яго нельга было выкарыстоўваць у працэсах каталiтычнага крэкiнга, бо туды скiдваўся цёмны прадукт з усiх установак. Група iнжынераў працавала амаль год, укаранiлi новую схему, у вынiку чаго мазут больш поўна ўключаецца ў сыравiну, i эканамiчны эфект нават па прыблiзных падлiках складае каля 5 мiльярдаў беларускiх рублёў.

— Мы пагарталi вашу насычаную iнфармацыяй шматтыражную газету «Мозыр-ский нефтепереработчик», i ў чарговы раз упэўнiлiся, што на прадпрыемстве ажыццяўляецца вельмi рознабаковая сацыяльная праграма. Не можам не запытацца ў генеральнага дырэктара: што тут для вас, як кiраўнiка, галоўнае?

— Ведаеце, усё, што датычыцца чалавека — усё галоўнае. I магчымасць для яго зарабiць сродкi на дастойнае жыццё сваёй сям’i — мы даём такую магчымасць. I забяспечанасць жыллём — праз сiстэму КIЗаў мы адчувальна дапамагаем сваiм работнiкам узводзiць новыя кватэры. Зараз будуецца другая чарга жылога дома на 140 кватэр i вядзецца падрыхтоўка да пачатку будаўнiцтва яшчэ аднаго жылога дома. Члены кааператываў iндывiдуальных забудоўшчыкаў карыстаюцца льготнымi крэдытамi «Слаўнафтабанка», а завод да апошняга часу практыкаваў выдачу iм займаў.

У нас дзейнiчаюць мэтавыя, падмацаваныя фiнансамi прадпрыемства праграмы «Жыллё», «Здароўе», «Досуг», «Добраўпарадкаванне», «Моладзь», «Ветэраны», а таксама ажыццяўляецца сацыяльная дапамога работнiкам завода i членам iх сем’яў.

Мы праводзiм адкрытую, празрыстую сацыяльную палiтыку. На старонках той жа нашай шматтыражнай газеты можна рэгулярна чытаць не толькi «Вытворчы каляндар», «Хронiку будаўнiцтва» цi «На аб’ектах завода» — гэтыя рубрыкi яе работнiкi вядуць рэгулярна, але i справаздачы з радыйнага «Прамога провада», якi звязвае кiраўнiкоў завода з калектывам. У ходзе такiх радыёсустрэч ставяцца i вырашаюцца як вытворчыя пытаннi, так i праблемы сацыяльнага характару. Зараз бацькi з дапамогай газеты сочаць за тым, як, дзякуючы дапамозе завода, iх дзецi адпачываюць у Славакii, цi Адэскай вобласцi — у Сяргееўцы, або ў Бярдзянску. Працаўнiкi пастаянна iнфармуюцца аб кожным чарговым пасяджэннi Наглядальнага Савета акцыянернага таварыства — якiя рашэннi прымаюцца, i аб тым, як выконваецца калектыўны дагавор. Мы пачалi праводзiць манiторынг сацыяльна-працоўнай сферы ААТ, у чэрвенi ў рамках першага этапу было праведзена анкетаванне работнiкаў прадпрыемства з мэтай вызначэння ступенi iх задаволенасцi работай на МНПЗ. Прадметам вывучэння сталi i такiя накiрункi, як самарэалiзацыя i прыцягненне асобы ў вытворчае i сацыяльнае жыццё калектыву, задаволенасць мiкраклiматам у калектыве, узаемаадносiнамi з кiраўнiцтвам, умовамi працы i г.д. У цэлым вынiкi апытання паказваюць, што адмiнiстрацыя i члены працоўнага калектыву працуюць у адзiным, скажам так, алгарытме, што дазваляе спадзявацца на дасягненне новых, не менш важкiх вытворчых паказчыкаў.

— З чым калектыў прыйшоў да прафесiйнага свята?

— Варта зазначыць, што нармальна склалiся вынiкi першага паўгоддзя. Рост выпуску таварнай прадукцыi за гэты перыяд у нас дастаткова вялiкi — да 114,5 працэнта. На 124 працэнты адбылося павелiчэнне экспарту. Паказчык закупкi ўласнай нафты ўзрос на 109 працэнтаў. Гэта значыць, на прадпрыемстве нармальная эканамiчная, вытворчая, iнвестыцыйная сiтуацыя.

Свята будзем сустракаць выхадам на завяршальны этап будаўнiцтва той самай устаноўкi, якую ўзводзiлi на працягу двух гадоў — па вытворчасцi бензолу. Якраз сёння, калi мы з вамi сустракаемся, павiнен быць падпiсаны акт аб комплексным выпрабаваннi абсталявання, i далей пачнём працаваць па праграме пуска. Восенню мы плануем выпусцiць бензол.

Даволi паспяхова завяршаем i будаўнiцтва ўстаноўкi алкiлiравання — гэта магутная комплексная ўстаноўка, складаны тэхналагiчны аб’ект.

А ўвогуле, наша звышзадача сёння заключаецца ў тым, каб падтрымлiваць у нармальным рэжыме дзеючую вытворчасць i ўзводзiць новыя аб’екты. З ёю мы спраўляемся, i гэта, калi ўдумацца, даволi радасны факт. Усё разам узятае — якраз тое, з чым мы i сустракаем прафесiйнае свята.

З намi будзе святкаваць i вялiкi ўласны аграрны цэх, у якiм працуе амаль паўтысячы хлебаробаў, жывёлаводаў, механiзатараў — завод далучыў да сябе чатыры адстаючыя гаспадаркi. Удзяляем сваiм вёскам надзвычай вялiкую ўвагу, укладваем у iх адраджэнне i далейшае развiццё сур’ёзныя сродкi. Вядзецца iнтэнсiўная работа па мадэрнiзацыi, калi можна так сказаць, гэтых гаспадарак. I гады праз два разлiчваем атрымаць адчувальную аддачу. Так што будзе свой душысты каравай, i вялiкае малако.

— Ад iмя старэйшай беларускай газеты прымiце, Анатоль Аляксандравiч, вiншаваннi з наступаючым прафесiйным святам i добрыя пажаданнi вам асабiста, а таксама вашым калегам i вашым сем’ям — мiра, шчасця, здароўя, далейшых вытворчых поспехаў.

Матэрыял падрыхтавалi да друку Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ,

Вiктар ПАЗНЯКОЎ,

Марыя ЖЫЛIНСКАЯ (фота).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
стала стратэгiяй рыначных паводзiнаў знакамiтага калектыву
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика