Жакеты без бiлетаў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Буйную партыю кантрабанднага адзення выявiлi беларускiя мытнiкi падчас правядзення спецаперацыi «Экспрэс».
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, падчас праверкi пасажырскага цягнiка «Брэст—Масква» супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з кантрабандай выявiлi ў багажным вагоне 1974 жаночыя жакеты польскай вытворчасцi агульным коштам амаль 79 мiльёнаў рублёў. Знайсцi гаспадароў кантрабанднага адзення, а таксама асоб, якiя мелi дачыненне да яго незаконнага ўвозу з Польшчы ў Беларусь, мытнiкам не ўдалося. Матэрыялы справы аб адмiнiстрацыйным мытным парушэннi перададзены ў суд, якi i вырашыць лёс «безбiлетных» жакетаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйную партыю кантрабанднага адзення выявiлi беларускiя мытнiкi падчас правядзення спецаперацыi «Экспрэс»
|
|