21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рукi прэч ад летнiх канiкулаў!

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Напярэдаднi новага навучальнага года расiяне ўсур’ёз задумалiся над пытаннем, а навошта дзецям такiя працяглыя летнiя канiкулы? Логiка аўтараў iдэi «ўкарацiць» летнi адпачынак дзяцей вельмi простая — па-першае, пасля трох месяцаў «гультайства» педагогам вельмi праблематычна вярнуць дзяцей у «рабочы рэжым». А па-другое, больш апраўданым было б падоўжыць, скажам, зiмовыя цi веснавыя канiкулы, калi дзецi не толькi не хочуць, але ўжо i не могуць успрымаць любую iнфармацыю на занятках у школе. У якасцi аргумента прыводзiцца вопыт еўрапейскiх краiн, дзе летнiя канiкулы доўжацца толькi два месяцы, затое на Каляды вучнi адпачываюць тры тыднi плюс два тыднi — на Вялiкдзень.

З просьбай растлумачыць асаблiвасцi школьнай «канiкулярнай палiтыкi» ў нашай краiне мы звярнулiся да намеснiка начальнiка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Валянцiны МАЕЎСКАЙ:

— Нi скарачаць, нi павялiчваць летнiя канiкулы ў нас цяпер немагчыма, — запэўнiла Валянцiна Леанiдаўна. — У артыкуле 33 Закона «Аб агульнай сярэдняй адукацыi» занатавана працягласць летнiх канiкулаў не менш за дванаццаць каляндарных тыдняў. Карэкцiраваць дазваляецца толькi канiкулярны час на працягу навучальнага года. Для прыкладу, у нас ёсць навучальныя ўстановы, дзе дзецi вучацца па модульнай тэхналогii, i iм, як правiла, даводзiцца ўстанаўлiваць на працягу навучальнага года свой канiкулярны графiк. Аднак нават яны не могуць парушаць санiтарныя нормы, згодна з якiмi на працягу навучальнага года павiнна быць не менш за трыццаць каляндарных канiкулярных дзён. Толькi гэтыя трыццаць дзён i дазваляецца пераразмяркоўваць. Але навучальны год распачынаецца i завяршаецца адначасова ва ўсiх агульнаадукацыйных установах. Не варта забывацца таксама, што ў школах зараз вельмi шчыльны экзаменацыйны графiк, а лiтаральна праз некалькi дзён пасля завяршэння выпускных экзаменаў у краiне «стартуе» прыёмная кампанiя са сваiм не менш шчыльным графiкам цэнтралiзаванага тэсцiравання. Таму нават размовы не можа весцiся пра тое, каб летам вялiся заняткi ў школах. Канiкулы на працягу навучальнага года ў нас «прывязваюцца» да Вялiкадня i Калядаў. У 2006/2007 навучальным годзе беларускiя школьнiкi будуць адпачываць на канiкулах усяго 33 каляндарныя днi. Да таго ж для самых маленькiх школьнiкаў (вучняў першага i другога класаў) у нас прадугледжаны ў лютым дадатковы канiкулярны тыдзень, паколькi трэцяя вучэбная чвэрць — найбольш працяглая i складаная...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi новага навучальнага года расiяне ўсур’ёз задумалiся над пытаннем, а навошта дзецям такiя працяглыя летнiя канiкулы?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика