Зноў «партызаны»?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Нядаўна мы расказвалi пра тое, як работнiкi Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункi i транспартнай мiлiцыi праводзiлi прафiлактычную работу сярод групы непаўналетнiх, якiя ўчынялi на рэйках шкоду: закладвалi iх камянямi, псавалi семафоры i г.д.
Здавалася ўжо, што на гэтым усё i скончыцца, бо малалетнiя парушальнiкi павiнны былi зразумець, якую небяспеку ўтрымлiвалi ў сабе iх неабдуманыя ўчынкi. Ды i штрафы, якiя павiнны былi заплацiць бацькi, былі немалымі. Прайшло колькi часу, i на рэйках ўчастка Гомель—Навазыбкаў каля Добруша былi знойдзены пяць бярвенняў, што магло нарабiць бяды, калi б машынiст дызель-цягнiка не прымянiў экстраннае тармажэнне. У пошукi зламыснiкаў уключылася мiлiцыя. I што ж? Яны былi знойдзены — некалькi падлеткаў 10—11 гадоў з райцэнтра, якiя запiсалi сябе ў «партызаны». Дарэчы, на гэтым жа ўчастку былi выведзены са строю i сем семафораў. За ўчыненае, вядома ж, штрафы заплацяць бацькi юных зламыснiкаў. Акрамя таго, яны аплацяць пашкоджанае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна мы расказвалi пра тое, як работнiкi Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункi i транспартнай мiлiцыi праводзiлi прафiлактычную работу сярод гр
|
|