Захоўваем вяргiнiРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 Многiх аматараў кветак турбуе такая праблема: вельмi цяжка захаваць зiмой вяргiнi. З кожным годам iх становiцца ўсё менш. Паспрабуйце скарыстацца наступнымi парадамi.Захоўванне вяргiняў пачынаецца з выкопвання. У вераснi iх трэба акучыць на вышыню 10—15 см, каб абаранiць клубнi ад асеннiх замаразкаў. Калi лiсце пачне чарнець ад холаду, вяргiнi неабходна тэрмiнова выкапаць. Нельга вырываць iх за сцёблы, лепш асцярожна падкапаць з усiх бакоў, а сцёблы зрэзаць на вышынi 15—20 см ад узроўню глебы. Гэта лепш зрабiць у сухi сонечны дзень. Для засцярогi ад захворванняў клубнi рэкамендуецца апусцiць у вапнавы раствор (200 г вапны на лiтр вады). Калi вапны няма, можна на паўгадзiны апусцiць клубнi ў раствор марганцоўкi, а потым прасушыць на сонцы. Пажаданая тэмпература для захоўвання вяргiняў 8—12 градусаў, вiльготнасць 65—75 працэнтаў. У кватэрах захоўваць нельга, бо там вельмi суха. Добра захоўваюцца клубнi на вёсцы ў сенцах, каморах. Можна захоўваць у падвалах, склепах, гаражах. Клубнi, кожны куст асобна, закручваюць у шчыльную паперу, а калi яе няма — у некалькi слаёў газеты i завязваюць ля сцёблаў. Пры такiм спосабе захоўвання вяргiнi павiнны захавацца поўнасцю. Саджаць кветкi трэба пасля 5 чэрвеня, калi пройдзе пагроза замаразкаў: пры 0 градусаў вяргiнi гiнуць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiх аматараў кветак турбуе такая праблема: вельмi цяжка захаваць зiмой вяргiнi. З кожным годам iх становiцца ўсё менш. Паспрабуйце скарыстацца наст
|
|