21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як правiльна высаджваць саджанцы

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чым раней восенню будуць высаджаны саджанцы, тым больш працяглым будзе тэрмiн, спрыяльны для новаўтварэння каранёў пры спакоi надземных частак. Аднак занадта рана выкопваць саджанцы нельга, бо да гэтага часу дрэва не назапасiць пажыўных рэчываў, у яго не закончыцца паспяванне тканак. Тканкi, якiя не паспелi, значна горш утрымлiваюць ваду i зiмой моцна пакутуюць ад вымярзання i высыхання.

Калi саджанцы выкапалi, трэба падрэзаць каранi, выдалiць хворыя i тыя, якiя празмерна густа размешчаны.

Нягледзячы на тое, што дрэвы ў асеннi i зiмовы перыяды знаходзяцца ў так званым спакоi, яны працягваюць губляць ваду. У раслiн з непашкоджанай каранёвай сiстэмай гэта страта пакрываецца за кошт падачы вады караням з глебы. А вось перасаджаныя раслiны вымушаны (да аднаўлення каранёў) расходаваць запасы вады, якiя маюцца ў саджанцы. Чым больш суровая зiма (працяглая, марозная, сухая) i чым карацей асеннi тэрмiн аднаўлення каранёў на новым месцы, тым вышэй небяспека зiмовага высыхання пасаджаных дрэў, якое часта называецца вымярзаннем.

Запозненая асенняя пасадка яблынь (менш чым за 20—30 дзён да моцнага панiжэння тэмпературы глебы, г. зн. пазней за 15—20 кастрычнiка) часта ўскладняе перазiмоўку дрэў. На працягу апошнiх гадоў у такiх раслiн назiраецца знiжэнне росту, запазненне з пачаткам плоданашэння.

Ямы для асенняй пасадкi капаюць загадзя. Лепшы час — пачатак верасня. Пры выкопваннi ямы верхнiя слаi найбольш урадлiвай глебы (на глыбiню 1—2 штыкоў лапаты) складваюць у выглядзе валiка на адзiн бок ямы. Нiжнiя (больш шчыльныя i менш урадлiвыя слаi) раскiдваюць далей ад ямы. Замест часткi глебы, якую выдалiлi, выкарыстоўваюць ворны слой. Яго ж насыпаюць у выглядзе валiка вакол ямы.

Пасадачныя ямы запаўняюць арганiчнымi ўгнаеннямi. У яму памерам 60х60 см уносяць па 10—12 кг перагною, 200 г суперфасфату, 100 г хлорыстага цi сернакiслага калiю (цi 1 кг драўнiннага попелу). У пасадачныя ямы нельга ўносiць свежы гной.

Перад пасадкай цi падчас яе аргана-мiнеральную сумесь змешваюць з глебай пасадачнай ямы. Для змешвання з угнаеннем выкарыстоўваюць глебу, вынутую з ямы (больш урадлiвую частку), а таксама тую, якую ўзялi з верхняга воранага слоя мiжрадкоўяў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым раней восенню будуць высаджаны саджанцы, тым больш працяглым будзе тэрмiн, спрыяльны для новаўтварэння каранёў пры спакоi надземных частак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика