ВЕРАСЕНЬНарод заўважыў Месяц яшчэ завецца жоўтнем — па колеру раслiн i лiсця ў гэты час года.1 верасня. Дзень Андрэя Страцiлата i Фёклы. Страцiлатаў дзень прыйшоў i авёс дайшоў (паспеў). 5 верасня. Луп Брусiчнiк. Першыя замаразкi. Прыкмячалi: «Калi бруснiцы паспелi, то i авёс паспеў». 6 верасня. Яўцiхiй. Гэты дзень павiнен быць цiхiм, бязветраным, iнакш насенне лёну абсыпецца. 8 верасня. Наталля Аўсянiца i Андрыян. Асеннi Пётр-Павел Рабiннiк. Збiралi рабiну i калiну. Прыкмячалi: «Вялiкi ўраджай рабiны — да марозу». 11 верасня. Iван Посны. Iван Пралётны. Iван Папярэднiк. Калi жураўлi на Кiеў (поўдзень) пайшлi — ранняя зiма. Iван Посны прыйшоў — лета краснае павёў. 13 верасня. Кiпрыян (Купрыян). Уборка морквы, буракоў, капанне бульбы. «Усякi карашок да сваёй пары». 14 верасня. Сiмяон Летаправодзец. Пачатак бабiнага лета. Калi першы дзень бабiнага лета ясны, то бабiна лета будзе цёплым. Бабiна лета сухое — восень мокрая. 19 верасня. Мiхайлаў дзень. Пахаладанне — мiхайлаўскiя марозiкi. 21 верасня. Ражство Багародзiцы. У народзе Малая Прачыстая (Вялiкая Прачыстая 28 жнiўня). Другая сустрэча восенi. Усякаму лету канец. 24 верасня. Фядора Замачы Хвасты. Асенняе раўнадзенства. «У Фядору лета канчаецца, восень пачынаецца». Пачынаюцца дажджы, слота. 27 верасня. Уздвiжанне. Усе звяры i насякомыя лажацца на зiму, у тым лiку i мядзведзь залягае ў бярлог. У гэту пару пачынаецца адна з самых важных асеннiх работ — сячэнне капусты i нарыхтоўка яе на зiму. 28 верасня. Мiкiта Гусятнiк. Гусi ляцяць — зiму на хвасце цягнуць, снег нясуць на носе. «Гусь лапу падымае — да сцюжы, на адной назе стаiць — да марозу, плюхаецца ў вадзе — да цяпла, нос пад крыло хавае — да ранняй зiмы». 30 верасня. Вера, Надзея, Любоў i мацi iх Соф’я. Дзявочае свята.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месяц яшчэ завецца жоўтнем — па колеру раслiн i лiсця ў гэты час года
|
|