Якiя ўгнаеннi ўнесцi
Гэта залежыць ад таго, наколькi ўрадлiвая глеба i якiя ўгнаеннi ўносiлiся ў яе раней.
Калi ў мiнулым годзе ўносiлi гной, птушыны памёт, кампост, гэтай восенню можна абысцiся без арганiчных угнаенняў. Калi ж не, трэба пастарацца iх унесцi, асаблiва на бедных глебах. Для агароднiнных культур дастаткова на 1 кв. м сярэднеўрадлiвай глебы 3—4 кг арганiкi. Вельмi важна, каб раслiнам хапала фосфару i калiю. Суперфасфат i калiйныя солi ўносяць па 30—40 г на 1 кв. м. Калi глеба кiслая, неабходна ўнесцi вапнаваную цi даламiтавую муку з разлiку 1 кг на 1 кв. м. Пасля гэтага глебу ўскопваюць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта залежыць ад таго, наколькi ўрадлiвая глеба i якiя ўгнаеннi ўносiлiся ў яе раней
|
|